Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45: Радок 45:


Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-е гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сценам прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140</ref>, які заняў амаль палову плошчы двара.
Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-е гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сценам прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140</ref>, які заняў амаль палову плошчы двара.
У гэта ж час у замку былі праведзены працы па умацаванню ахоўных збудаванняў уезду. <!-- Праверыць Перад галоўнай вежай была збудавана паўкруглая сцяна - [[барбакан]]--> <ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13</ref>.
У гэты ж час у замку былі праведзены працы па умацаванні ахоўных збудаванняў уезду. <!-- Праверыць Перад галоўнай вежай была збудавана паўкруглая сцяна - [[барбакан]]--> <ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13</ref>.


На трэцім этапе (другая палова XVI ст.- першая палова [[XVII ст.]]) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены - паўночная і ўсходняя. У іх замуравалі частку байніц, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Падчас надбудовы палаца драўлянае перакрыцце першага паверху было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверху палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. У гэта ж час з вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сцен былі выбудаваны гаспадарчыя пабудовы<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13</ref>. Па ўдакладненых дадзеных, у канцы XVI - пачатку XVII ст., мяркуючы па ўсім, узвялі падковападобную сцяну прадбрамья<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140</ref>.
На трэцім этапе (другая палова XVI ст.- першая палова [[XVII ст.]]) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены - паўночная і ўсходняя. У іх замуравалі частку байніц, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Падчас надбудовы палаца драўлянае перакрыцце першага паверху было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверху палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. У гэты ж час з вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сценах былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13</ref>. Па ўдакладненых дадзеных, у канцы XVI - пачатку XVII ст., мяркуючы па ўсім, узвялі падковападобную сцяну прадбрам'я<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140</ref>.


<!-- Магчыма трэба перанесці ў архітэктуру-->
<!-- Магчыма трэба перанесці ў архітэктуру-->
Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй [[готыка|готыкі]]. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частка збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны [[купал]], які звужваецца ўверх. Яны канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой, але адначасова кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкая дасканаласць фасада замка асабліва падкрэслена прадуманасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх у сваю чаргу арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульных нішах. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка злучаны ў цэласную архітэктурную кампазіцыю, а іх прыбранасць і велічнасць як бы адсоўваюць моц сцен на другі план, ствараючы скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Расія|Расіі]].
Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй [[готыка|готыкі]]. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны [[купал]], які звужваецца ўверх. Яны канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой, але адначасова кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкая дасканаласць фасада замка асабліва падкрэслена прадуманасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх у сваю чаргу арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульных нішах. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка злучаны ў цэласную архітэктурную кампазіцыю, а іх прыбранасць і велічнасць як бы адсоўваюць моц сцен на другі план, ствараючы скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Расія|Расіі]].


===Пераход замку да Радзівілаў===
===Пераход замку да Радзівілаў===

Версія ад 17:38, 10 красавіка 2013

Комплекс Мірскага замка*
Mir Castle Complex**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 625
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Мірскі замак — помнік архітэктуры, знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі[1].

Мірскі замак у свой час быў магутным ваенным збудаваннем, дзе знайшлі ўжыванне амаль усе вядомыя элементы сярэднявечнай фартыфікацыі і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага дойлідства. Будавалі яго па праекце таленавітага архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі[2].

Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемна-перакрываючыхся сектарах абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з бастыёнамі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часу[3].

На працягу свайго існавання комплекс зведаў не адно аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі сур'ёзных змен у яго аб'емна-планавую і кампазіцыйную сістэмы. Разам з тым, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя элементы часоў готыкі і Рэнесансу, набыўшы пры гэтым новыя ўнікальныя напластаванні, характэрныя стылістыцы барока і рамантызму. У сукупнасці з першапачатковымі стылёвымі рысамі яны сфарміравалі той выгляд, які дазволіў аднесці комплекс да пабудоў сусветнай каштоўнасці[4].

Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі[5].

Комплекс Мірскага замка і сёння дзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абаронных збудаванняў, прастатой і лаканізмам формаў[5].

Гісторыя

Першыя згадкі пра Мір

Першае ўпамінанне Міра адносіцца да 1395 года, калі крыжаносцы, падтрымліваючы Свідрыгайлу ў яго міжусобіцы супраць Вітаўта, уварваліся на Навагрудчыну, дасягнулі Міра і знішчылі паселішча. У 1434 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч, раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмку — гэта значыць Сямёну Гедыголдавічу, які пасля стаў віленскім кашталянам.

Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне, а тая нібы вярнула іх жонцы Сёмкі — сваёй цётцы Мілохне — з той умовай, што, калі тая памрэ, уладальнікам Міршчыны стане яе сваяк Юрый Ільініч. Ілініч у той час займаў пасады літоўскага маршалка і брэсцкага старосты. З яго імем звязана вельмі важная падзея ў гісторыі Міра. Устрывожаны частымі нападамі на Прынямонне татар і варожымі адносінамі да сябе магутнага на Літве Міхаіла Глінскага, Ільініч у канцы XV стагоддзі пачаў будаваць у Міры абарончы замак[6].

Пабудова замка

Юрый Іванавіч Іллініч, да якога Мір перайшоў у 1486, заклаў радавую рэзідэнцыю-замак, хутчэй за ўсё, у 20-х гг. XVI ст. Нагодай для будаўніцтва каменнага замка маглі паслужыць войны з Вялікім княствам Маскоўскім, міжусобіцы, а галоўнае - становішча маршалка надворнага літоўскага[7].

Традыцыйна лічыцца, што замак быў пабудаваны на месцы драўлянай сядзібы. Літоўская метрыка ўпершыню згадвае пра Мірскі замак у 1527 годзе ў сувязі з граматай пра падзел валадарстваў паміж сынамі Юрыя Іллініча. Некаторыя асаблівасці архітэктуры Мірскага замка паказваюць на тое, што ён быў закладзены не раней 1510 года. (згодна Ткачову замак быў пабудаваны ў 1506-1510 гг.[1]. ) На гэта ўказае той факт, што ў 1524 годзе непадалёк ад Ваўкавыска быў заснаваны касцёл Святога Міхаіла, пластыка архітэктурных дэталяў якога амаль аналагічная пластыцы Мірскага замка. Прычына падабенства крыецца ў тым, што заснавальнік касцёла быў жанаты на пляменніцы Юрыя Іллініча, а сваякоў ядналі маёмасныя справы[8].

Замак узводзіла насельніцтва Міршчыны і сяляне іншых з валадарстваў Юрыя Іллініча. Былі пабудаваны цагельні ў вёсках Пропашы і Бірбашы. Вапну дастаўлялі са Сверженя. У адно месца звозілі сотні кубаметраў палявога каменя, абчэсвалі яго, сартавалі па памеры і колеру[1].

Першапачатковы выгляд замку

Будаўніцтва замка ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі XVI ст. былі збудаваны сцены і вежы, а ў паўднёва-заходнім участку двара пабудавалі цаглянае аднапавярховае жылое памяшканне. Ад яго да цяперашняга часу захаваліся толькі асобныя ўчасткі падмуркаў, сляды перавязкі мура сцен гэтай пабудовы з сценамі замка, а таксама гнёзды ад заладкі канцоў бэлек перакрыцця на паўднёвай замкавай сцяне[9].

Таўшчыня сцен у падмурка дасягала трох метраў. Пры будаўніцтве сцен была скарыстана трохслаёвая муроўка: вонкавую частку сцен выкладвалі з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а ўнутраная - складалася з дробнага каменя і цагляных аскепкаў, залітага вапнавым растворам[10]. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Яны былі збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж сцен і знішчаць ворага на подступах да іх. Кожная вежа вышынёй каля 25 м мела па пяць баявых ярусаў з байніцамі і складаную сістэму ўнутраных пераходаў.

Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-е гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сценам прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,[11], які заняў амаль палову плошчы двара. У гэты ж час у замку былі праведзены працы па умацаванні ахоўных збудаванняў уезду. [12].

На трэцім этапе (другая палова XVI ст.- першая палова XVII ст.) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены - паўночная і ўсходняя. У іх замуравалі частку байніц, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Падчас надбудовы палаца драўлянае перакрыцце першага паверху было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверху палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. У гэты ж час з вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сценах былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы[13]. Па ўдакладненых дадзеных, у канцы XVI - пачатку XVII ст., мяркуючы па ўсім, узвялі падковападобную сцяну прадбрам'я[14].

Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй готыкі. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны купал, які звужваецца ўверх. Яны канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой, але адначасова кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкая дасканаласць фасада замка асабліва падкрэслена прадуманасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх у сваю чаргу арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульных нішах. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка злучаны ў цэласную архітэктурную кампазіцыю, а іх прыбранасць і велічнасць як бы адсоўваюць моц сцен на другі план, ствараючы скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі.

Пераход замку да Радзівілаў

Юрый Ільініч памёр у 1520 годзе, перадаўшы свае ўладанні чатыром сынам. Адзін з iх, Шчасны (Фелікс), перажыў усіх братоў і стаў уладальнікам спадчыны. Жанаты ён быў на Софьі Радзівіл, дачцы Яна Барадатага, з якой меў сына, таксама Юрыя. Дзядзька апошняга — Мікалай Радзівіл Чорны — паслаў маладога Ільініча да двара імператара Фердынанда І. Там Ільініч-унук вызначыўся як рыцар, за што яму надалі тытул графа на Міры. Так збылася мара Юрыя Ільініча-дзеда, хоць род яго і не знайшоў далейшага працягу. Граф Ільініч пражыў без сям'і і, паміраючы, перадаў усе ўладанні сыну свайго апекуна Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротцы[15]. З 1569 на працягу трох стагоддзяў замак прыналежаў Радзівілам[7].

Перабудова замка пры Радзівіле Сіротцы

У канцы XVI ст. пры Сіротцы замак быў перабудаваны ў княжую загарадную рэзідэнцыю. Сцены палаца і веж былі абтынкаваны і афарбаваны ў ружовы колер, які спалучаўся з цагляным мурам чырвонага колеру. Аконныя і дзвярныя парталы былі выкананы з шэрага пясчаніку, які прывозілі з Галіцыі[7].

У 15801590-я гады да паўночных і ўсходніх сцен быў прыбудаваны 3-павярховы палац, а вежы прыстасаваны пад жыллё. Замак стаў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства. У скляпах і на першым паверсе палаца знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і каморы, на другім паверсе размяшчалася адміністрацыя Мірскага графства, замкавы суд, канцылярыя, а трэці - прызначаўся для гаспадароў, там былі жылыя памяшканні. Інтэр'ер памяшканняў быў багата аформлены прадметамі раскошы, большасць з якіх выраблены на радзівілаўских мануфактурах.

На новы лад перароблены пакоі трэцяга паверху палаца: разабраны адны ўнутраныя сцены, збудаваны іншыя. З'явіліся Парадны пакой, Партрэтная зала, Танцавальная зала. Ва ўсіх пакоях, па старадаўніх апісаннях, абавязкова былі печы і камін, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, філянговыя дзверы з унутраным французскім замкам. Усяго тут было 16 камінаў і 17 печаў рознай формы і колеры. У апрацоўцы вонкавых сцен выкарыстоўвалі тэхніку сграфіта.

Побач з замкам у начатку XVII ст. быў пабіты сад паўднёва-італьянскага рэнесанснага тыпу. Плошча саду была невялікая - каля 2 га. Дрэвы высаджваліся пераважна мясцовых парод (яблыні, грушы, вішні), вечназялёныя экзоты з'явіліся пазней, у XVIII ст.

У апісанні Італьянскага саду пры Мірскім замку пералічана каля 400 рэдкіх дрэў. Тут раслі апельсіны, цытрыны, фігі, мірт, кіпарыс, самшыт, італьянскі арэх, чырвонае і лаўровае дрэвы. Італьянскі сад адлучала ад навакольнага свету паласа ліп і каналаў, а дыван кветак быў павернуты да палацавых вокнаў. Праз ланцужок сажалак, якія адлюстроўвалі замак у сваіх люстэрках, можна было патрапіць у фальварак, які адступіў ад замка за паляну, засаджаную гаючай травой[16].

Замак у 17 стагоддзі

Мірнае жыццё замка абарвала вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667. У 1655 Мірскі замак быў упершыню спустошаны казакамі І. Залатарэнкі і войскам ваяводы А. Трубяцкога. Каля 50 гадоў замак прастаяў у запусценні.

Першыя ў гісторыі замка рамонтныя працы пачаліся ў пачатку 1680-х гг. Аднаўленчы працэс ажыццяўляўся ў сунязі з вялікімі разбурэннямі, якія атрымаў комплекс у 1655. Інвентар замка, складзены 14 жніўня 1660, адзначае, што ў перыяд ваенных дзеянняў былі знішчаны многія архітэктурныя элементы, гаспадарчыя рэчы разрабаваныя, пакоі спустошаны, княжацкі фальварак і "італьянскі сад" спалены[17].

І толькі ў 1680 Кацярына Радзівіл з роду Сабескіх пасля смерці мужа князя Міхася Казіміра прыступіла да аднаўленчых прац у Мірскім замку. Асноўны аб'ём рамонтных работ на Мірскім замку ажыццяўляўся ў перыяд 1681-1688 гг. (інвентар 1688 ужо апісвае адрамантаваны замак). За гэты час былі ўзноўлены амаль усе вокны і дзверы на палацы, пакрыты дахам вежы, памяшканні прыведзены ў належны стан і, нарэшце, адноўлены фальварак[18]. У выніку рестаўрацыі, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя набыткі часоў готыкі і Рэнесансу, пашкоджаныя структурныя часткі якіх падчас рамонту 6ылі толькі спрошчаныя або ўвогуле не аднаўляліся[19].

Замак у 18 стагоддзі

Паўночная вайна, 1700-1721 на доўгія гады спыніла распачынанні па рэстаўрацыі замка. У красавіку 1706 у Мір уварваліся войскі Карла XII, якія спалілі мястэчка і замак, нанёсшы замку яшчэ большыя страты, чым гэта было ў мінулую вайну. Аб разбурэнні ўпамінаецца ў інвентары 1719. Вопіс дастаткова добра паказвае выгляд пабудовы пасля аблогі: спустошаныя пакоі палацавых карпусоў, закопчаныя агнём сцены, адсутнасць дзвярэй і вокнаў, часткова знішчаны дах на вежах і інш[20].

У архіўных дакументах 1706-1720 гг. грунтоўнага аднаўлення Мірскага замка не зафіксавана. Тым не менш, нязначныя работы на ім усё ж ажыццяўляліся: згодна вопісу 1719, на вокнах замест разных абрамленняў зявілася простая штукатурка, а некорыя з іх увогуле залажылі цэглай або забілі дошкамі, дах палаца і вежаў быў пакрыты часткова гонтамі і чарапіцай, інтэр'ерная частка (пераважна палацавыя карпусы) знаходзілася яшчэ ў спустошаным стане. Толькі ў 1720 адзначаецца крыніцамі выдзяленне значнай колькасці грошай на рамонт вокан палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[21]. Да 1722 поўнасцю адбудавалі будынак новага фальварка непадалёк ад замка, гаспадарчыя пабудовы, што размяшчаліся ў замкавым двары (млын, стайню), а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[22]. Пры аднаўленні рыентаваліся на значную пераробку інтэрернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[23].

Былую раскошу замку вярнуў яго новы ўладальнік - князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Замест аднатыпных, галоўным чынам, квадратных у плане памяшканняў з'яўляецца анфілада залаў розных памераў. Для гэтага перабляюцца ўнутраныя перагародкі, змяняецца кірунак усходаў. З'яўляюцца Парадная, Партрэтная і Танцавальная залы, якія ўпрыгожваюцца дубовымі паркетнымі падлогамі, пазалочанымі размаляванымі і разьбянымі столямі, цудоўнай мэбляй працы мясцовых майстроў, шпалерами, карцінамі, парцалянавымі і фаянсавымі вырабамі. Шматлікія дарагія і вытанчаныя рэчы былі зроблены на радзівілаўскіх мануфактурах.

Росквіт замку ў часы Пане Каханку

Паступны ўладальнік замка, сын Рыбанькі, князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», у 175462 жыў у Мірскім замку, уладкоўваючы тут шыкоўныя балі і паляўнічыя забавы. У 1785 прымаў у Міры апошняга польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[24].

Становішча замка ў 19 ст.

Пасля смерці Пане Каханку ў 1790 усе яго спадчынныя валадарствы перайшлі да пляменніка - князя Дамініку Ераніму. У 1794 падчас падаўлення паўстання Т. Касцюшкі замак узялі штурмам царскія войскі[5].

Дамінік Радзівіл падчас Вайны 1812 г. выступіў на боку Напалеона, памёр у Францыі ў 1813.

Пад сценамі замка 9-14 ліпеня 1812 г. адбываліся жорсткія бітвы паміж ар'ергардам 2-й рускай арміі Баграціёна - кавалерыяй генерала Платава і французскай кавалерыяй маршала Даву. Падчас баёў былі разбураны і спалены палац, адна з веж, пашкоджаны вонкавыя бастыённыя ўмацаванні. 11 лістапада 1812 г. пад сценамі замка адбылася бітва паміж войскам адмірала Чычагава і французамі[5].

Пасля смерці Д. Радзівіла, яго маёнткі імператарскім распараджэннем ад 17 сакавіка 1814 былі падзелены на дзве часткі. Адну частку разам са Мірам і Нясвіжам атрымаў сын былога апекуна Дамініка Антоній Радзівіл, іншую - дачка Дамініка - Стэфанія, якая ў 1828 выйшла замуж за царскага ад'ютанта графа Льва Пятровіча Вітгенштэйна, сына героя Вайны 1812 г.

Замак Ільінічаў-Радзівілаў. Літаграфія з малюнка Ф. М. Сабешанскага, 1849

Распачатыя судовыя разгляды паміж імі і Антоніем Радзівілам з нагоды земляў Мірскага графства скончыліся толькі ў 1846. Мірскія валадарствы па рашэнні адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна, які жыў на той момант у Германіі.

Мірскі Замак. Малюнак Н. Орды, 1876

Сам замак знаходзіўся ў моцным заняпадзе. Як адзначалася ў "Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін", у 1885 годзе "адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у больш-менш прыстасаванай для кватаравання вежы"[24]. Тым не менш некаторыя рамонтныя работы праводзіліся ў другой палове XIX ст. У 1870 на чатырох вежах, крамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, майстры зрабілі часовыя гонтавыя дaxi з мэтай забеспячэння належных умоў існавання пабудовы, аб чым сведчыць знойдзеная на замку драўляная бэлька з адзначанай вышэй датай. Дадзены факт сучаснай навукай лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта як помніка старажытнасці на Беларусі[25].

Увогуле, архіўныя дакументы, у ліку якіх і фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915-1938 гг. (Ю. Ядкоўскага, Г. Лаўмянскага, У. Абрамовіча і інш.), паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у перыяд з 1794 па 1922 гг[26].

Паводле расійскага закона 1887 замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расійскай Імперыі не маглі. Таму дачка Льва Вітгенштэйна Марыя, у замужжы Гагенлоэ-Шылінгфюрст, быўшы іншаземкай, вымушана была ў 1891 іх прадаць.

Замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх

Гэтыя землі і замак купляе наказны казачы атаман Войскі Данскога, князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі. Па ўсёй бачнасці, князя прыцягнула сугучча назвы мястэчка з яго прозвішчам. Пры яго старэйшым сыне - Міхаіле — у 1922 пачаліся і працягваліся 16 гадоў працы па аднаўленні Мірскага замка. За гэты час была адрамантавана частка ўсходняга корпуса палаца і дзве паўднёвыя вежы.

Першапачаткова асноўныя працы сканцэнтраваліся на рамонце знешніх элементаў — да 1928 майстры ўставілі вокны і дзверы, пакрылі дахоўкай частку палаца. За перыяд 1922-1929 гг. была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. З 1934 па 1939 было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходнюю і частку паўночна-заходняй[27].

З усіх залаў, спраектаваных варшаўскім архітэктарам Тэадорам Буршам, атрымалася завяршыць толькі Слановую (там планавалі зрабіць камін, упрыгожаны разьбянымі постацямі сланоў). Астатнія пакоі імкнуліся забяспечыць неабходнымі побытавымі выгодамі: была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон, якія былі рэдкасцю па тых часах[28].

Таксама ў канцы XIX у. на поўдзень ад замка была выкапана вялікая сажалка і з гэтага боку скапаны бастыённыя ўмацаванні[5].

Па апісанням сучаснікаў князь Міхаіл быў сівабароды стары мужчына гадоў пад 70, апрануты ў белы палатняны піджак з тканіны хатняга вырабу, бадзёры і здаровы. Аднойчы на пытанне, што мяркуе ён рабіць для адбудовы замка, адказаў: "Замак — гэта руіна, і другой руінай з'яўляюся я. Работы па адбудове замка вяду ўжо 17 гадоў, за якія аднавіў 4 вежы і некалькі палацавых пакояў. Мае фінансавыя магчымасці дазваляюць аднаўляць па пакою ў год. Пабываўшы ў мяне ў гасцях, прэзідэнт Польшчы (Ігнацы Масціцкі) сказаў, што хто будуе — не памірае. Выходзіць, што я доўга буду жыць"[29].

Замак у савецкі час

Князь Міхаіл Святаполк-Мірскі пражыў у замку да 1938, да сваёй смерці, а праз год у замак прыйшла Чырвоная Армія. У сярэднявечных сценах была ўладкована вытворчая талака.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 тут знаходзілася гета, куды гітлераўцамі было сагнана каля 1800 мясцовых яўрэяў. Сярод вязняў была створана група супраціву. 9 жніўня 1942 быў здзейснены пабег больш за 250 яўрэяў. Праз тры дня застаўшыеся ў гета людзі былі расстраляныя гітлераўцамі ў лесе непадалёк ад Міру.

Пасля вызвалення Беларусі ў ліпені 1944 у замку знайшлі прытулак жыхары мястэчка Мір, чые хаты былі разбураны вайной. Апошняя сям'я высялілася з замка ў 1962.

Рэстаўрацыйныя працы ў замку пачаліся ў 1983, а ў 2000 — Мірскі замак быў уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Архітэктура замка

Замак уяўляе сабой квадратны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 метраў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі вокнамі). Шырокія сутарэнні замка ўтвараюць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў.

Багацце і разнастайнасць архітэктурных дэталяў Мірскага замка, яго маляўнічасць, у яшчэ большай ступені ўзмацняліся каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш цяг і паясоў былі абтынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі амбразураў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры[30].

У гэтым спалучэнні фарбаў, у багацці і разнастайнасці архітэктурных дэталяў адбілася высокае мастацтва яго стваральнікаў - беларускіх майстроў-будаўнікоў, якія здолелі зрабіць замак запамінальным збудаваннем, у якім магутныя абарончыя прылады не падкрэсліваюцца, а насупраць, як бы адводзяцца на другі план[31].

Асаблівасці архітэектуры сцен

Сцены палаца і замка пастаўлены на масіўных падмурках, якія маюць глыбіню залажэння каля 4-4,5 метра. Падмуркі выкладзены з буйнага каменя каля 1 м у папярочніку на вапнавым растворы з пяском і талчонай цэглай у якасці запаўняльніка. Ніжнія часткі замкавых сцен і веж выкладзены змяшаным мурам. Камяні размешчаны гарызантальнымі шэрагамі. Прамежкі паміж камянямі запоўнены цэглай. Цэгла ў гэтым муры служыць для выраўноўвання пасцелі. Памеры камянёў уверх памяншаюцца. Вышыня змяшанага мура ў вежах вагаецца ад 1,2 метра на фасаднай сцяне галоўнай вежы, да 7,3 метра ў паўднёва-усходняй. У замкавых сцен яна дасягае вышыні 8 метраў. Верхнія часткі сцен і веж выкладзены запар з цэглы. Цэгла цёмна-чырвонага колеру, вельмі трывалая, на адной пасцелі мае падоўжныя разоры. Такая цэгла добра вядомы па шматлікіх помніках і завецца Літоўскай. Пераважны памер цэглы 10Х10Х30 см аднак сустракаецца цэгла памерам 10X14X28 і 9X15X30 см[32].

Сама сцяна складаецца з трох пластоў - двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі выраблена забутовка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце. Гэты прыём выдатна сябе апраўдаў - забутоўка і раствор з часам ператварыліся ў суцэльны маналіт вялікай трываласці. Перавязка цаглянага мура ў Мірскім замку ажыццяўляецца чаргаваннем у кожным гарызантальным шэрагу тычка з лажком. Па вертыкалі кожны тычок знаходзіцца паміж лажкамі сумежных шэрагаў[33].

Асабліва арыгінальна зроблена прылада сярэдняга бою замкавых сцен. Усе чатыры сцены на вышыні каля 9 метраў ад зямлі праразаліся падоўжным калідорам, перакрытым цыліндрычным зборам. У абедзвюх сценах калідора былі прарэзаны шматлікія стрэльбавыя байніцы. Калідор злучаў паміж сабою ўсе вежы[34].

Па перыметры сцен на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіць арнаментальны пояс шырынёй каля 70 см з шасці радкоў цаглянага мура. Верхні і ніжні шэрагі - цэгла, пакладзеныя на кут у выглядзе традыцыйнага парэбрыка. Паміж імі праходзіць паласа заглыбленага мура. Гэты пояс, пабелены вапнай, выразна вылучаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны, як і іншы арнаментальны пояс, які ўпрыгожваў самы яе верх[5].

Асаблівасці архітэктуры вежаў

Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў будуецца на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных ніш і арнаментальных паясоў. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне у беларускай архітэктуры XVI ст. (у франтонах Сынковічскай і Маламажэйкаўскай цэркваў). Нягледзячы на тое, што ўсе пяць веж Мірскага замка стылістычна і канструктыўна вельмі блізкія адна да адну, ніводная з іх не паўтарае другую[35].

Вежы замка зроблены аднолькава: чатырохкантовая аснова і васьмігранны звужваючыся верх. Архітэктурная апрацоўка фасадаў заснавана на чаргаванні розных па форме і памерам дэкаратыўных ніш, цяг і арнаментальных паясоў. Такі прыём быў шырока распаўсюджаны як у грамадзянскім, так і ў культавым беларускім дойлідстве XVI ст.[36]

Усе вежы Мірскага замка канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой і ў той жа час кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкае дасканаласць фасада замка асабліва падкрэсліваецца прадуманнасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульныя нішы. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі[5].

Вежы збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж праслаў сцен і знішчыць ворага на подступах да іх. Большасць байніц прызначалася для стральбы з гармат. Усе вежы спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Калі б супернік прарваўся ўнутр двары ці пайшоў на штурм, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная вежа мела па пяць ярусаў бою з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. Завяршаліся вежы байніцамі, якія дазвалялі абараняць подступы да сцен. Праз іх можна было скідаць на ворага камяні, гранаты, ліць кіпень ці смалу[37].

Архітэктура паўднёва-заходняй вежы

Паўднёва-заходняя вежа

З усіх вуглавых веж, збудаваных у XVI ст., амаль цалкам захавалася паўднёва-заходняя, якая дазваляе вывучыць сістэму планоўкі і арганізацыю бою з усіх паверхаў. Падмурак вежы з'яўляецца некалькі перакошаным квадратам памерам 10x10 м, вышыня вежы 23 м. Велічнае збудаванне стаіць на магутным падмурку з глыбінёй залажэння 4 м. Падмурак складзены з велічэзных валуноў даўжынёй да 1,5 м, добра падагнаных адзін да аднаго і злучаных вапнавым растворам[38].

Усярэдзіне вежа падзелена на пяць ярусаў. На першым паверсе месцілася сем гарматных байніц, якія фланкавалі агнём замкавыя вароты, заходнюю і паўднёвую сцены, праз іх франтальны агонь. На другі паверх вялі стромкія узкія каменныя ўсходы. Тут стаяла шэсць гармат. У XX ст. на месцы некаторых байніц зрабілі вялікія вокны. Перакрыцце другога паверху вежы скляпеністае, а астатніх трох - па бэльках. На верхніх паверхах былі байніцы, разлічаныя на агонь, які вялі з гармат і ручной агнястрэльнай зброі. На ўзроўні чацвёртага паверху сцяны вежы пераходзяць у "васьмярык". На самым верху вежавай сцяны месцамі захаваліся паўзаложенные цэглай "варовые вокны"[39].

Астатнія вежы адрозніваюцца ад паўднёва-заходняй памерамі падстаў, аб'ёмам памяшканняў і некаторымі дэталямі. Усе яны вельмі падобныя паміж сабой унутранай планоўкай, аб'ёмна-прасторавым рашэннем і прызначэннем памяшканняў.

Архітэктура ўязной вежы

З усіх веж Мірскага замка галоўная (уязная) па сваіх формах і арнаментацыі фасадаў з'яўляецца найболей цікавай, яркай і дасканалай. Шасціярусное збудаванне ўзнеслася на 25-мятровую вышыню, яно стаіць на надзейным падмурку (12 х 12 м). Магутная вежа-волат упрыгожана арнаментальнымі паясамі і дэкаратыўнымі нішамі рознага памеру і формы, якія акумулююць у сабе традыцыйныя прыёмы і сродкі арнаментацыі мясцовага каменнага дойлідства[40]. Тут і старажытнаславянскі парэбрык, і аркатурныя фрызы, і народжаныя дапытлівым розумам тутэйшых дойлідаў нішы - круглыя, трохчастковыя з віслымі гіркамі, паўцыркульныя, спічастыя, прастакутныя. [41].

Першы паверх вежы праразае адзіны ў замку праезд з двума дубовымі варотамі (адны знаходзяцца на ўездзе, іншыя - на выездзе). Вароты замыкалі тоўстымі дубовымі брусамі, для якіх у бакавых сценах былі зроблены адмысловыя гнёзды (30x30 см). Акрамя таго, створ варот быў дадаткова абаронены [герса]]й з кованых і завостраных знізу жалезных палос. Яна апускалася з другога паверху праз праём памерам 2,8x0,4 м. У выпадку небяспекі, перш чым варта паспявала зачыніць вароты, герса з вокамгненнай шпаркасцю валілася зверху, зачыняючы ўваход у замак. У склепе варотнай вежы месцавалася турма, якую ахоўвала варта. Злева ад варот, на заходняй сцяне, знаходзіліся байніцы навяснога бою[42].

Паводле дадзеных інвентара замка 1688 г., у варотнай вежы стаялі тры жалезныя гарматы. У XVIII і XIX стст. на другім паверсе месцілася капліца, а на сцяне, звернутай у бок замкавага двара, быў гадзіннік. Знізу пачыналіся каменныя ўсходы, якая ішла ў тоўшчы сцяны да чацвёртага паверху, адкрываючы выйсце на кожны ярус бою. Другі і трэці паверхі са скляпеністымі перакрыццямі мелі адпаведна шэсць і сем байніц для стральбы з мушкетаў і гармат. Астатнія паверхі сваёй планоўкай падобныя паміж сабой. Завяршалася вежа поясам "варовых вокнаў", якія існавалі да яе перабудовы і рамонту ў другой палове XIX ст[43].

Надаючы вялікае значэнне абароне адзінага ўваходу ў замак і ўлічваючы нарастальную сілу артылерыі, уладальнікі замка праз некаторы час вырашылі дадаткова ўмацаваць вароты. Для гэтага да цэнтральнай вежы прыбудавалі падковападобную сценку "прадбрамья" - барбакан таўшчынёй 1,25 м. Па цэнтры яго праразаў яшчэ адзін варотны праём на два палотны, якія замыкаліся драўляным брусам (завалай). Верх сцяны сканчваўся зубцамі і байніцамі. Тут таксама была баявая галерэя - памост для стралкоў. Усярэдзіне барбакана выкапалі катлаван глыбінёй 2 м, які зачыняўся адмысловым пад'ёмным мостам. Ён меў лапатападобную форму, даўжыня яго складала 9,75 м, шырыня - 9,5 м. Калі мост апускалі, ён клаўся на адмысловы апорны выступ у падмурку барбакана і служыў насцілам для праезду ў замак. Знізу мост быў акаваны жалезнымі палосамі і шыпамі. Калі яго паднімалі, ён цалкам зачыняў галоўны ўезд у замак. Памеры моста дазваляюць выказаць здагадку, што вышыня сцяны барабакана складала не меней 10 м. Барбакан існаваў да канца XIX ст.[44]

Сцены замка

Сцены Мірскага замка мелі тры яруса бою, што з'яўляецца адметнасцю замка. Ніжнюю частку сцен праразалі гарматныя байніцы падэшвавага бою ў выглядзе прасторных камер (печур). Гэты ярус агню быў вельмі магутным: у паўночнай і ўсходняй сценах было зроблена па дзевяць байніц, у паўднёвай - восем, а ў заходняй - пяць. Сярэдні ярус бою ішоў у сярэдзіне сцен прыблізна на вышыні 8 м ад зямлі. Ён меў выгляд калідора-галерэі вышынёй ледзь больш 2 м з паўцыркульным зборам. У абедзвюх сценках галерэі былі шматлікія байніцы. Верхні ярус - гэта баявая пляцоўка, змесцаваная на самым верху сцяны. Яе затулялі парапеты з байніцамі[45].

Бастыёны

Напачатку XVII ст. найважнымі дадатковымі элементамі абароны Мірскага замка сталі бастыённыя ўмацаванні, насыпаныя з гліны, буйнага пяску і землі. Гэта збудаванне, якое мела выгляд магутнага чатырохкутніка памерам 170x150 м, стала першай лініяй абароны замка[46].

Рэстаўрацыя замку

Першы варыянт праекта рэканструкцыі замка з адаптацыяй яго для размяшчэння мастацкай прафесійна-тэхнічнай установы быў прапанаваны напачатку 1980-х гадоў архітэктарамі О. Атас, С. Верамейчыкам, В. Калніным і археолагам А. Трусавым.

25 ліпеня 1983 адбылася ўрачыстая закладка ў паўднёвую сцяну замка цэглы з датай пачатку рэстаўрацыі помніка. Гэту ганаровую місію падалі моладзі - студэнцкаму будаўнічаму атраду "Спадчына" Гродзенскага ўніверсітэта. У 1987 Мірскі замак быў перададзены на баланс Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які прыступіў да стварэння канцэпцыі будучай музейнай экспазіцыі. У 2002 на калегіі Міністэрствы культуры канцэпцыя была разгледжана і ўхвалена; у жніўні таго ж гады яна была надрукавана ў газеце "Культура"[47].

Лягенды і паданні Мірскага замка

  • Самая вядомая легенда пра Мірскі замак абвяшчае, што ў эпоху князёў Радзівілаў паміж Мірскім і Нясвіжскім замкамі быў пракапаны падземны ход, па якім вольна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі Нясвіж, то адданыя радзівілаўскія паслугачы паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці дванаццаці апосталаў[48].
  • Больш "камерная", якая існуе толькі ў Міры, легенда апавядае пра прывіда Соф'і Святаполк-Мірскай, якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкой. Яна, праўда, не так ахвотна паказваецца людзям, як яе "калега" з Нясвіжа - знакамітая Чорная Панна, але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж[49].
  • У канцы XIX стагоддзя на паўднёвай тэрыторыі замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Згодна легендзе, раней прама пад сценамі замка, быў вялікі пладовы сад. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкаванні ландшафту апошнія ўладальнікі князі Святаполк-Мірскія, каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, высеклі сад у перыяд красавання дрэў, што па народных павер'ях, з'яўляецца вялікім грахом. Кажуць, колькі было высечана дрэў - столькі сажалка павінна забраць жыццяў. Прычым, колькі менавіта дрэў ссеклі не вядома. Па іншай версіі, пры стварэнні вадаёма загінуў малады хлопец, адзіны сын у маці, якая пракляла гэтае месца. Таму, па лягендзе, тонуць у сажалцы толькі мужчыны[50].

Галерэя фотаздымкаў

Літаратура

  • Иодковский И. Замок в Мире // Древности. — М., 1915.
  • Трусов О. А., Чернявский И. М., Кравцевич А. К. Архетектурно-археологическое изучение Мирского замка и г. п. Мир // Советская археология. — 1984 — № 4.
  • Калнін В. В. Мірскі замак. — Мн., 2002.
  • Труды молодых специалистов полоцкого государственного университета. Основан в 2004 г. Выпуск 29. Гуманитарные науки: Литературоведение, Культурология, Лингвистика. Новополоцк. 2008. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова (Представлено: канд. филол. наук С.М. Сороко)
  • Хілімонаў В. А. Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
  • Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н.Ф. Высоцкая. Мінск., ТАА “Белпрынт”, 2006, 192 с.
  • Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
  • А.Я. Митятин. Замок в Мире. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата архитектуры. Белорусский политехнический институт им. И. В. Сталина

Зноскі

  1. а б в Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 135
  2. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 142
  3. А. Я. Митятин. Замок в Мире
  4. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.152
  5. а б в г д е ё Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136
  6. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.6
  7. а б в МИР. Замок и местечко. Текст О. Новицкой
  8. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.49
  9. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13
  10. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  11. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  12. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13
  13. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13
  14. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  15. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.8
  16. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.50
  17. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.148
  18. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.148
  19. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  20. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  21. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  22. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149-150
  23. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с. 150
  24. а б Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.9
  25. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  26. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  27. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  28. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14
  29. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14-15
  30. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12
  31. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12
  32. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10-11
  33. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.11
  34. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10
  35. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12
  36. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136
  37. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136-137
  38. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 137
  39. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 137-138
  40. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138
  41. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.50
  42. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138-139
  43. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139
  44. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139-140
  45. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  46. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  47. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.51
  48. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.51
  49. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.51
  50. Мирский замок: история создания и современность, А.С. Судакова, с.51

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 625
рус.англ.фр.