Уіліс Юджын Лэмб: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уіліс Юджын Лэмб''' (анг.: Willis Eugene Lamb; {{ДН|12|7|1913}}, Лос-Анджэлес, ЗША - {{ДС|15|5|2008}}, Тусан...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:


{{DEFAULTSORT:Лэмб}}
{{DEFAULTSORT:Лэмб}}
{{physicist-stub}}
{{Нобелеўская прэмія па фізіцы 1951—1975}}
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы]]
[[Катэгорыя:Постаці фізікі XX стагоддзя]]

Версія ад 14:36, 5 красавіка 2013

Уіліс Юджын Лэмб (анг.: Willis Eugene Lamb; 12 ліпеня 1913, Лос-Анджэлес, ЗША - 15 мая 2008, Тусан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду ».

Біяграфія

Уіліс Юджын Лэмб малодшы нарадзіўся ў сям'і тэлефоннага тэхніка Уіліса Юджына Лэмба і яго жонкі Марыі Хелен Меткалф. У 1930 годзе прыступіў да вывучэння фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Скончыў універсітэт у 1934 годзе са ступенню бакалаўра. У 1938 годзе, пад кіраўніцтвам Роберта Опенгеймера, абараніў дысертацыю па тэме электрамагнітных уласцівасцяў ядзерных сістэм. Пасля абароны працаваў у Калумбійскім універсітэце і ў 1945 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1947 годзе - асацыяваным прафесарам і ў 1948 годзе - прафесарам. У 1951 годзе перайшоў у Стэнфардскі ўніверсітэт у Каліфорніі. У 1954/55 навучальным годзе - запрошаны лектар ў Гарвардскім універсітэце. З 1956 да 1962 год - прафесар фізікі ў Оксфардскім універсітэце, а затым у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэвене. Пасля 1974 Лэмб - прафесар Арызонскага ўніверсітэта. У 1939 годзе Лэмб пабраўся шлюбам з нямецкай студэнткай Урсулай Шэфер.

Дасягненні

Лэмб займаўся узаемадзеяннем нейтронаў з матэрыяй, тэорыяй поля атамнага ядра, тэорыяй бэта-распаду, касмічным выпраменьваннем, нараджэннем пар часціца-антычасціца, з'явай парадкавання, квадрупальнымі эфектамі ў малекулах, дыямагнітнымі папраўкамі ў эксперыментах па ядзерным рэзанансе. Акрамя таго ён удзельнічаў у распрацоўцы і пабудове тэорыі магнетрона, тэорыяй мікрахвалевай спектраскапіі, вывучэнні тонкай структуры вадароду, дэйтэрыя і гелія, а таксама зрушэннем узроўняў энергіі за кошт электрадынамічных эфектаў. Імем Лэмба названы Лэмбаўскі зрух. У 1955 годзе Лэмб атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду». Другую палову прэмію атрымаў Палікарп Куш «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Памёр 15 мая 2008 года ў горадзе Тусан, ЗША.


Шаблон:Physicist-stub