Пан (міфалогія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Пан''' (стар.-грэч. Πάν) — старажытнагрэчаскі бог пастухоўства і жывёлагадоўлі, урадлівас...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:PanandDaphnis.jpg|thumb|right|200px|Пан навучае [[Дафніс]]а. Рымская скульптура, копія грэчаскага арыгінала.]]
'''Пан''' (стар.-грэч. Πάν) — старажытнагрэчаскі бог пастухоўства і жывёлагадоўлі, урадлівасці і дзікай прыроды, культ якога мае аркадыйскае паходжанне.
'''Пан''' (стар.-грэч. Πάν) — старажытнагрэчаскі бог пастухоўства і жывёлагадоўлі, урадлівасці і дзікай прыроды, культ якога мае аркадыйскае паходжанне.



Версія ад 12:44, 22 красавіка 2013

Пан навучае Дафніса. Рымская скульптура, копія грэчаскага арыгінала.

Пан (стар.-грэч. Πάν) — старажытнагрэчаскі бог пастухоўства і жывёлагадоўлі, урадлівасці і дзікай прыроды, культ якога мае аркадыйскае паходжанне.

Радавод

Паводле гамераўскіх гімнаў, Пан лічыцца сынам Гермеса і дачкі Дрыёпа.

Па іншай версіі, сын Гермеса і Арсіноі. Паводле іншага падання, сын Зеўса і Гібрыс, навучыў Апалона мастацтву прадракання, або Зеўса ад Фімбрыды, ці ад Айнеіды. Паводле Эпіменіда, сын Зеўса ад Каліста і блізнюк Аркада.

Ёсць версія, што Пан - сын Гермеса і Пенелопы, які нарадзіўся ў Манцінее ў Аркадзіі.

Паводле Дурыда, ён нарадзіўся ў Пенелопы ад яе сужыцця з усімі жаніхамі. Паводле Еўфарыёна, сын Пенелопы і Апалона.

Паводле Арэфы з Тэгеі, сын Эфіра ад Эноі.

Паводле Дыдымарха, сын Геі. Паводле Апаладора Афінскага, наогул не меў бацькоў.