Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2628472 (translate me)
vyjava
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Government of BNR.jpg|thumb|right|250px|Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць трэці злева]]'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ({{ДН|4|4|1891}}, Сакольскі павет — {{ДС|4|7|1952}}, [[горад Чыкага|Чыкага]], [[ЗША]]), беларускі палітычны дзеяч.
[[File:Jazep Varonka.gif|thumb|Язэп Варонка]]'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ({{ДН|4|4|1891}}, Сакольскі павет — {{ДС|4|7|1952}}, [[горад Чыкага|Чыкага]], [[ЗША]]), беларускі палітычны дзеяч.


== Раннія гады ==
== Раннія гады ==

Версія ад 15:48, 19 сакавіка 2013

Язэп Варонка

Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША), беларускі палітычны дзеяч.

Раннія гады

Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вечаровая газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весці).

Палітычная дзейнасць

У 1917 стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расійскай рэспублікі (Прадпарламент), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыята БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.

Быў рэдактарам часопіса «Варта», газеты «Беларускі народ».

З 1918 жыў у Каўнасе. Стаў міністрам беларускіх спраў ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі (19181920), з вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Каўнасе. Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Каўнас, 19191920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Каўнас, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, 1920), «Gudų klausimas».

Познія гады

У 1923 з'ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.

Спасылкі