Іван Міхайлавіч Труба: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
| Месца нараджэння = [[Гомель]]
| Месца нараджэння = [[Гомель]]
| Дата смерці = 9.9.1878
| Дата смерці = 9.9.1878
| Месца смерці =[[ Пльзень]]
| Месца смерці =[[Пльзень]]
| Грамадзянства =
| Грамадзянства =
| Род дзейнасці = [[празаік]], [[перакладчык]]
| Род дзейнасці = [[празаік]], [[перакладчык]]
Радок 59: Радок 59:
[[Катэгорыя:перакладчыкі Украіны]]
[[Катэгорыя:перакладчыкі Украіны]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову]]
[[Катэгорыя:Памерлі Пльзені]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Пльзені]]

Версія ад 00:56, 4 красавіка 2013

Іван Труба
Іван Михайлович Труба
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1878(1878-09-09)
Месца нараджэння Гомель
Дата смерці 9 верасня 1878(1878-09-09)
Месца смерці Пльзень
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, перакладчык
Жанр апавяданне, казка

Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасня 1878, Гомель27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Іван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасня 1878 года ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.

У 1902 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным сту­дэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губерні, пасля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.

З 1907 года пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізікі і матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Іофэ, камерцыйнай вучэльні А. Свіда, інжынерам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.

У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на Кацярынаслаўшчыне актыві­заваўся ўкраінскі рух, прадстаўнікамі якога былі служачыя, інтэлігенцыя, працоўныя і сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месце, які склікаліся службоўцамі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губерн­скай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Усерасійскую раду працоўных і жаўнерскіх дэпутатаў у Петраградзе.

Творчасць

Сярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы збіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны суддзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасвеце», «Багатая куцця», «Перад Ражством» і іншыя.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Стаб