Тэхналагічны інстытут Карлсруэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KLBot2 (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 19 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q309988
др шаблон, арфаграфія
Радок 36: Радок 36:
|edu_region = DE-BW
|edu_region = DE-BW
}}
}}
'''Тэхналагічны інстытут Карлсруэ''' (ням. Karlsruher Institut für Technologie (KIT), лац. Fridericiana (Фрыдэрыцыяна) — найстарэйшае тэхнічнае вышэйшая навучальная ўстанова ў [[Германія|Германіі]] і чацвёртая ў Еўропе пасля [[чэшскі тэхнічны ўніверсітэт|пражскага]], парыжскага і [[Венскі тэхнічны ўніверсітэт|венскага тэхнічных універсітэтаў]].
'''Тэхналагічны інстытут Карлсруэ''' ({{lang-de|Karlsruher Institut für Technologie (KIT)}}, {{lang-la|Fridericiana}} ''(Фрыдэрыцыяна)'') — найстарэйшая тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова ў [[Германія|Германіі]] і чацвёртая ў Еўропе пасля [[чэшскі тэхнічны ўніверсітэт|пражскага]], парыжскага і [[Венскі тэхнічны ўніверсітэт|венскага тэхнічных універсітэтаў]].
У гэтым выглядзе існуе з [[1 кастрычніка]] [[2009]] года - былі аб'яднаны Універсітэт Карлсруэ і Навукова-даследчы цэнтр Карлсруэ.
У гэтым выглядзе існуе з [[1 кастрычніка]] [[2009]] года - былі аб'яднаны Універсітэт Карлсруэ і Навукова-даследчы цэнтр Карлсруэ.
Радок 57: Радок 57:
У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб'яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.
У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб'яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.
Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў [[Карл Бенц]] і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» [[Эдвард Тэлер]]. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ [[Генрых Герц]] адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні уласцівасцяў вадкіх крышталяў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар [[Карл Фердынанд Браўн|Фердынанд Браўн]] распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе універсітэта быў праведзены першы сусветны з'езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з'езда быў [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў]].
Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў [[Карл Бенц]] і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» [[Эдвард Тэлер]]. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ [[Генрых Герц]] адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні уласцівасцяў вадкіх крышталёў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар [[Карл Фердынанд Браўн|Фердынанд Браўн]] распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе універсітэта быў праведзены першы сусветны з'езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з'езда быў [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў]].


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 21:09, 24 красавіка 2013

Тэхналагічны інстытут Карлсруэ
Universität Karlsruhe
Арыгінальная назва Universität Karlsruhe
Заснаваны 1825
Тып дзяржаўны
Рэктар Хорст Хіплер
Студэнты 18 353 (зіма 2007/08)
Размяшчэнне Карлсруэ (Бадэн-Вюртэмберг, Германія)
Узнагароды
Сайт uni-karlsruhe.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхналагічны інстытут Карлсруэ (ням.: Karlsruher Institut für Technologie (KIT), лац.: Fridericiana (Фрыдэрыцыяна)) — найстарэйшая тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова ў Германіі і чацвёртая ў Еўропе пасля пражскага, парыжскага і венскага тэхнічных універсітэтаў.

У гэтым выглядзе існуе з 1 кастрычніка 2009 года - былі аб'яднаны Універсітэт Карлсруэ і Навукова-даследчы цэнтр Карлсруэ.

Гісторыя

Політэхнікум Карлсруэ быў заснаваны 7 кастрычніка 1825 года па ўзоры Політэхнічнай школы ў Парыжы вялікім герцагам Людвігам Бадэнскім. З 1832 па 1920 год да яго адносілася і дзяржаўнае лясное вучылішча, якое пасля было далучана да Цюбінгенскага ўніверсітэта ў Фрайбургу-ім-Брайсгау.

У 1865 годзе політэхнікум быў ператвораны вялікім герцагам Фрыдрыхам I у Вышэйшую тэхнічную школу, да гэтага перыяду адносіцца яго другая назва «Фрыдэрыцыяна».

У 1900 годзе ўведзена права атрымання вучонай ступені доктара навук.

У 1904 годзе ў Карлсруэ ўпершыню ў Германіі да навучання ў тэхнічным ВНУ была дапушчана жанчына.

У 1967 годзе Вышэйшая тэхнічная школа "Фрыдэрыцыяна" была перайменаваная ва Універсітэт Карлсруэ.

У 1969 годзе ўніверсітэт Карлсруэ першым у Германіі пачаў навучанне дыпламаваных праграмістаў.

У 1972 годзе быў заснаваны першы ў Германіі факультэт інфарматыкі.

У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб'яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.

Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў Карл Бенц і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» Эдвард Тэлер. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ Генрых Герц адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні уласцівасцяў вадкіх крышталёў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар Фердынанд Браўн распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе універсітэта быў праведзены першы сусветны з'езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з'езда быў Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў.

Спасылкі