Крэўскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2786026 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Belarus-Kreva Castle-Tower 3.jpg|thumb]]
[[Image:Belarus-Kreva Castle-Tower 3.jpg|thumb]]
'''Крэўскі замак''' — комплекас абарончых збудаванняў каля вёскі [[Крэва]] [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося напрыканцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.
'''Крэўскі замак''' — комплекс абарончых збудаванняў каля вёскі [[Крэва]] [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося напрыканцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.

Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.

Версія ад 22:54, 19 сакавіка 2013

Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося напрыканцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.

Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.

Крэва, Фердынанд Рушчыц, 1899. Уласнасць калекцыі бібліятэкі Урублеўскіх у Вільні

Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі (іх знайшлі пад час раскопак ля заходняй сцяны), была спалена баявая галерэя. У 1382 ў падзямеллі паводле загаду вялікага князя ВКЛ Ягайлы быў задушаны яго дзядзька вялікі князь Кейстут — прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. У 1385 ў замку выпрацоўваліся ўмовы Крэўскай уніі 1385 — аб'яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У 1433 Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь Свідрыгайла, які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503-06 замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У 1519 ў ходзе глыбокага рэйду на Беларусь Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове XVI ст. ў Крэўскім замку жыў збеглы рускі князь Андрэй Курбскі. Паступова замак траціў абарончае значэнне.

Яшчэ ў XVIII ст. Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла Першая сусветная вайна, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш як 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на тэрыторыі, захопленай немцамі, тут былі збудаваны сховішчы і назіральныя пункты. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны.

Кансервацыя рэшткаў замкавых муроў была зроблена ў 1929 польскімі рэстаўратарамі. У 1970 замак даследавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам М. Ткачова. У 1985 — на чале з А. Трусавым і М. Ткачовым. У 1988 — пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага.

Кансервацыя рэштак замка працягнулася ў 2004 годзе. Тады студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Кейстутаву вежу. Пазней на сцяне замка была ўсталявана супрацьаварыйная канструкцыя, якая абараняе гэту частку сцяны ад уздзеяння ападкаў. У 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд "Крэўскі замак" (www.kreuskizamak.by), галоўнай мэтай якога з'яўляецца садзеянне захаванню Крэўскага замка. Фонд штогод ладзіць летнікі і культурніцкія імпрэзы ў Крэва і іншых населеных пунктах.

Замак — помнік архітэктуры і гісторыі, турыстычны аб'ект.

Сучасны стан

Замак знаходзіцца на мяжы разбурэння. Некаторыя мясцовыя жыхары і турысты дазваляюць сабе вывозіць старажытныя камяні і цэглу з тэрыторыі замка.

Сучасны стан Крэўскага замка
Сучасны стан Крэўскага замка

Спасылкі