Рычард Трэвітык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рычард Трэвітык''' (анг.: Richard Trevithick; {{ДН|13|4|1771}}, Ілаган, Корнуэл - {{ДС|22|4|1833}}, Дартфард, Кент)...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Trevithick Richard Linnell.jpg|thumb|Рычард Трэвітык]]
'''Рычард Трэвітык''' (анг.: Richard Trevithick; {{ДН|13|4|1771}}, Ілаган, Корнуэл - {{ДС|22|4|1833}}, Дартфард, Кент) — англійскі вынаходнік.
'''Рычард Трэвітык''' (анг.: Richard Trevithick; {{ДН|13|4|1771}}, Ілаган, Корнуэл - {{ДС|22|4|1833}}, Дартфард, Кент) — англійскі вынаходнік.



Версія ад 14:50, 22 красавіка 2013

Рычард Трэвітык

Рычард Трэвітык (анг.: Richard Trevithick; 13 красавіка 1771, Ілаган, Корнуэл - 22 красавіка 1833, Дартфард, Кент) — англійскі вынаходнік.

Біяграфія

Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Камбарне, веды ў галіне паравой тэхнікі набыў самаадукацыяй, што дазволіла яму заняць пасаду інжынера ў розных кампаніях. Ініцыятар стварэння і прымянення стацыянарных машын, якія працуюць пры высокіх цісках (атрымаў патэнт на «машыну высокага ціску» у 1800). Засвоіў на практыцы цыліндрычныя паравыя (так званыя «корнвалійскія») катлы (1815). З 1797 будаваў мадэлі паравых вазьніц, а ў 1801 пачаў будаваць арыгіналы вазьніц, апошняя з якіх прайшла паспяховыя выпрабаванні ў Корнуэлы і Лондане (1802-1803). У 1803-1804 пры дапамозе Дж. Стыла Трэвітык пабудаваў для завадской Мертыр-Тыдвілскай чыгункі (Паўднёвы Уэльс) першы ў гісторыі паравоз, які апынуўся занадта цяжкім для чыгунных рэек і не мог выкарыстоўвацца. Другі паравоз Трэвітык і Стыла таксама не атрымаў прымянення, толькі ў 1808 Трэвітык пабудаваў паравоз больш дасканалай канструкцыі, які развіваў хуткасць да 30 км /гадз.; дэманстраваў яго ў прадмесці Лондана. Паравоз атрымаў назву «Catch Me Who Can» («Злаві мяне, хто зможа»). У мэтах прапаганды паравоза Трэвітык пабудаваў за свой кошт кальцавую дарогу ў парку, дзе «Злаві ...» спаборнічаў у хуткасці з коньмі і перавозіў людзей дзеля забавы. Але, не атрымаўшы падтрымкі ад буйных фінансістаў, Трэвітык збяднеў (1811) і ў 1816 з'ехаў у Паўднёвую Амерыку - у Перу, пасля няўдалага ўдзелу ў іспана-перуанскай вайне вярнуўся ў Англію ў 1827, памёр у поўнай галечы.