Чэскі-Крумлаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 38 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q188082 (translate me)
Karelj (размовы | уклад)
→‎Спасылкі: virtual show
Радок 91: Радок 91:
* [http://www.ckrumlov.cz/cz1250/mesto/histor/i_himeck.htm Ckrumlov.cz] Гісторыя горада
* [http://www.ckrumlov.cz/cz1250/mesto/histor/i_himeck.htm Ckrumlov.cz] Гісторыя горада
* [http://www.krumlovinfo.com Krumlovinfo.com] Некамерцыйны сайт
* [http://www.krumlovinfo.com Krumlovinfo.com] Некамерцыйны сайт
* [http://www.virtualczech.cz/kraj-jihocesky/376-cesky-krumlov-01-zamek virtual show]


[[Катэгорыя:Гарады Чэхіі]]
[[Катэгорыя:Гарады Чэхіі]]

Версія ад 00:34, 22 сакавіка 2013

Горад
Чэскі Крумлаў
чэшск.: Cesky Krumlov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
22.16 км²
Вышыня цэнтра
492 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
14056 чалавек (2007)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
381 01[2]
Аўтамабільны код
C
Афіцыйны сайт
ckrumlov.cz (чэшск.)
Чэскі Крумлаў на карце Чэхіі
Чэскі-Крумлаў (Чэхія)
Чэскі-Крумлаў

Чэскі Крумлаў (чэшск.: Cesky Krumlov, ням.: Bohmisch Krummau; сустракаецца таксама, як Чэшскі Крумлаў) - горад Паўднёвачэшскага края (чэшск.: Jihocesky kraj). Размешчаны на рацэ Влтава. Стары горад занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Будаўніцтва горада і замка пачалося ў другой палове 13-га стагоддзя, каля броду праз Влтаву, праз які пралягаў важны гандлёвы шлях у Багемію. Пасля, памяняў некалькі ўладальнікаў, у ліку якіх, былі род Розенбергаў, імператары Рудольф II, Фердынанд II, род Эгенбергаў і, нарэшце, род Шварцэнбергаў, які валодаў замкам да 1945 года. Горад стаў часткай Аўстрыйскай імперыі у 1806 годзе і Аўстра-Венгрыі у 1866. У 1910 годзе ў горадзе пражывалі 8662 чалавека, уключаючы 7367 немцаў і 1265 чэхаў. У 1918 годзе чэшскія войскі занялі горад і ён заставаўся часткай Чэхаславакіі да 1938 года. У перыяд з 1938 па 1945, быў анэксіраваны нацысцкай Германіяй, як частка Судзетскай вобласці. Пасля Другой сусветнай вайны нямецкамоўнае насельніцтва было выселена і горад зноў стаў часткай Чэхаславакіі. Падчас камуністычнага рэжыму, Крумлаў здрахлеў і прыйшоў у заняпад, але пасля Аксамітнай рэвалюцыі быў у большай ступені адноўлены і цяпер з'яўляецца адным з самых папулярных турыстычных цэнтраў у Чэхіі.

Славутасці

Замак Крумлава незвычайна вялікі для горада падобнага памеру. У Чэхіі, па сваіх памерах ён саступае толькі Пражскаму Граду. Большасць будынкаў было пабудавана з 14-га па 17-ае стагоддзе. Пераважныя архітэктурныя стылі — гатычны, Рэнесанс і барока. Царква Св. Віта гатычнага стылю датуецца 15-м стагоддзем, з фрэскамі таго жа перыяду. У замку Крумлава таксама знаходзіцца тэатр, выкананы ў стылі барока, скончаны ў 1766 годзе, разам з арыгінальнымі механізмамі, стойкамі і дэкарацыямі. З-за свайго веку, тэатр выкарыстоўваецца для паданняў толькі тры разу ў год. У дзесяці кіламетрах ад горада, знаходзіцца адзін з найстарэйшых кляштараў у Багеміі, Залатая Карона.

Панарама горада Панарама горада

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА
  1. а б DeníkVltava Labe Media, 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  2. Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.