Агрэгатны стан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 70 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11430 (translate me) |
др clean up, replaced: Нармальныя умовы → Нармальныя ўмовы using AWB |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама [[плазма]], бо [[Электрычны зарад|зараджаныя]] часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам. |
Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама [[плазма]], бо [[Электрычны зарад|зараджаныя]] часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам. |
||
Пераход вадкасці ў газ называецца [[кіпенне]]м, адваротны працэс – [[кандэнсацыя]]й. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – [[плаўленне]]м, адваротны – [[цвярдзенне]]м, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца [[сублімацыя]]й. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры [[Нармальныя |
Пераход вадкасці ў газ называецца [[кіпенне]]м, адваротны працэс – [[кандэнсацыя]]й. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – [[плаўленне]]м, адваротны – [[цвярдзенне]]м, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца [[сублімацыя]]й. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры [[Нармальныя ўмовы|нармальным]] [[Атмасферны ціск|атмасферным ціску]] з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў. |
||
Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях [[Тэмпература|тэмпературы]] і [[ціск]]у, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў [[Навука|навуцы]] карыстаюцца больш агульнымі паняткамі [[Фаза, тэрмадынаміка|фазы]] і [[Фазавы пераход|фазавага пераходу]]. |
Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях [[Тэмпература|тэмпературы]] і [[ціск]]у, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў [[Навука|навуцы]] карыстаюцца больш агульнымі паняткамі [[Фаза, тэрмадынаміка|фазы]] і [[Фазавы пераход|фазавага пераходу]]. |
Версія ад 12:27, 13 красавіка 2013
Агрэга́тны стан (лат. aggregatus "агрэгатус" – злучаны) – стан існавання рэчыва, які адрозніваюцца ад іншых агрэгатных станаў характарам цеплавога руху малекул (атамаў) рэчыва і іхняга ўзаемадзеяння. Пераходы ад аднаго агрэгатнага стану да іншага звычайна характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных фізічных характарыстык рэчыва (у прыватнасці, шчыльнасці, цвёрдасці, энтрапіі).
Існуюць наступныя агрэгатныя станы рэчываў:
- цвёрдае цела (цвёрды стан) – у гэтым стане рэчыва захоўвае сваю форму і аб'ём. Гэта адбываецца таму, што малекула|малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць толькі магчымасць ваганняў каля пазіцыі раўнавагі. Розныя формы цвёрдага стану характарызуюцца рознай ступенню ўпарадкавання. Так, крышталічныя рэчывы вызначаюцца захаваннем дальняга парадку, шкло і іншыя формы аморфных рэчываў – сярэдняга парадку
- вадкасць (вадкі стан) – у гэтым стане рэчыва захоўвае аб'ём, але не захоўвае форму. У вадкім стане малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць магчымасць перамяшчэння адна адносна адной шляхам пераскоку з аднае пазіцыі раўнавагі ў іншую, захоўваючы толькі бліжні парадак. Вадкасцям уласцівыя высокая пластычнасць і цякучасць.
- газ (газападобны стан) – у гэтым стане рэчыва не захоўвае ні аб'ём, ні форму. У газах малекулы (атамы) амаль не ўзаемадзейнічаюць, рухаюцца незалежна па ўсім аб’ёме у якім знаходзяцца.
Напрыклад, лёд, вада і вадзяная пара з'яўляюцца праыкладамі адпаведна цвёрдага, вадкага і газападобнага стану аднаго і таго ж рэчыва (вады).
Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г.зв. кандэнсаваных сістэм. У іх малекулы (атамы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці тэмпературнага ўздзеяння.
Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама плазма, бо зараджаныя часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам.
Пераход вадкасці ў газ называецца кіпеннем, адваротны працэс – кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – плаўленнем, адваротны – цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры нармальным атмасферным ціску з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў.
Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях тэмпературы і ціску, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў навуцы карыстаюцца больш агульнымі паняткамі фазы і фазавага пераходу.