Узнагарода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|[[Ваенны крыж, Вялікабрытанія|Ваенны крыж і іншыя ўзнагаро...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:26, 6 красавіка 2013

Ваенны крыж і іншыя ўзнагароды. (Вялікабрытанія)

Узнагарода — штосьці, што выдаецца ў якасці адрознення або ў знак падзякі за заслугі. Адным з прызначэнняў узнагароды з'яўляецца паданне адмысловага сацыяльнага статусу асобе, якая атрымлівае ўзнагароду.

Да ўзнагарод адносяць: ганаровыя знакі, прызы, прэміі, ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі і ганаровыя званні.

Ганаровыя знакі

Да ганаровых знакаў адносяць ордэны, крыжы, медалі, знакі адрознення. Яны носяцца на адзежы і служаць не толькі для ўпрыгожвання, але і ў якасці бачнага сведчання аб дасягненні і асабістых якасцях чалавека (адвагі, ініцыятыўнасці, настойлівасці ў працаы і іншых). З улікам таго, што самаўсхваленне ў еўрапейскай культуры не вітаецца, ганаровыя знакі служаць сродкам для павышэння статусу.

Прызы

Хоць у шырокім сэнсе прыз — гэта сінонім узнагароды, у вузкім сэнсе прызамі называюць памятныя сувеніры. Да іх, напрыклад, адносяцца кубкі, статуэткі, плакеткі, узнагародныя талеркі. Прызы звычайна выдаюцца за дасягненні ў конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Ганаровыя граматы

Ганаровая грамата — гэта дакумент (як правіла хораша аформлены), які ў будучыні можа служыць доказам поспехаў і дасягненняў. Сюды адносяцца розныя сведчанні, дыпламы і падзякі. У мінулым таксама шанаваліся і вывешваліся для агляду падзячныя лісты ад манархаў.

Прэміі

Іншай формай узнагарод з'яўляюцца прэміі. Прэмія — гэта грашовае або іншае матэрыяльнае (напрыклад, у форме аблігацый ці акцый) заахвочвання, якое выдаецца за дасягненні ў якой-небудзь вобласці. Звычайна адначасова з прэміяй выдаецца і іншая ўзнагарода, напрыклад, разам з Нобелеўскай прэміяй выдаецца залаты медаль.

Каштоўныя падарункі

раней найбольш каштоўным падарункам з'яўлялася зямля, дакладней участак зямлі, нярэдка разам з яго жыхарамі, які манарх дараваў за ваенныя заслугі. У старадаўніх крыніцах згадваюцца і іншыя ўзнагароды: імянная зброя, конь, каштоўныя камяні. У Новы час у якасці каштоўных падарункаў сталі выкарыстоўвацца тэхнічныя вырабы, напрыклад, гадзіны і аўтамабілі.

Ганаровыя званні

Нароўні са звычайнымі вайсковымі званнямі і грамадзянскімі чынамі існуюць і ганаровыя званні, якімі ўзнагароджваюць за выбітныя дасягненні.

Літаратура

Шаблон:Awards-stub