Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
}}
}}


'''Мірскі замак''', замкавы комплекс «'''''Мір'''''» — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, які ўваходзіць у [[Сусветная спадчына|Спіс сусветнай культурней і прыроднай сладчыны ЮНЕСКА]]. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак [[XVI ст.|XVI]]-[[XX ст.|XX]] стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў [[1896]]—[[1898]] гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў [[род Святаполк-Мірскіх|Святаполк-Мірскіх]] з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярйы паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў [[Гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], на правым беразе [[рака Міранка|ракі Міранкі]]<ref name="ReferenceA">Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 135</ref>.
'''Мірскі замак''', замкавы комплекс «'''''Мір'''''» — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, які ўваходзіць у [[Сусветная спадчына|Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА]]. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак [[XVI ст.|XVI]]-[[XX ст.|XX]] стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў [[1896]]—[[1898]] гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў [[род Святаполк-Мірскіх|Святаполк-Мірскіх]] з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў [[Гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], на правым беразе [[рака Міранка|ракі Міранкі]]<ref name="ReferenceA">Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 135</ref>.


Пабудаваны ў пач. [[16 ст.]] магнатам [[Юрый Іванавіч Іллініч|Ю. І. Іллінічам]]. З [[1568]] належаў князям [[род Радзівілаў|Радзівілам]], у [[19 ст.]] [[род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнам]] і Святаполк-Мірскім<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>.
Пабудаваны ў пач. [[16 ст.]] магнатам [[Юрый Іванавіч Іллініч|Ю. І. Іллінічам]]. З [[1568]] належаў князям [[род Радзівілаў|Радзівілам]], у [[19 ст.]] [[род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнам]] і Святаполк-Мірскім<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>.

Версія ад 14:41, 19 красавіка 2013

Комплекс Мірскага замка*
Mir Castle Complex**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 625
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Мірскі замак, замкавы комплекс «Мір» — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 18961898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі[1].

Пабудаваны ў пач. 16 ст. магнатам Ю. І. Іллінічам. З 1568 належаў князям Радзівілам, у 19 ст. Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім[2].

Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з руска-польскай 1654-67 гг. і да руска-французскай 1812г.[3], неаднойчы быў аб'ектам аблог і штурмаў. Быў пашкоджаны ў 1665 і 1706, пасля адноўлены ў пач. 18 ст. Пасля зноў моцна пашкоджаны ў 1794, пасля чаго ў канцы 18 ст. заняпаў. У 1812 пад сценамі замка адбыўся бой паміж французкай кавалерыяй маршала Л. Даву і ар'ергардам 2-й рус. арміі — казацкай конніцай М. І. Платава[4].

Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем, дзе знайшлі ўжыванне амаль усе вядомыя элементы сярэднявечнай фартыфікацыі і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага дойлідства. Будавалі яго па праекце таленавітага архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі[5].

Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемна-перакрываючыхся сектарах абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з бастыёнамі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часу[6].

На працягу свайго існавання комплекс зведаў не адно аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі сур'ёзных змен у яго аб'емна-планавую і кампазіцыйную сістэмы. Разам з тым, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя элементы часоў готыкі і Рэнесансу, набыўшы пры гэтым новыя ўнікальныя напластаванні, характэрныя стылістыцы барока і рамантызму. У сукупнасці з першапачатковымі стылёвымі рысамі яны сфарміравалі той выгляд, які дазволіў аднесці комплекс да пабудоў сусветнай каштоўнасці[7].

Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі[8].

Комплекс Мірскага замка і сёння дзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абаронных збудаванняў, прастатой і лаканізмам формаў[8].

Гісторыя

Першыя згадкі пра Мір

Першае ўпамінанне Міра адносіцца да 1395 года, калі крыжаносцы, падтрымліваючы Свідрыгайлу ў яго міжусобіцы супраць Вітаўта, уварваліся на Навагрудчыну, дасягнулі Міра і знішчылі паселішча. У 1434 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч, раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмку — гэта значыць Сямёну Гедыголдавічу, які пасля стаў віленскім кашталянам. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна curia (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку XV ст. сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка Мір, але і на другім беразе ракі Міранкі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Так, у культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафлі[9].

Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне, а тая нібы вярнула іх жонцы Сёмкі — сваёй цётцы Мілохне — з той умовай, што, калі тая памрэ, уладальнікам Міршчыны стане яе сваяк Юрый Ільініч. Ільініч у той час займаў пасады літоўскага маршалка і брэсцкага старосты. З яго імем звязана вельмі важная падзея ў гісторыі Міра. Устрывожаны частымі нападамі на Прынямонне татар і варожымі адносінамі да сябе магутнага на Літве Міхаіла Глінскага, Ільініч у канцы XV стагоддзі пачаў будаваць у Міры абарончы замак[10].

Загадка пабудовы замка

Юрый Іванавіч Іллініч, да якога Мір перайшоў у 1486, заклаў радавую рэзідэнцыю-замак, хутчэй за ўсё, у 20-х гг. XVI ст.

Зараз цяжка вызначыць, якімі матывамі кіраваўся магнат, прымаючы рашэнне аб стварэнні ўмацаванай рэзідэнцыі. Можна толькі здагадвацца, што непакоіла яго больш: набегі крымчакоў, складаныя адносіны з суседзямі, уласная агрэсіўнасць ці імкненне праславіцца, атрымаць тытул графа Свяшчэннай Рымскай Імперыі[11]. Нагодай для будаўніцтва каменнага замка маглі паслужыць войны з Вялікім княствам Маскоўскім, міжусобіцы, ці проста становішча маршалка надворнага літоўскага[12].

Традыцыйна лічыцца, што замак быў пабудаваны на месцы драўлянай сядзібы. Літоўская метрыка ўпершыню згадвае пра Мірскі замак у 1527 годзе ў сувязі з граматай пра падзел валадарстваў паміж сынамі Юрыя Іллініча. Некаторыя асаблівасці архітэктуры Мірскага замка паказваюць на тое, што ён быў закладзены не раней 1510 года. (згодна Ткачову замак быў пабудаваны ў 1506—1510 гг.[1].)

У літаратуры сустракаюцца і 15081510 гады як час будаўніцтва замка. Гэту дату прыводзіў у 30-я гады 20 стагоддзя і мясцовы гісторык-аматар А. Сняжко. Ва ўсякім разе, гісторыкі зыходзяцца ў меркаванні, што ў самым канцы XV стагоддзя замка ў Міры яшчэ не было. У 1495 годзе ў валоданне Мірскім маёнткам уступае Юрый Іллініч, прадстаўнік шляхетнага феадальнага роду. Паводле вялікакняжацкай граматы, выдадзенай атрыманай Ільінічам у 1495 годзе, замку няма сярод пералічанай маёнасці ў Міры магната[13].

На гэтыя абставіны ўказвае і той факт, што ў 1524 годзе непадалёк ад Ваўкавыска быў заснаваны касцёл Святога Міхаіла, пластыка архітэктурных дэталяў якога амаль аналагічная пластыцы Мірскага замка. Прычына падабенства крыецца ў тым, што заснавальнік касцёла быў жанаты на пляменніцы Юрыя Іллініча, а сваякоў ядналі маёмасныя справы[14].

Замак узводзіла насельніцтва Міршчыны і сяляне іншых з валадарстваў Юрыя Іллініча. Былі пабудаваны цагельні ў вёсках Пропашы і Бірбашы. Вапну дастаўлялі са Сверженя. У адно месца звозілі сотні кубаметраў палявога каменя, абчэсвалі яго, сартавалі па памеры і колеру[1].

Натурныя даследаванні пераканаўча сведчаць аб тым, што ў першапачатковым варыянце замак не быў дабудаваны. Відавочна, так і не ўбачылі свет абарончыя карпусы ўздоўж паўднёвай і ўсходняй сценаў, незавершанай некаторы час заставалася паўночна-заходняя вежа. Яе верхнія паверхі былі дабудаваны пазней і з'явіліся ўжо часткаю пласта новай эпохі — эпохі Рэнесансу[15].

Першапачатковы выгляд замку

Будаўніцтва замка ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі XVI ст. былі збудаваны сцены і вежы, а ў паўднёва-заходнім участку двара пабудавалі цаглянае аднапавярховае жылое памяшканне. Ад яго да цяперашняга часу захаваліся толькі асобныя ўчасткі падмуркаў, сляды перавязкі мура сцен гэтай пабудовы з сценамі замка, а таксама гнёзды ад заладкі канцоў бэлек перакрыцця на паўднёвай замкавай сцяне[16].

Архітэктура замка мела рысы позняй готыкі і рэнесансу. Дэкаратыўнае вырашэнне заснавана на кантрасце чырвонай цэглы і ружовай атынкоўкі. Вонкавыя сцены арнаментаваны парэбрыкамі, гіркамі, нішамі, паяскамі, паўкалонкамі[17].

Таўшчыня сцен у падмурка дасягала трох метраў. Пры будаўніцтве сцен была скарыстана трохслаёвая муроўка: вонкавую частку сцен выкладвалі з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а ўнутраная — складалася з дробнага каменя і цагляных аскепкаў, залітага вапнавым растворам[18]. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Яны былі збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж сцен і знішчаць ворага на подступах да іх. Кожная вежа вышынёй каля 25 м мела па пяць баявых ярусаў з байніцамі і складаную сістэму ўнутраных пераходаў.

Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-я гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сценам прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,[19], які заняў амаль палову плошчы двара. У гэты ж час у замку былі праведзены працы па ўмацаванні абарончых збудаванняў уезду.[16].

На трэцім этапе (другая палова XVI ст. — першая палова XVII ст.) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены — паўночная і ўсходняя. У іх замуравалі частку байніц, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Падчас надбудовы палаца драўлянае перакрыцце першага паверху было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверху палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. У гэты ж час з вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сценах былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы[16]. Па ўдакладненых дадзеных, у канцы XVI — пачатку XVII ст., мяркуючы па ўсім, узвялі падковападобную сцяну прадбрам'я[20].

Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй готыкі. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны купал, які звужваецца ўверх.

Квадратны план веж і размяшчэнне іх за вонкавай лініяй сцен стваралі магчымасць весці абстрэл непрыяцеля не толькі прама, але і ўздоўж сцен. Па тых часах гэта былая сама прагрэсіўная схема абароны і толькі недасканаласць агнястрэльнай зброі прымушала яшчэ ўжываць традыцыйныя спосабы абароны з дапамогай лукаў, арбалетаў, камянёў, смалы і вару[21].

Абарончыя элементы Мірскага замка акрамя свайго прамога прызначэння займаюць значную ролю ў дэкаратыўным афармленні збудавання. Нагадваючы пра суровыя ваенныя часы, яны ў той жа час надаюць архітэктуры замка святочнасць, урачыстасць. Невядомыя дойліды здолелі стварыць замест жаданай замоўцам «дэманстрацыі сілы» несмяротную «імпрэзу прыгажосці»[22].

Пераход замку да Радзівілаў

Юрый Ільініч памёр у 1520 годзе, перадаўшы свае ўладанні чатыром сынам. Адзін з іх, Шчасны (Фелікс), перажыў усіх братоў і стаў уладальнікам спадчыны. Жанаты ён быў на Софьі Радзівіл, дачцы Яна Барадатага, з якой меў сына, таксама Юрыя. Дзядзька апошняга — Мікалай Радзівіл Чорны — паслаў маладога Ільініча да двара імператара Фердынанда І. Там Ільініч-унук вызначыўся як рыцар, за што яму надалі тытул графа на Міры. Так збылася мара Юрыя Ільініча-дзеда, хоць род яго і не знайшоў далейшага працягу. Граф Ільініч пражыў без сям'і і, паміраючы, перадаў усе ўладанні сыну свайго апекуна Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротцы[23]. З 1569 на працягу трох стагоддзяў замак прыналежаў Радзівілам[12].

Перабудова замка пры Радзівіле Сіротцы

У канцы XVI ст. пры Сіротцы замак быў перабудаваны ў княжую загарадную рэзідэнцыю. Сцены палаца і веж былі абтынкаваны і афарбаваны ў ружовы колер, які спалучаўся з цагляным мурам чырвонага колеру. Аконныя і дзвярныя парталы былі выкананы з шэрага пясчаніку, які прывозілі з Галіцыі[12].

У 15801590-я гады да паўночных і ўсходніх сцен быў прыбудаваны 3-павярховы палац, а вежы прыстасаваны пад жыллё. Замак стаў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства. У скляпах і на першым паверсе палаца знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і каморы, на другім паверсе размяшчалася адміністрацыя Мірскага графства, замкавы суд, канцылярыя, а трэці — прызначаўся для гаспадароў, там былі жылыя памяшканні[24].

Адпаведна афармляліся і інтэр’еры пакояў рознш узроўняў. У лехах падлога была брукаванай, сцены не тынкаваліся, з ацяпляльных прыстасаванняў былі толькі прымітыўныя каміны, сталярка таксама вельмі простая. На першым і другім паверх падлога выкладвалася керамічнай пліткай, на другім паверсе пазней высцілацца драўляныя падлогі . Сцены тынкаваліся і бяліліся, уладкоўваліся печы, прычым на першым паверсе абкладзеныя, як правіла, непаліванай кафляй, а на другім — паліванай, часцей за ўсё зялёнай. Затое трэці наверх зіхацеў усімі фарбамі, асляпляльна ззяў пазалотай. У апісаннях сустракаюцца ўпамінанні аб французскім жывапісе на сценах (на распісных фрызах), кесонных столях з разьбой, ляпнінай, расфарбоўкай і пазалотай, паркетных падлогах, багата упрыгожаных камінах і печах, якія былі аздоблены паліванай кафляй (паліхромнай, па чатыры і болей колераў на адной кафліне) рознай формы ў залежнасці ад месца ўстаноўкі. Дзверы з каштоўных парод дрэва ўстаўляліся у прыгожа прафіляваныя каменныя абрамленні. Кампазіцыю інтэр’ераў цудоўна дапаўняла багатая мэбля, творы мастацтва і іншыя прадметы ўнутранага ўбранства[25].

Пакоі трэцяга паверху былі перароблены на новы лад: разабраны адны ўнутраныя сцены, збудаваны іншыя. З'явіліся Парадны пакой, Партрэтная зала, Танцавальная зала. Ва ўсіх пакоях абавязкова былі печы і камін, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, філянговыя дзверы з унутраным французскім замкам. Усяго тут было 16 камінаў і 17 печаў рознай формы і колеры. У апрацоўцы вонкавых сцен выкарыстоўвалі тэхніку сграфіта[26].

Ад італьянскага рэнесансу пераймаецца рытмічнасць размяшчэння дзвярэй і вокнаў, аднолькавы лік паверхаў, абшар усходаў. Але яшчэ застаюцца элементы готыкі — старая сістэма мура, нервюрныя скляпенні, складаныя пераходы па вежах і галерэях. Разам з тым простыя формы, светлыя сцены, вялікія вокны палаца апынуліся за межамі абароннага вала, а багаты дэкор: гаўбцы, галерэі, ганкі з разьбянымі балясамі, разьбяныя парталы, кованыя дзверы, ліхтары — ва ўнутраным двары[27].

У вежы над варотамі на другім ярусе размясцілася капліца св. Хрыстафора, а на трэцім былі ўсталяваны чаты. З капліцы прабілі выйсце прама да княжых пакояў на поўнач і баявым галерэям на поўдзень. На недабудаванай паўднёвай сцяне была збудавана новая баявая галерэя, таксама была перароблена старая заходняя[27]. Усё збудаванне ў цэлым фактычна пераўтварылася ў палац[28].

Паколькі старыя сцены перасталі быць непераадольнай перашкодай для больш дасканалай артылерыі, то абарончую функцыю выконваюць земляныя валы з бастыёнамі па кутах, падпяразаныя равамі з вадой[29].

Побач з замкам у начатку XVII ст. быў пабіты сад паўднёва-італьянскага рэнесанснага тыпу. Плошча саду была невялікая — каля 2 га. Дрэвы высаджваліся пераважна мясцовых парод (яблыні, грушы, вішні), вечназялёныя экзоты з'явіліся пазней, у XVIII ст.

У апісанні Італьянскага саду пры Мірскім замку пералічана каля 400 рэдкіх дрэў. Тут раслі апельсіны, цытрыны, фігі, мірт, кіпарыс, самшыт, італьянскі арэх, чырвонае і лаўровае дрэвы. Італьянскі сад адлучала ад навакольнага свету паласа ліп і каналаў, а дыван кветак быў павернуты да палацавых вокнаў. Праз ланцужок сажалак, якія адлюстроўвалі замак у сваіх люстэрках, можна было патрапіць у фальварак, які адступіў ад замка за паляну, засаджаную гаючай травой[30].

На ўсход ад замка закладваецца фальварак са шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі і памяшканнямі для слугаў, а ў трох кіламетрах ад Міру ўладкоўваюць звярынец. Гэта месца, абранае калісьці для палявання, і зараз вядома пад той жа назвай. Тут захаваўся дуб, дзе, па адданні, знаходзіўся цэнтр звярынца, ад якога разыходзіліся прасекі-прамяні для кругавога абстрэлу; вакол былі загоны, дзе трымалі звяроў[27].

У дакументах захавалася імя майстра, які кіраваў будаўнічымі працамі. Па распараджэнні Радзівіла Сіроткі майстру Марціну Забароўскаму ў 1575 годзе быў перададзены дом для жылля ў Міры, дзе ў той час будаваўся касцёл Св. Мікалая, які мае агульныя дэталі з архітэктурай Мірскага замка[27].

Замак у 17 стагоддзі

Мірнае жыццё замка абарвала вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667. У 1655 Мірскі замак быў упершыню спустошаны казакамі І. Залатарэнкі і войскам ваяводы А. Трубяцкога. Каля 50 гадоў замак прастаяў у запусценні.

Першыя ў гісторыі замка рамонтныя працы пачаліся ў пачатку 1680-х гг. Аднаўленчы працэс ажыццяўляўся ў сунязі з вялікімі разбурэннямі, якія атрымаў комплекс у 1655. Інвентар замка, складзены 14 жніўня 1660, адзначае, што ў перыяд ваенных дзеянняў былі знішчаны многія архітэктурныя элементы, гаспадарчыя рэчы разрабаваныя, пакоі спустошаны, княжацкі фальварак і «італьянскі сад» спалены[31].

І толькі ў 1680 Кацярына Радзівіл з роду Сабескіх пасля смерці мужа князя Міхася Казіміра прыступіла да аднаўленчых прац у Мірскім замку. Асноўны аб'ём рамонтных работ на Мірскім замку ажыццяўляўся ў перыяд 1681—1688 гг. (інвентар 1688 ужо апісвае адрамантаваны замак). За гэты час былі ўзноўлены амаль усе вокны і дзверы на палацы, пакрыты дахам вежы, памяшканні прыведзены ў належны стан і, нарэшце, адноўлены фальварак[32]. У выніку рестаўрацыі, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя набыткі часоў готыкі і Рэнесансу, пашкоджаныя структурныя часткі якіх падчас рамонту 6ылі толькі спрошчаныя або ўвогуле не аднаўляліся[33].

Выгляд замка ў 17 стагоддзі

З дапамогай інвентароў можна ўявіць сабе Мірскі замак таго часу.

Пра разбурэнне замка згадваецца ў інвентары 1660 года. Там запісана, што «замак нагляду патрабуе, усюды цячэ, вокны, дзверы, лаўкі рэдка дзе ёсць, ва ўсіх пакоях верхніх і сярэдніх, а таксама ў скляпах дзвярэй і вокнаў няма. У замку засталося 35 мушкетаў, адна гакаўніца, пяць жалезных дзвярэй да сховішчаў і адны падвойныя ў склеп, адно кавадла і адзін замкавы кацёл»[34].

Паводле звестак інвентара за 1688 г., на падзамчышчы, акружаным валам, размяшчаліся разнастайныя гаспадарчыя пабудовы («стайня з вазоўняй і абозняй, усё крытае гонтам», а таксама «невялікі агародык»). Поруч варот стаяла кардыгардыя, дзе былі пячы «з белай кафли, выведзеная ўгару, тры лавы, стол і акно». У замку знаходзіліся княжаская стайня з нарыхтаванымі празапас сенам і аўсом, бровар, лазня, гаспадарчыя скляпы. Высокі ганак «з усходкамі і парэнчамі маляванымі» адкрывала дарогу ў шматлікія пакоі і залы палаца. Сонца зазірала туды праз каляровыя шклы вокнаў, упраўленых у алавяныя і драўляныя рамы дзіўнай працы, і асвятляла паркетную падлогу, высокія печы, складзеныя са шматколернай кафлі, кованую медзь падсвечнікаў, знакамітыя карэліцкія дываны («шпалеры»), дарагая зброя на сценах. Такім чынам, інвентар 1688 г. паказвае Мірскі замак у XVII—XVIII стст. як раскошны палацава-замкавы комплекс, дзе ўдала спалучаліся рысы ваенна-фартыфікацыйнага збудавання і пышнасць, велічнасць палацавай пабудовы[35].

Тым не менш, гаспадарчая разруха і недахоп майстроў не дазволілі вярнуць замку былую пышнасць. Вайна паказала бескарыснасць бастыённага ўмацавання і таму яго не бяруць у разлік. Побач будуецца вялікая стайня з возоўняй (месцам для калёс, санак, карэт). Абаронную вежку пасярэдзіне паўднёвай сцяны выкарыстоўваюць для склада сена. На палацы каменная разьбяная ліштва не аднаўляецца, а яе замяняюць іх простай цэглай і тынкуюць[36].

Замак у 18 стагоддзі

Паўночная вайна, 1700-1721 на доўгія гады спыніла распачынанні па рэстаўрацыі замка. У красавіку 1706 у Мір уварваліся войскі Карла XII, якія спалілі мястэчка і замак, нанёсшы замку яшчэ большыя страты, чым гэта было ў мінулую вайну. Аб разбурэнні ўпамінаецца ў інвентары 1719. Вопіс дастаткова добра паказвае выгляд пабудовы пасля аблогі: спустошаныя пакоі палацавых карпусоў, закопчаныя агнём сцены, адсутнасць дзвярэй і вокнаў, часткова знішчаны дах на вежах і інш[37].

У архіўных дакументах 1706—1720 гг. грунтоўнага аднаўлення Мірскага замка не зафіксавана. Тым не менш, нязначныя работы на ім усё ж ажыццяўляліся: згодна вопісу 1719, на вокнах замест разных абрамленняў зявілася простая штукатурка, а некорыя з іх увогуле залажылі цэглай або забілі дошкамі, дах палаца і вежаў быў пакрыты часткова гонтамі і чарапіцай, інтэр'ерная частка (пераважна палацавыя карпусы) знаходзілася яшчэ ў спустошаным стане. Толькі ў 1720 адзначаецца крыніцамі выдзяленне значнай колькасці грошай на рамонт вокан палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[38]. Да 1722 поўнасцю адбудавалі будынак новага фальварка непадалёк ад замка, гаспадарчыя пабудовы, што размяшчаліся ў замкавым двары (млын, стайню), а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[39]. Пры аднаўленні рыентаваліся на значную пераробку інтэрернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[40].

Былую раскошу замку вярнуў яго новы ўладальнік — князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Замест аднатыпных, галоўным чынам, квадратных у плане памяшканняў з'яўляецца анфілада залаў розных памераў. Для гэтага перабляюцца ўнутраныя перагародкі, змяняецца кірунак усходаў. З'яўляюцца Парадная, Партрэтная і Танцавальная залы, якія ўпрыгожваюцца дубовымі паркетнымі падлогамі, пазалочанымі размаляванымі і разьбянымі столямі, цудоўнай мэбляй працы мясцовых майстроў, шпалерами, карцінамі, парцалянавымі і фаянсавымі вырабамі. Шматлікія дарагія і вытанчаныя рэчы былі зроблены на радзівілаўскіх мануфактурах. Ва ўсіх пакоях, па апісаннях, абавязкова знаходзіліся печы і камін, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, філянговыя дзверы з унутраным французскім замкам. Усяго ў замку было шаснаццаць камінаў і сямнаццаць печаў рознай формы і колеры: прастакутныя і круглыя, з карычнявай, жоўтай і белай кафлі, часам з пазалотай[41].

Росквіт замку ў часы Пане Каханку

Паступны ўладальнік замка, сын Рыбанькі, князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», у 175462 жыў у Мірскім замку, уладкоўваючы тут шыкоўныя балі і паляўнічыя забавы. У 1785 прымаў у Міры апошняга польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[42].

Заняпад замка ў канцы 18 ст.

" Запушчаны Мірскі замак з вежамі па кутах яго і з пад'ёмнымі мастамі прыводзіць на памяць даўно мінулыя дні злых духаў і высакародных рыцараў
Дзённік невядомага рускага афіцэра, які наведаў Мір 7 лютага 1797 года
"

Пасля смерці Пане Каханку ў 1790 усе яго спадчынныя ўладанні перайшлі да пляменніка — князя Дамініка Ераніма. У 1794 падчас падаўлення паўстання Т. Касцюшкі замак узялі штурмам царскія войскі[8].

У гэты час замак прыходзіць у занянад, што дакладна фіксуюць інвентары таго часу., Так, інвентары 1778 і 1794 гадоў адрозніваюцца толькі запісам пра колькасць пабітых шклоў у вокнах і паламаных дзвярэй: «Партрэтная зала, у ім шэсць вокнаў без шкла, увесь спустошаны, столь з французскай пазалочанай ляпнінай цалкам абсыпаўся». Апісанне аранжарэі ў італьянскім садзе не адрозніваецца ад агульнага становішча: «Дах часткова выпраўлены саломай, астатняя частка крыта гонтам, зусім ужо старая, падтрымліваецца на адных толькі падпорках, у сцяне ад саду дваццаць шэсць вокнаў з цалкам пабітым шклом…»[43].

Пры складанні апошняга вядомага вопісу замка 1805 года пра трэці паверх палаца было сказана: «залы дзве, пакояў чатырнаццаць, з іх вялікіх — восем, меншых — чатыры, а два зусім абрынуліся — адны толькі сцены. У залах і ў дванаццаці пакоях столі гіпсавыя, па большай частцы якія апалі. Падлога ў шасці пакоях дашчаная, а астатнія зусім без падлогі»[44].

Становішча замка ў 19 ст.

" Замак, нібы вялізная чорная труна, адкрывае небу пустэчу сваёй раскрытай бездані. Толькі гукі соў і пугачоў глухім рэхам зрэдку парушаюць маўклівае прышэсце ночы. Ахоплены жахам і тугою змрочнага сведкі памерлага замка, гляджу на яго...
Ян Булгак. "Замак"
"

Дамінік Радзівіл падчас Вайны 1812 г. выступіў на боку Напалеона, памёр у Францыі ў 1813.

Пад сценамі замка 9-14 ліпеня 1812 г. адбываліся жорсткія бітвы паміж ар'ергардам 2-й рускай арміі Баграціёна — кавалерыяй генерала Платава і французскай кавалерыяй маршала Даву. Падчас баёў былі разбураны і спалены палац, адна з веж, пашкоджаны вонкавыя бастыённыя ўмацаванні. 11 лістапада 1812 г. пад сценамі замка адбылася бітва паміж войскам адмірала Чычагава і французамі[8].

Пасля смерці Д. Радзівіла, яго маёнткі імператарскім распараджэннем ад 17 сакавіка 1814 былі падзелены на дзве часткі. Адну частку разам са Мірам і Нясвіжам атрымаў сын былога апекуна Дамініка Антоній Радзівіл, іншую — дачка Дамініка — Стэфанія, якая ў 1828 выйшла замуж за царскага ад'ютанта графа Льва Пятровіча Вітгенштэйна, сына героя Вайны 1812 г.

Замак Ільінічаў-Радзівілаў. Літаграфія з малюнка Ф. М. Сабешанскага, 1849

Распачатыя судовыя разгляды паміж імі і Антоніем Радзівілам з нагоды земляў Мірскага графства скончыліся толькі ў 1846. Мірскія валадарствы па рашэнні адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна, які жыў на той момант у Германіі.

Сам замак знаходзіўся ў моцным заняпадзе. Як адзначалася ў «Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін», у 1885 годзе «адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у больш-менш прыстасаванай для кватаравання вежы»[42].

У сярэдзіне стагоддзя замак апынулся пад пагрозай поўнага знішчэння. У 1860 годзе ў газеце «Віленскі кур'ер» з'явіўся ліст паэта Ўладзіслава Сыракомлі: «Паважаны рэдактар! Калі мы з гонарам запісваем імёны тых, якія ўзносяць помнікі роднага краю, то, па маім меркаванні, не меншым абавязкам перыядычнага друку будзе запісваць для ўсеагульнай галоснасці імёны тых, якія іх руйнуюць. Як раз з маіх былых ваколіц даходзяць сумныя весткі пра акты вандалізму — знішчэнні Мірскага замка»[45].

Але катастрофы ўдалося пазбегнуць, неўзабаве ў той за газеце з'явіўся апраўдальны ліст Мацея Ямонта, генеральнага адміністратара валоданняў тагачаснага ўладальніка Міру Вітгенштэйна, у якім ён запэўніваў, што сцен замка не кранула і не кране кірха. Тым не менш, у газету рушыла яшчэ некалькі лістоў з нагоды разбурэння замка, і толькі пасля гэтага разборка яго на цэглу спынілася[46].

Тым не менш некаторыя рамонтныя работы праводзіліся ў другой палове XIX ст. У 1870 на чатырох вежах, крамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, майстры зрабілі часовыя гонтавыя дaxi з мэтай забеспячэння належных умоў існавання пабудовы, аб чым сведчыць знойдзеная на замку драўляная бэлька з адзначанай вышэй датай. Дадзены факт сучаснай навукай лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта як помніка старажытнасці на Беларусі[47].

Увогуле, архіўныя дакументы, у ліку якіх і фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915—1938 гг. (Ю. Ядкоўскага, Г. Лаўмянскага, У. Абрамовіча і інш.), паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у перыяд з 1794 па 1922 гг[48].

Паводле расійскага закона 1887 замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расійскай Імперыі не маглі. Таму дачка Льва Вітгенштэйна Марыя, у замужжы Гагенлоэ-Шылінгфюрст, быўшы іншаземкай, вымушана была ў 1891 іх прадаць.

Адлюстраванне замка на выявах ў 19 стагоддзі

Мірскі Замак. Малюнак Н. Орды, 1876

Да сярэдзіны стагоддзя адносяцца першыя друкаваныя малюнкі Мірскага замка. У кнізе Ф. М. Сабешчанского, выдадзенай у Варшаве на польскай мове ў 1849 годзе, разам з малюнкам замка з'явілася і першае яго апісанне як помніка архітэктуры. Праз чатыры гады Ўладзіславаў Сырокомля прысвячае Мірскаму замку некалькі старонак у кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах». Там жа надрукаваны і рамантычны малюнак замка, выканананы сябрам паэта мастаком Кануціям Русецкім[49].

У канцы 60-х гадоў Мірскі замак захаваў вядомы графік, малявальшчык пейзажаў і архітэктурных помнікаў Напалеон Орда. Замак намаляваны пад стаць рамантычным элегіям стагоддзя: на вяршыні ўзгорка, на фоне цёмнага неба зубчасты контур паўразбуранага замка, а ўнізе — ідылічная сцэна з мостам, драўлянымі агароджамі, мазанка пад саламяным дахам, жвавы конік, стомленыя падарожнікі на масце і дама з дзіцем на шпацыры пад разгалістым дрэвам. У глыбіні за замкам віднеецца фруктовы сад.

Па настроі малюнак Орды — адзін з лепшых лістоў багатай спадчыны мастака. Нядзіўна, што некаторыя даследнікі Мірскага замка ўспрынялі малюнак літаральна як дакумент. У сваіх рэканструкцыях яны спрабавалі аднавіць ніколі не існавалыя на замку вежавыя зубцы і шмат'ярусныя байніцы сцен, убачаныя на малюнку[50].

Замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх

Гэтыя землі і замак купляе наказны казачы атаман Войскі Данскога, князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі. Па ўсёй бачнасці, князя прыцягнула сугучча назвы мястэчка з яго прозвішчам. Пры яго старэйшым сыне — Міхаіле — у 1922 пачаліся і працягваліся 16 гадоў працы па аднаўленні Мірскага замка. За гэты час была адрамантавана частка ўсходняга корпуса палаца і дзве паўднёвыя вежы.

Першапачаткова асноўныя працы сканцэнтраваліся на рамонце знешніх элементаў — да 1928 майстры ўставілі вокны і дзверы, пакрылі дахоўкай частку палаца. За перыяд 1922—1929 гг. была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. З 1934 па 1939 было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходнюю і частку паўночна-заходняй[51].

З усіх залаў, спраектаваных варшаўскім архітэктарам Тэадорам Буршам, атрымалася завяршыць толькі Слановую (там планавалі зрабіць камін, упрыгожаны разьбянымі постацямі сланоў). Астатнія пакоі імкнуліся забяспечыць неабходнымі побытавымі выгодамі: была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон, якія былі рэдкасцю па тых часах[52].

Увогулле, аднаўлялі замак па-свойму. Так, доўга не маглі вырашыць, як закрыць праломы ва ўсходняй сцяне, пакуль сын кіраўніка, студэнт-архітэктар Стэфан Пысевіч, не прапанаваў уладкаваць тут вітую лесвіцу з гаўбцом. Дагэтуль наведвальнікі замка з цяжкасцю адрозніваюць сцены ўсходаў, названымі «сходамі Стэфана», ад старажытных сцен замка. Падобным чынам з'явіліся ў замку новыя сцены, усходы, вокны і гаўбцы[53].

Таксама ў канцы XIX ст. на поўдзень ад замка была выкапана вялікая сажалка і з гэтага боку скапаны бастыённыя ўмацаванні[8].

Па апісанням сучаснікаў князь Міхаіл быў сівабароды стары мужчына гадоў пад 70, апрануты ў белы палатняны піджак з тканіны хатняга вырабу, бадзёры і здаровы. Аднойчы на пытанне, што мяркуе ён рабіць для адбудовы замка, адказаў: «Замак — гэта руіна, і другой руінай з'яўляюся я. Работы па адбудове замка вяду ўжо 17 гадоў, за якія аднавіў 4 вежы і некалькі палацавых пакояў. Мае фінансавыя магчымасці дазваляюць аднаўляць па пакою ў год. Пабываўшы ў мяне ў гасцях, прэзідэнт Польшчы (Ігнацы Масціцкі) сказаў, што хто будуе — не памірае. Выходзіць, што я доўга буду жыць»[54].

Да 1939 года былі адбудаваны частка ўсходняга палацавага корпуса, паўднева-заходняя і тынкаваная вежы[55]

Замак у савецкі час

Князь Міхаіл Святаполк-Мірскі пражыў у замку да 1938, да сваёй смерці, а праз год у замак прыйшла Чырвоная Армія. У сярэднявечных сценах была ўладкована вытворчая талака.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 тут знаходзілася гета, куды гітлераўцамі было сагнана каля 1800 мясцовых яўрэяў. Сярод вязняў была створана група супраціву. 9 жніўня 1942 быў здзейснены пабег больш за 250 яўрэяў, а яшчэ праз тры дня застаўшыеся ў гета людзі былі расстраляныя гітлераўцамі ў лесе непадалёк ад Міру.

Пасля вызвалення Беларусі ў ліпені 1944 у замку знайшлі прытулак жыхары мястэчка Мір, чые хаты былі разбураны вайной. Апошняя сям'я высялілася з замка ў 1962.

У 50-е гады тут працаваў архітэктар А. Я. Міцянін. Матэрыялы яго даследаванняў далі магчымасць пазнаёміцца шырокім масам з найцікавым помнікам беларускага дойлідства[56].

Рэстаўрацыйныя працы ў замку пачаліся ў 1983, а ў 2000 — Мірскі замак быў уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Архітэктура замка

" Ды Графіч, радня хоць далёка Гарэшкаў,
Багаты сусед, калі выйшаў з апекі,
Паніч дзіўнаваты, муры спадабаў,
Як вярнуўся сюды з падарожы,
Бо, кажа, гатыцкае архітэктуры, харошы;
Дарма, што Суддзя з дакументам пераконаваў потым,
Што той архітэктар быў віленскім майстрам, не готам.

Адам Міцкевіч "Пан Тадэвуш", пераклад Браніслава Тарашкевіча
"

Замак уяўляе сабой квадратны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 метраў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі вокнамі). Шырокія сутарэнні замка ўтвараюць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў. Сувязі паміж абарончымі вежамі па сценах і баявых галерэях былі арганізаваны так, каб заблытаць упершыню трапіўшага туды чужаніцу[57].

Багацце і разнастайнасць архітэктурных дэталяў Мірскага замка, яго маляўнічасць, у яшчэ большай ступені ўзмацняліся каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі абтынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі амбразураў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры[58]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент народнага адзення, было заклікана адагнаць злых духаў і абараніць гаспадароў ад злога лёсу[59].

У такім спалучэнні фарбаў, у багацці і разнастайнасці архітэктурных дэталяў адбілася высокае мастацтва яго стваральнікаў — беларускіх майстроў-будаўнікоў, якія здолелі зрабіць замак запамінальным збудаваннем, у якім магутныя абарончыя прылады не падкрэсліваюцца, а насупраць, як бы адводзяцца на другі план[58].

Нягледзячы на арыгінальнасць аблічча Мірскага замка, па сваёй схеме ён некалькі нагадвае так званы канвентскі дом — тып цагляных замкаў-манастыроў, які склаўся ў канцы XIII-XIV стагоддзяў у Паўночнай Польшчы і Прыбалтыцы. Блізкія па кампазіцыі да Мірскага замка манастырскія крэпасці Украіны, Малдавіі, Румыніі[60].

Асаблівасці архітэктуры сцен

Сцены Мірскага замка мелі тры яруса бою, што з'яўляецца адметнасцю замка. Ніжнюю частку сцен праразалі гарматныя байніцы падэшвавага бою ў выглядзе прасторных камер (печур). Гэты ярус агню быў вельмі магутным: у паўночнай і ўсходняй сценах было зроблена па дзевяць байніц, у паўднёвай — восем, а ў заходняй — пяць. Сярэдні ярус бою ішоў у сярэдзіне сцен прыблізна на вышыні 8 м ад зямлі. Ён меў выгляд калідора-галерэі вышынёй ледзь больш 2 м з паўцыркульным зборам. У абедзвюх сценках галерэі былі шматлікія байніцы. Верхні ярус — гэта баявая пляцоўка, змесцаваная на самым верху сцяны. Яе затулялі парапеты з байніцамі[61].

Сцены палаца і замка пастаўлены на масіўных падмурках, якія маюць глыбіню залажэння каля 4-4,5 метра. Падмуркі выкладзены з буйнага каменя каля 1 м у папярочніку на вапнавым растворы з пяском і талчонай цэглай у якасці запаўняльніка. Ніжнія часткі замкавых сцен і веж выкладзены змяшаным мурам. Камяні размешчаны гарызантальнымі шэрагамі. Прамежкі паміж камянямі запоўнены цэглай. Цэгла ў гэтым муры служыць для выраўноўвання пасцелі. Памеры камянёў уверх памяншаюцца. Вышыня змяшанага мура ў вежах вагаецца ад 1,2 метра на фасаднай сцяне галоўнай вежы, да 7,3 метра ў паўднёва-усходняй. У замкавых сцен яна дасягае вышыні 8 метраў. Верхнія часткі сцен і веж выкладзены запар з цэглы. Цэгла цёмна-чырвонага колеру, вельмі трывалая, на адной пасцелі мае падоўжныя разоры. Такая цэгла добра вядомы па шматлікіх помніках і завецца Літоўскай. Пераважны памер цэглы 10Х10Х30 см аднак сустракаецца цэгла памерам 10X14X28 і 9X15X30 см[62].

Сама сцяна складаецца з трох пластоў — двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі выраблена забутовка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце. Гэты прыём выдатна сябе апраўдаў — забутоўка і раствор з часам ператварыліся ў суцэльны маналіт вялікай трываласці. Перавязка цаглянага мура ў Мірскім замку ажыццяўляецца чаргаваннем у кожным гарызантальным шэрагу тычка з лажком. Па вертыкалі кожны тычок знаходзіцца паміж лажкамі сумежных шэрагаў[63].

Асабліва арыгінальна зроблена прылада сярэдняга бою замкавых сцен. Усе чатыры сцены на вышыні каля 9 метраў ад зямлі праразаліся падоўжным калідорам, перакрытым цыліндрычным зборам. У абедзвюх сценах калідора былі прарэзаны шматлікія стрэльбавыя байніцы. Калідор злучаў паміж сабою ўсе вежы[64].

Па перыметры сцен на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіць арнаментальны пояс шырынёй каля 70 см з шасці радкоў цаглянага мура. Верхні і ніжні шэрагі — цэгла, пакладзеныя на кут у выглядзе традыцыйнага парэбрыка. Паміж імі праходзіць паласа заглыбленага мура. Гэты пояс, пабелены вапнай, выразна вылучаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны, як і іншы арнаментальны пояс, які ўпрыгожваў самы яе верх[8].

Асаблівасці архітэктуры вежаў

Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў будуецца на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных ніш і арнаментальных паясоў. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры XVI ст.франтонах Сынковічскай і Маламажэйкаўскай цэркваў). Нягледзячы на тое, што ўсе пяць веж Мірскага замка стылістычна і канструктыўна вельмі блізкія адна да адну, ніводная з іх не паўтарае другую[58].

Вежы замка зроблены аднолькава: чатырохкантовая аснова і васьмігранны звужваючыся верх. Архітэктурная апрацоўка фасадаў заснавана на чаргаванні розных па форме і памерам дэкаратыўных ніш, цяг і арнаментальных паясоў. Такі прыём быў шырока распаўсюджаны як у грамадзянскім, так і ў культавым беларускім дойлідстве XVI ст.[8]

Усе вежы Мірскага замка канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой і ў той жа час кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкае дасканаласць фасада замка асабліва падкрэсліваецца прадуманнасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульныя нішы. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі[8].

Вежы збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж праслаў сцен і знішчыць ворага на подступах да іх. Большасць байніц прызначалася для стральбы з гармат. Усе вежы спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Калі б супернік прарваўся ўнутр двары ці пайшоў на штурм, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная вежа мела па пяць ярусаў бою з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. Завяршаліся вежы байніцамі, якія дазвалялі абараняць подступы да сцен. Праз іх можна было скідаць на ворага камяні, гранаты, ліць кіпень ці смалу[65].

Архітэктура паўднёва-заходняй вежы

Паўднёва-заходняя вежа

З усіх вуглавых веж, збудаваных у XVI ст., амаль цалкам захавалася паўднёва-заходняя, якая дазваляе вывучыць сістэму планоўкі і арганізацыю бою з усіх паверхаў. Падмурак вежы з'яўляецца некалькі перакошаным квадратам памерам 10x10 м, вышыня вежы 23 м. Велічнае збудаванне стаіць на магутным падмурку з глыбінёй залажэння 4 м. Падмурак складзены з велічэзных валуноў даўжынёй да 1,5 м, добра падагнаных адзін да аднаго і злучаных вапнавым растворам[66].

Усярэдзіне вежа падзелена на пяць ярусаў. На першым паверсе размяшчалася сем гарматных байніц, якія фланкавалі агнём замкавыя вароты, заходнюю і паўднёвую сцены, праз іх франтальны агонь. На другі паверх вялі стромкія вузкія каменныя ўсходы. Тут стаяла шэсць гармат. У XX ст. на месцы некаторых байніц зрабілі вялікія вокны. Перакрыцце другога паверху вежы скляпеністае, а астатніх трох — па бэльках. На верхніх паверхах былі байніцы, разлічаныя на агонь, які вялі з гармат і ручной агнястрэльнай зброі. На ўзроўні чацвёртага паверху сцяны вежы пераходзяць у «васьмярык». На самым верху вежавай сцяны месцамі захаваліся паўзаложенные цэглай «варовые вокны»[67].

Астатнія вежы адрозніваюцца ад паўднёва-заходняй памерамі падстаў, аб'ёмам памяшканняў і некаторымі дэталямі. Усе яны вельмі падобныя паміж сабой унутранай планоўкай, аб'ёмна-прасторавым рашэннем і прызначэннем памяшканняў.

Архітэктура ўязной вежы

З усіх веж Мірскага замка галоўная (уязная) па сваіх формах і арнаментацыі фасадаў з'яўляецца найбольш цікавай, яркай і дасканалай. Шасціярусное збудаванне ўзнеслася на 25-мятровую вышыню, яно стаіць на надзейным падмурку (12 х 12 м). Магутная вежа-волат упрыгожана арнаментальнымі паясамі і дэкаратыўнымі нішамі рознага памеру і формы, якія акумулююць у сабе традыцыйныя прыёмы і сродкі арнаментацыі мясцовага каменнага дойлідства[68]. Тут і старажытнаславянскі парэбрык, і аркатурныя фрызы, і народжаныя дапытлівым розумам тутэйшых дойлідаў нішы — круглыя, трохчастковыя з віслымі гіркамі, паўцыркульныя, спічастыя, прамавугольныя.[69].

Першы паверх вежы праразае адзіны ў замку праезд з двума дубовымі варотамі (адны знаходзяцца на ўездзе, іншыя — на выездзе). Вароты замыкалі тоўстымі дубовымі брусамі, для якіх у бакавых сценах былі зроблены адмысловыя гнёзды (30x30 см). Акрамя таго, створ варот быў дадаткова абаронены герсай з кованых і завостраных знізу жалезных палос. Яна апускалася з другога паверху праз праём памерам 2,8x0,4 м. У выпадку небяспекі, перш чым варта паспявала зачыніць вароты, герса з вокамгненнай шпаркасцю валілася зверху, зачыняючы ўваход у замак. У склепе варотнай вежы месцавалася турма, якую ахоўвала варта. Злева ад варот, на заходняй сцяне, знаходзіліся байніцы навяснога бою[70].

Паводле дадзеных інвентара замка 1688 г., у варотнай вежы стаялі тры жалезныя гарматы. У XVIII і XIX стст. на другім паверсе размяшчалася капліца, а на сцяне, звернутай у бок замкавага двара, быў гадзіннік. Знізу пачыналіся каменныя ўсходы, якая ішла ў тоўшчы сцяны да чацвёртага паверху, адкрываючы выйсце на кожны ярус бою. Другі і трэці паверхі са скляпеністымі перакрыццямі мелі адпаведна шэсць і сем байніц для стральбы з мушкетаў і гармат. Астатнія паверхі сваёй планоўкай падобныя паміж сабой. Завяршалася вежа поясам «варовых вокнаў», якія існавалі да яе перабудовы і рамонту ў другой палове XIX ст[71].

Надаючы вялікае значэнне абароне адзінага ўваходу ў замак і ўлічваючы нарастальную сілу артылерыі, уладальнікі замка праз некаторы час вырашылі дадаткова ўмацаваць вароты. Для гэтага да цэнтральнай вежы прыбудавалі падковападобную сценку «прадбрамья» — барбакан таўшчынёй 1,25 м. Па цэнтры яго праразаў яшчэ адзін варотны праём на два палотны, якія замыкаліся драўляным брусам (завалай). Верх сцяны сканчваўся зубцамі і байніцамі. Тут таксама была баявая галерэя — памост для стралкоў. Усярэдзіне барбакана выкапалі катлаван глыбінёй 2 м, які зачыняўся адмысловым пад'ёмным мостам. Ён меў лапатападобную форму, даўжыня яго складала 9,75 м, шырыня — 9,5 м. Калі мост апускалі, ён клаўся на адмысловы апорны выступ у падмурку барбакана і служыў насцілам для праезду ў замак. Знізу мост быў акаваны жалезнымі палосамі і шыпамі. Калі яго паднімалі, ён цалкам зачыняў галоўны ўезд у замак. Памеры моста дазваляюць выказаць здагадку, што вышыня сцяны барабакана складала не меней 10 м. Барбакан існаваў да канца XIX ст.[72]

Бастыёны

Напачатку XVII ст. найважнымі дадатковымі элементамі абароны Мірскага замка сталі бастыённыя ўмацаванні, насыпаныя з гліны, буйнага пяску і землі. Гэта збудаванне, якое мела выгляд магутнага чатырохкутніка памерам 170x150 м, стала першай лініяй абароны замка[73].

Рэстаўрацыя замку

Першы варыянт праекта рэканструкцыі замка з адаптацыяй яго для размяшчэння мастацкай прафесійна-тэхнічнай установы быў прапанаваны напачатку 1980-х гадоў архітэктарамі О. Атас, С. Верамейчыкам, В. Калніным і археолагам А. Трусавым.

25 ліпеня 1983 адбылася ўрачыстая закладка ў паўднёвую сцяну замка цэглы з датай пачатку рэстаўрацыі помніка. Гэту ганаровую місію падалі моладзі — студэнцкаму будаўнічаму атраду «Спадчына» Гродзенскага ўніверсітэта. У 1987 Мірскі замак быў перададзены на баланс Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які прыступіў да стварэння канцэпцыі будучай музейнай экспазіцыі. У 2002 на калегіі Міністэрствы культуры канцэпцыя была разгледжана і ўхвалена; у жніўні таго ж гады яна была надрукавана ў газеце «Культура»[74].

Археалагічныя даследванні замка

Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі замка праводзілі Ю. Ядкоўскі (1912), М. Ткачоў (1972), А. Трусаў (198084, 1991; у 1982 з І. Чарняўскім), падчас якіх было знойдзена вялікая колькасць керамічных, шкляных і металічных вырабаў[75].

Лягенды і паданні Мірскага замка

  • Самая вядомая легенда пра Мірскі замак абвяшчае, што ў эпоху князёў Радзівілаў паміж Мірскім і Нясвіжскім замкамі быў пракапаны падземны ход, па якім вольна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі Нясвіж, то адданыя радзівілаўскія паслугачы паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці дванаццаці апосталаў[76].
  • Больш «камерная», якая існуе толькі ў Міры, легенда апавядае пра прывіда Соф'і Святаполк-Мірскай, якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкой. Яна, праўда, не так ахвотна паказваецца людзям, як яе «калега» з Нясвіжа — знакамітая Чорная Панна, але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж[77].
  • У канцы XIX стагоддзя на паўднёвай тэрыторыі замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Згодна легендзе, раней прама пад сценамі замка, быў вялікі пладовы сад. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкаванні ландшафту апошнія ўладальнікі князі Святаполк-Мірскія, каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, высеклі сад у перыяд красавання дрэў, што па народных павер'ях, з'яўляецца вялікім грахом. Кажуць, колькі было высечана дрэў — столькі сажалка павінна забраць жыццяў. Прычым, колькі менавіта дрэў ссеклі не вядома. Па іншай версіі, пры стварэнні вадаёма загінуў малады хлопец, адзіны сын у маці, якая і пракляла гэтае месца. Таму, па лягендзе, тонуць у сажалцы толькі мужчыны[78].
  • У паўднёвай частцы замкай сцяны ў замак умураваны камень у выглядзе галавы жывёлы. Лічыцца, што пад уплывам язычніцтва будаўнікі замуравалі ў паўднёвую сцяну сімвалічную каменную «галаву барана». Паводле старажытнай легенды, пакуль існуе гэты «баран», стаяць будзе і Мірскі замак[79].

Галерэя фотаздымкаў

Літаратура

  • Иодковский И. Замок в Мире // Древности. — М., 1915.
  • Трусов О. А., Чернявский И. М., Кравцевич А. К. Архетектурно-археологическое изучение Мирского замка и г. п. Мир // Советская археология. — 1984 — № 4.
  • Калнін В. В. Мірскі замак. — Мн., 2002.
  • Труды молодых специалистов полоцкого государственного университета. Основан в 2004 г. Выпуск 29. Гуманитарные науки: Литературоведение, Культурология, Лингвистика. Новополоцк. 2008. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова (Представлено: канд. филол. наук С. М. Сороко)
  • Хілімонаў В. А. Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
  • Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая. Мінск., ТАА «Белпрынт», 2006, 192 с.
  • Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
  • А. Я. Митятин. Замок в Мире. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата архитектуры. Белорусский политехнический институт им. И. В. Сталина
  • Калнин В. В. Мирский замок.— Мн.: Полымя, 1986.— 63 с., ил.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т.10)
  • Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р на. — Ми. Ураджай, 2000.—645 с.; іл. ISBN 985 04 0347 0.

Зноскі

  1. а б в Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 135
  2. Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469
  3. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 43
  4. Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469
  5. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 142
  6. А. Я. Митятин. Замок в Мире
  7. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.152
  8. а б в г д е ё ж Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136
  9. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40
  10. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.6
  11. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40
  12. а б в МИР. Замок и местечко. Текст О. Новицкой
  13. Калнин В. В. Мирский замок. с. 7
  14. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.49
  15. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41
  16. а б в А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13
  17. Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469—470
  18. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  19. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  20. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  21. Калнин В. В. Мирский замок. с. 10
  22. Калнин В. В. Мирский замок. с. 12
  23. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.8
  24. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50
  25. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42-43
  26. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50
  27. а б в г Калнин В. В. Мирский замок. с. 15 Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Калнин В. В. Мирский замок. с. 14" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  28. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42
  29. Калнин В. В. Мирский замок. с. 13-14
  30. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50
  31. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.148
  32. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.148
  33. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  34. Калнин В. В. Мирский замок. с. 16
  35. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140—141
  36. Калнин В. В. Мирский замок. с. 17
  37. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  38. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149
  39. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.149-150
  40. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с. 150
  41. Калнин В. В. Мирский замок. с. 21
  42. а б Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.9
  43. Калнин В. В. Мирский замок. с. 23
  44. Калнин В. В. Мирский замок. с. 24
  45. Калнин В. В. Мирский замок. с. 27
  46. Калнин В. В. Мирский замок. с. 29
  47. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  48. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  49. Калнин В. В. Мирский замок. с. 29
  50. Калнин В. В. Мирский замок. с. 30
  51. Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
  52. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14
  53. Калнин В. В. Мирский замок. с. 34
  54. Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14-15
  55. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 44
  56. Калнин В. В. Мирский замок. с. 36
  57. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40
  58. а б в А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12
  59. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41
  60. Калнин В. В. Мирский замок. с. 11
  61. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  62. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10-11
  63. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.11
  64. А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10
  65. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136—137
  66. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 137
  67. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 137—138
  68. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138
  69. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50
  70. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138—139
  71. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139
  72. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139—140
  73. Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140
  74. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51
  75. Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 470
  76. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51
  77. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51
  78. Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51
  79. Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 625
рус.англ.фр.