Карлаў універсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 84: Радок 84:
== Выбітныя выпускнікі ==
== Выбітныя выпускнікі ==
* [[Гана Андранікава]]
* [[Гана Андранікава]]
* [[Іван Баркоўскі]]

{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 14:26, 26 красавіка 2013

Карлаў універсітэт
Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis
Файл:Charles-University-symbol-2.png
Арыгінальная назва Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis
Заснаваны 1347/1348
Рэктар Вацлаў Гампл
Рэктар Milena Králíčková[d]
Студэнты 49 508[1]
Размяшчэнне Прага, Чэхія
Юрыдычны адрас Ovocný trh 5, 116 36 Praha 1
Сайт www.cuni.cz/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рлаў універсітэ́т у Празе (Універсітэт імя Карла ў Празе, чэшск.: Univerzita Karlova v Praze, чэшск.: Karlova univerzita, лац.: Universitas Carolina, ням.: Karls-Universität Prag, англ.: Charles University in Prague) — галоўны ўніверсітэт Чэхіі, найстарэйшы ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і адзін з найстарэйшых універсітэтаў свету, быў заснаваны каралём Карлам IV у 1348 годзе. Прадметы выкладаюцца на чэшскай і англійскай мовах.

У наш час ва ўніверсітэце вучацца больш за 47 тыс. студэнтаў з усяго свету. Універсітэт уваходзіць у Асацыяцыю галоўных еўрапейскіх ВНУ разам з Оксфардам, Сарбонай, Балонняй, Універсітэтам Жэневы і інш. На яго факультэтах чытаюць лекцыі выкладчыкі вядучых універсітэтаў свету.

Гісторыя

Карлаў універсітэт быў заснаваны імператарам Карлам IV у 1347 ці 1348 годзе па прапанове першага пражскага архібіскупа Арнашта. Для правядзення навучальных заняткаў імператар выкупіў некалькі будынкаў у квартале Старэ-Места, якія атрымалі па яго імі назву Каралінума.

Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на нямецкай мове да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе Аўстра-Венгрыі. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — Клеменцінум, куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.

Услед за венгерскай элітай чэшская інтэлігенцыя горада («будзіцелі») пачала рашучыя выступы супраць палітыкі германізацыі аўстрыйскіх улад, таму ў 18821939 гадах Карлаў універсітэт падзяліўся на два патокі: чэшскі і нямецкі.

Другая сусветная вайна

Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германіяй у лістападзе 1939 года Чэшскі ўніверсітэт быў зачынены, а шматлікія яго студэнты і прафесары дэпартаваны ў канцлагеры. Рэктарам універсітэта быў прызначаны лінгвіст Бедржых Грозны. Па заканчэнні нямецкай акупацыі пачалася дэпартацыя нямецкамоўнага насельніцтва горада і, адпаведна, нямецкі паток быў закрыты. У кастрычніку 1945 года ўказам прэзідэнта Эдварда Бенеша (гл. Дэкрэты Бенеша) Нямецкі ўніверсітэт у Празе быў зачынены, а Чэшскі адноўлены як адзіны Карлаў універсітэт.

Цяперашні час (з 1945 г.)

Галоўны корпус універсітэта

Хоць універсітэт пачаў хутка аднаўляцца пасля вайны, прынцыпы акадэмічных свабод не падоўжыліся ў ім досыць доўга. У 1948 годзе, з прыходам да ўлады камуністаў, новы ўрад Чэхіі на чале з К. Готвальдам стаў актыўна душыць любыя праявы нязгоды з афіцыйнай ідэалогіяй. Такая палітыка праводзілася на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў, і толькі ў канцы 1980-х сітуацыя пачала паляпшацца. На хвалі рэвалюцый 1989 года студэнты праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку і шэраг мірных дэманстрацый супраць існуючага рэжыму. Неўзабаве ў краіне прайшла «Аксамітавая рэвалюцыя», у якой як студэнты ўніверсітэта, так і яго выкладчыкі адыгралі вялікую ролю. У снежні 1989 года прэзідэнтам рэспублікі быў прызначаны Вацлаў Гавел.

Вялікай папулярнасцю ў Карлавым універсітэце цяпер карыстаюцца медыцынскія факультэты, дзе вучыцца каля 8 тыс. студэнтаў, таксама папулярныя філасофскі (каля 6,5 тысяч) і юрыдычны (каля чатырох). Самы вялікі конкурс пры паступленні па псіхалагічнай спецыялізацыі — звыш 30 чалавек на месца.[2]

Факультэты ўніверсітэта

Помнік Карлу IV
  • тры тэалагічных (каталіцкі, евангелісцкі і гусіцкі);
  • шэсць медыцынскіх (з іх тры ў Празе, па адным у Пльзені і Градцы-Кралаве і фармацэўтычны факультэт);
  • фізіка-матэматычны (фізіка, матэматыка, інфарматыка);
  • юрыдычны;
  • філасофскі;
  • педагагічны;
  • сацыяльных навук (эканоміка, менеджмент, журналістыка, дызайн, міжнародныя адносіны);
    • Інстытут паліталогіі і міжнародных адносін (Міжнародныя адносіны, Паліталогія)
    • Інстытут міжнародных краіназнаўстваў (Міжнароднае краіназнаўства)
    • Інстытут эканамічных навук (Эканамічная тэорыя, Эканоміка)
    • Інстытут сацыялогіі (Сацыялогія і сацыяльная палітыка)
    • Інстытут камунікацыі і журналістыкі (СМІ (масмедыя) і камунікацыя, журналістыка)
  • прыродазнаўчы;
  • фізічнай культуры і спорту (менеджмент);
  • гуманітарных навук.

Таксама ў складзе ўніверсітэта

  • Інстытут моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі - падрыхтоўка замежных абітурыентаў да навучання ў чэшскіх ВНУ, сертыфікацыя па чэшскай мове
  • Еўрапейскі інфармацыйны цэнтр
  • Цэнтр па пытаннях экалогіі
  • Бібліятэка
  • Вылічальны цэнтр

Выбітныя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Vuz-stub