Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
др clean up, replaced: (10 сакавіка 1926, → ({{ДН|10|3|1926}},, вобласць]]—2 мая 2007, → вобласць]] — 2 мая 2007, using AWB
Радок 1: Радок 1:
'''Васіль Рыгоравіч Супрун''' ([[10 сакавіка]] [[1926]], [[вёска Глоўсевічы]], (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер [[Слонiмскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]—[[2 мая]] [[2007]], [[Слонім]]) — беларускі [[паэт]], краязнавец, археолаг.
'''Васіль Рыгоравіч Супрун''' ({{ДН|10|3|1926}}, [[вёска Глоўсевічы]], (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер [[Слонiмскі раён]], [[Гродзенская вобласць]] [[2 мая]] [[2007]], {{МС|Слонім||}}) — беларускі [[паэт]], краязнавец, археолаг.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 14: Радок 14:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}

{{DEFAULTSORT:Супрун}}


{{Няма катэгорый}}
{{Няма катэгорый}}


{{DEFAULTSORT:Супрун}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]



Версія ад 23:21, 8 красавіка 2013

Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонiмскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг.

Біяграфія

Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995.

Творы

  • Крык: Вершы. Мн., 1993;
  • Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
  • За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
  • Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
  • Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
  • Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).