Зруб: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: eo:Kabano
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 21 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q695207 на Wikidata
Радок 40: Радок 40:
[[Катэгорыя: Драўляная архітэктура‎]]
[[Катэгорыя: Драўляная архітэктура‎]]


[[az:Daxma]]
[[be-x-old:Зруб]]
[[ca:Cabanya]]
[[chy:Hótôxámâhéó'o]]
[[cs:Roubená stavba]]
[[cs:Roubená stavba]]
[[cv:Пура]]
[[da:Lafte]]
[[de:Log Cabin]]
[[en:Log cabin]]
[[eo:Kabano]]
[[eo:Kabano]]
[[fi:Hirsirakennus]]
[[fr:Cabane]]
[[io:Kabano]]
[[it:Capanna di tronchi]]
[[ja:ログハウス]]
[[nl:Blokhut]]
[[nn:Laft]]
[[no:Lafteverk]]
[[pl:Konstrukcja wieńcowa]]
[[ru:Сруб]]
[[simple:Cabin]]
[[sr:Брвнара]]
[[sr:Брвнара]]
[[sv:Timring]]
[[uk:Зруб (архітектура)]]

Версія ад 06:22, 15 красавіка 2013

Зруб — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краёх бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з сасны, радзей з яліны, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і алешына.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з ІІ-ІІІ стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А з ў Х-ХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іраваньня параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.

На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў ХХ ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.

Віды змацавання зруба

Злучалі бярвенні шляхам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах зруба. Выдзяляюць наступныя спосабы змацавання бярвенняў:

Вугал у чашку

Вугал у чашку
  • Вугал у чашку (спосабы злучэння у абло, у вугал, просты вугал, рускі вугал), або вугал з рэшткам, калі за сцены зруба выступалі канцы бярвення. Спачатку чашкі і пазы высякаліся ў ніжніх бярвеннях, а на іх накладваліся верхнія, а пазней пачалі высякацца ў верхніх, што лепей засцерагала бярвенні ад уздзеяння вільгаці. Тэхніка распаўсюджана ва ўсходняй і паўночнай Беларусі.

Просты замок

  • Зруб клаўся з брусоў, у месцы злучэння якіх рабіліся выемкі знізу і зверху для больш трывалага змацавання. Тэхніка распаўсюджана ў заходнім Палессі. Магчыма запазычаны з Украіны.

Вугал у каню

  • Чашкі вырэзваюцца з выемкай ў адным бервяне і з выступам ў другім. Лічыцца самабытнай з’явай заходняга Палесся.

Чысты вугал

Чысты вугал
  • Таксам гладкі, нямецкі або вугал у лапу — зруб клаўся з брусоў, якія не выступалі вонкі. Лічыцца, што тэхніка ўзнікла пад уплывам мураванай архітэктуры. Параўнальна шырока распаўсюджаны на захадзе Беларусі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973

Спасылкі