Коневыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 51 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q165115 (translate me)
др clean up, replaced: | апісанне выявы = → |подпіс = , епарнакапыт → япарнакапыт (2) using AWB (8964)
Радок 15: Радок 15:
| інфраклас =
| інфраклас =
| надатрад =
| надатрад =
| атрад = [[Непарнакапытныя]]
| атрад = [[Няпарнакапытныя]]
| падатрад =
| падатрад =
| інфраатрад =
| інфраатрад =
Радок 53: Радок 53:
* Каліноўскі П. Коневыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
* Каліноўскі П. Коневыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.


[[Катэгорыя:Непарнакапытныя]]
[[Катэгорыя:Няпарнакапытныя]]


{{Link FA|hr}}
{{Link FA|hr}}

Версія ад 22:56, 27 сакавіка 2013

Коневыя
Конь свойскі
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Сысуны
Атрад: Няпарнакапытныя
Сямейства: Коневыя
Навуковая назва
Equidae Gray, 1821
ITIS  180688
NCBI  9788

Коневыя (Equidae), коні — сямейства няпарнакапытных млекакормячых.

Вядомы з эацэну Паўночнай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 падсямействы, 20 родаў. Сучасны 1 род, 8 відаў дзіхіх коней: асёл, зебры (бурчэлава, горная, зебра Грэві), квага, конь Пржавальскага, кулан (анагр), тарпан. Квага і тарпан знішчаны ў канцы XIX — пач. XX ст.

Даўжыня цела дзікіх коней 200—280 см, хваста 40—60 см, вышыня ў карку 110—146 см, маса 120—350 кг. Колер аднатонны, жоўта-шэры або светла-шэры з чорнымі палосамі (зебры). Склад цела лёгкі і стройны. Ногі высокія і тонкія, заканчваюцца найбольш развітым 3-м пальцам (капыт), 2-і і 4-ы рудыментарныя («грыфельныя» костачкі). Валасяное покрыва кароткае, шчыльнае. На шыі кароткая прамастаячая грыва з падоўжаных валасоў. Здольныя да працяглага і хуткага бегу (50—60 км/гадз, кулан — да 75 км/гадз).

Коневыя пашыраны ў Азіі і Афрыцы (у Еўропе знішчаны да канца ХІХ ст.). Жывуць у стэпах, саваннах, пустынях і паўпустынях, на пласкагор'ях. Трымаюцца невялікімі табунамі.

Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1, зрэдку 2 жарабят.

Эвалюцыя коневых вывучана У. А. Кавалеўскім.

Літаратура

  • Каліноўскі П. Коневыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Шаблон:Link FA