Клічаўскі краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Клічаўскі краязнаўчы музей''' — музей, створаны ў г.п.Клічаў па распараджэнні Савета...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:07, 17 красавіка 2013

Клічаўскі краязнаўчы музеймузей, створаны ў г.п.Клічаў па распараджэнні Савета Міністраў БССР ад 30.01.1967 г. як Музей народнай славы. Першая экспазіцыя адкрылася 10 жніўня 1969 г. У 1992 г. перапрафіліраваны ў краязнаўчы музей. Музеем кіравалі М.С. Канапліцкі, Л.Л. Ачыновіч. З 2005 г. дырэктар Н.У. Храмянкова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5300 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3400 адзінкі. Агульная плошча экспазіцыі 300 м², выставачнай залы 50 м².

Сярод экспанатаў музея, што маюць асаблівую каштоўнасць: камплект жаночых упрыгожанняў дрыгавічоў (падвеска-медальён з выявай птушкі, якая трымае ў дзюбе вінаградную гронку, і інш.), вырабы Клічаўскага шклозавода Грангаўза 1901—15 гг. (мухалоўка, аптэчны посуд, бутлі), выдзеўбаны човен, рэдкія наміткі і інш. У музеі знаходзіцца першы падручнік па геаграфіі Беларусі (г.Вільня, 1919 г.) першага беларускага прафесара геаграфіі, ураджэнца Клічаўшчыны А.А.Смоліча з дароўным надпісам Клічаўскаму музею і інш. Сярод найбольш цікавых дакументаў — дагавор на атрыманне пазыкі ў сялянскім пазямельным банку г.Бабруйск на пакупку зямлі 11 сялянамі в.Анатолеўка (1909 г.) і ўводны ліст на права валодання гэтай зямлёй у (1910 г.). У фондах музея захоўваецца вялікая колькасць фотаматэрыялаў, успамінаў, друкаваных выданняў і інш., якія адлюстроўваюць гісторыю фарміравання Клічаўскай партызанскай зоны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя размяшчаецца ў 8 залах: «Уводная зала», «Археалогія», «Рака і чалавек», «Этнаграфія», «Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны», «Аб чым расказваюць абразы», «Слава зямлі клічаўскай», «Зімовы сад».