Эрнест Томас Сінтан Уолтан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрнест Томас Сінтан Уолтан''' (анг.: Ernest Thomas Sinton Walton) — выбітны ірландскі фізік, лаўрэат ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:45, 5 красавіка 2013

Эрнест Томас Сінтан Уолтан (анг.: Ernest Thomas Sinton Walton) — выбітны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Біяграфія

Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсценцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыёвуглероднай датыроўкі і метадаў вымярэння радыёактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнках на шкле.