Пафлагонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:


У [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[геаграфія|геаграфічных]] сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст.
У [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[геаграфія|геаграфічных]] сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст.

{{зноскі}}


[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі]]

Версія ад 01:01, 19 сакавіка 2013

Пафлагонія на карце 1903 г.

Пафлагонія (стар.-грэч.: Παφλαγονία) — старажытная гістарычная вобласць на поўначы Малой Азіі.

Геаграфія

Гамер у апісанні энетаў, першасных насельнікаў Пафлагоніі, кажа, што яны — "племя народаў, якія жывуць ў Кіторы, Сесамі, каля ракі Парфенія, Кромны, Эгіяла, гары Эрыфін" [1]. Страбон вызначаў ўсходнюю мяжу Пафлагоніі ракою Галіс, адкуль пачыналася Кападокія. На поўдні мяжа праходзіла з Фрыгіяй, на захадзе — з Віфініяй. На поўначы Пафлагонія межавала з Чорным морам[2]. Такім чынам, гэта вобласць займала частку тэрыторыі сучасных паўднёвага Прычарнамор'я і Анатоліі.

Гісторыя

Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, назва Пафлагоніі паходзіць ад імя Пафлагона, унука Лікаона. Гамер у "Іліядзе" ўзгадвае, што элінскаму насельніцтву Пафлагоніі папярэднічалі энеты, якія на чале свайго мужнага правадыра Пілемена падтрымалі траянцаў у вайне з ахейцамі.

У VII ст. да н. э. Пафлагонія была каланізавана элінамі-іанійцамі. Найбольш багатай калоніяй лічыўся горад Сіноп. Герадот узгадваў пафлаганійцаў як саюзнікаў або падданых персаў ў вайне з Грэцыяй. Але пасля грэка-персідскіх войн Пафлагонія фактычна стала незалежнай. У III ст. да н. э. гэта вобласць была уключана ў склад Пантыйскай дзяржавы, а ў I ст. н. э. у склад Рымскай ісперыі.

У еўрапейскіх геаграфічных сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку XX ст.

Зноскі

  1. Гамер, Іліяда, 2:852
  2. Страбон. Кніга 12, III:9