Горацкі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
SieBot (размовы | уклад)
Радок 22: Радок 22:


[[Category:Адміністрацыйны падзел Беларусі (1991)/Раёны]]
[[Category:Адміністрацыйны падзел Беларусі (1991)/Раёны]]

[[be-x-old:Горацкі раён]]
[[pl:Rejon horecki]]
[[ru:Горецкий район Могилёвской области]]

Версія ад 12:30, 25 мая 2008

Шаблон:Адм.адзінка Горацкі раёнраён у складзе Магілёўскай вобласці. Створаны 17 ліпеня 1924.

Размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобл. На поўначы мяжуе з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобл., на захадзе – Шклоўскім, поўдні – Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, усходзе – Красненскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі.

Колькасць насельніцтва: 77,1 тыс. (1969), 52,6 тыс. (2004), 51,5 тыс. чалавек (2007).

У межах раёна размешчаны г. Горкі, 11 сельсаветаў і 172 сельскія населеныя пункты.

На тэрыторыі раёна дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і педагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клубаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фельдшарска-акушэрскі пункт.

Прамысловасць раёна прэзентаваная вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба. Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Орша-Крычаў, аўтадарогі з Горак у Оршу, Магілёў, Мсціслаў.

Помнікі архітэктуры: захавалася частка касцёла пачатку 19 ст. і сядзібы кан. 19 ст. ў вёсцы Расна. Мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна.

На тэрыторыі раёна рэкі: Проня (з прытокамі Парасіца, Быстрая, Вярбоўка, Галыша), Бася (з прытокамі Поўна і Галубіна), Рамяствянка, Лебедзеўка, Дняпрэц, Мярэя.

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

Знешнія спасылкі