Густаў Лебон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Gustave Le Bon.jpg|thumb|]]
[[Файл:Gustave Le Bon.jpg|thumb|]]
'''Густаў ЛЕБОН''' ({{lang-fr|Gustave Le Bon}}; {{ДН|7|5|1841}}, г. Нажан-ле-Ратру — {{ДС|13|12|1931}}) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.
'''Густаў ЛЕБОН''' ({{lang-fr|Gustave Le Bon}}; {{ДН|7|5|1841}}, г. Нажан-ле-Ратру — {{ДС|13|12|1931}}) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў [[сацыяльная псіхалогія|сацыяльнай псіхалогіі]]. Доктар медыцыны.


== Біяграфічныя звесткі ==
== Біяграфічныя звесткі ==

Версія ад 13:30, 11 красавіка 2013

Густаў ЛЕБОН (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, г. Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).

Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.

Светапогляд

Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.

Літаратура

  • Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.