Паўднёвая Асеція: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Спасылкі: няма
Радок 122: Радок 122:
{{Commons|Category:South Ossetia}}
{{Commons|Category:South Ossetia}}


{{Непрызнаныя дзяржавы на тэрыторыі былога СССР}}
{{Паўднёвая Асеція ў тэмах}}
{{Паўднёвая Асеція ў тэмах}}
{{Выбары ў Паўднёвай Асеціі}}
{{Выбары ў Паўднёвай Асеціі}}
{{Краіны пасля распаду СССР}}
{{Краіны пасля распаду СССР}}
{{СНД2}}
{{За дэмакратыю і правы народаў}}
{{За дэмакратыю і правы народаў}}
{{Каўказ}}
{{Каўказ}}

Версія ад 01:51, 27 красавіка 2013

Рэспубліка Паўднёвая Асеція
ас.: Республикæ Хуссар Ирыстон
Герб Паўднёвай Асеціі
Сцяг Паўднёвай Асеціі Герб Паўднёвай Асеціі
Гімн: «Уарзон Ирыстон!»
Афіцыйныя мовы асецінская, руская, грузінская[1]
Сталіца Цхінвал[2]
Найбуйнейшыя гарады Цхінвал, Квайса
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка[3]
Прэзідэнт
Старшыня парламента
Прэм'ер-міністр
Леанід Тыбілаў
Станіслаў Качыеў[4]
Расціслаў Хугаеў
Плошча
• Усяго
167-я ў свеце
3900 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2007)
Шчыльнасць

72 000 (прыкладна)[5] чал.
18,46 чал./км²
Этнахаронім паўднёвы асецін, паўднёвая асецінка, паўднёвыя асеціны
Валюта расійскі рубель
Тэлефонны код +7 9971,
+7 9976,
+7 99744,
+7 995344[6]
Часавыя паясы UTC+4[7]

Рэспубліка Паўднёвая Асеція (асец. Республикæ Хуссар Ирыстон) — часткова прызнаная дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Каўказу. Мяжуе на поўначы з Расіяй, з іншых бакоў - з Грузіяй, выхаду да Сусветнага акіяну не мае. Незалежнасць абвешчаная 20 верасня 1990 Саветам народных дэпутатаў Паўднёваасецінскай аўтаномнай вобласці Грузіі.

З часу адновы незалежнасці Грузіі ў 1991 годзе яе ўрад патрабаваў вываду расійскага войска з краіны, аднак з 14 жніўня 1992 года расійскае войска знаходзіцца ў Паўднёвай Асеціі паводле міратворчага мандату ад СНД.

Сталіца – горад Цхінвал (грузінскі варыянт – Цхінвалі). Фактычную незалежнасць здабыла пасля грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту 1992 года, аднак да жніўня 2008 года Грузіяй кантраляваліся значныя часткі Паўднёвай Асеціі – Ленінгорскі раён, сёлы з пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 года РПА усталявала поўны кантроль над сваёй тэрыторыяй.

З краін-членаў ААН прызнана Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, Науру і Тувалу пасля вайны ў жніўні 2008 года.

Фізіка-геаграфічны агляд

Вылучаюцца 3 вышынныя паясы: перадгорны (да 1000 м) сярэднягорны (1000-2000 м) і высакагорны (вышэй 2000 м). Вялікую частку тэрыторыі займаюць горы – адгор'і Галоўнага Каўказскага хрыбта. Вышэйшая кропка – гара Халаца (3941 м). 89,3% тэрыторыі размешчаныя на вышыні больш за 1000 м над у.м. Па тэрыторыі працягваюцца Рачынскі, Ліхскі (Сурамскі), Кударойскі, Гудзіскі, Харульскі, Ламіскі хрыбты; на паўночным усходзе размешчанае Кельскае нагор'е. Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет: Роцкі, Зякарскі, Дзедаіскі. Поўдзень займае перадгорная частка Карталінскай раўніны.

Маюцца радовішчы і праявы свінцу, цынку, медзі, ртуці, нікелю, мыш'яку, тальку, барыту, мармуру, габру, туфу (больш 2 млн. м3), іншых будматэрыялаў.

Клімат умераны, сярэдняя тэмпература студзеня ад –20 да –70C, жніўня ад +21 да 240C. Цёплая зіма тлумачыцца тым, што Галоўны Каўказскі хрыбет абараняе тэрыторыю краіны ад пранікнення халодных паўночных паветраных мас. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 598 мм, яна прыкметна змяняецца ў адпаведнасці з вышыннай пояснасцю.

Галоўныя рэкі: Вялікая Ліахві (на якой стаіць Цхінвал), Малая Ліахві (прыток папярэдняй), Ксані, Лехура Меджуда (басейн Куры); найболей значныя азёры — Келістба (плошча 1 279,6 м2), Эрца (410,0 м2), Цынарыстба (78,4 м2). На ўсход ад сяла Белот знаходзіцца вадасховішча плошчай 1 млн. м2). Кельскае нагор'е з'яўляецца другім па колькасці азёр на Каўказе.

У залежнасці ад вертыкальнай занальнасці змяняецца тып глебавага покрыва, ад чарназёмных і перагнойна-карбанатных глеб прадгорнай зоны да горана-лугавых глеб высакагор'я. Амаль 1/2 тэрыторыі Паўднёвай Асеціі займаюць лясы: шырокалісцевыя (дуб, бук, граб) у ніжнім поясе і іглічныя (елка, месцамі піхта, хвоя) – у верхнім. Вышэй іглічных лясоў размяшчаюцца субальпійскія і альпійскія лугі. У лясах водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, лісіца, сустракаюцца кабан, барсук, казуля.

Канстытуцыйны лад

Паводле Канстытуцыі, Рэспубліка Паўднёвая Асеція – унітарная дзяржава. Дзеючая Канстытуцыя прынятая 8 красавіка 2000 года на ўсеагульным рэферэндуме. Яна змяніла Канстытуцыю 1993 года, у выніку чаго Паўднёвая Асеція стала прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы – прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў усеагульным прамым тайным галасаваннем. У цяперашні час прэзідэнтам з'яўляецца Эдуард Какойты, які ў 2001 годзе перамог на выбарах дзейнічаўшага прэзідэнта і перавыбраны ў 2006 годзе; прэм'ер-міністр з кастрычніка 2008 – Асланбек Булацэў. Заканадаўчая ўлада – Парламент Паўднёвай Асеціі – складаецца з 33 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў па шматмандатна-тэрытарыяльнай выбарчай сістэме.

Буйнейшая палітычная партыя – «Адзінства», якая карыстаецца падтрымкай улад. Іншыя партыі, напрыклад, «Фыдыбаста» («Айчына»), Нацыянал-дэмакратычная партыя і інш. малалікія і істотнай ролі не адыгрываюць. У сярэдзіне-канцы 1990-х гадоў сур'ёзную палітычную сілу ўяўляла Камуністычная партыя Паўднёвай Асеціі, якая падтрымлівала першага прэзідэнта Паўднёвай Асеціі – Людвіга Чыбірова.

Дзяржаўнай мовай з'яўляецца асецінская. Руская і грузінская ў месцах кампактнага пражывання грузін маюць статут афіцыйных моў.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі ўключае чатыры раёны і адзін горад рэспубліканскага падпарадкавання:

Насельніцтва

З 1989 па 2008 год насельніцтва Паўднёвай Асеціі скарацілася з 99 да 72 тысяч чалавек. На 2008 год (да жнівеньскага канфлікту) па прыблізных адзнаках насельніцтва Асеціі складалі асеціны (64,3 %), грузіны (25,0 %), рускія (2,8 %), армяне (1,21 %), яўрэі (0,9%) і іншыя. Пасля жніўня 2008 года Паўднёвую Асецію пакінула вялікую колькасць грузін, аднак дакладную лічбу пакуль вызначыць не ўяўляецца магчымым.

Большасць насельніцтва – праваслаўныя[крыніца?], статут Аланскай епархіі, якая ахоплівае тэрыторыю рэспублікі, застаецца неўрэгуляваным, бо яна адмаўляецца ад падначалення Грузінскай праваслаўнай царквы. Маскоўскі патрыярхат з прычыны кананічна-прававых перашкод адмаўляецца ад улучэння Аланской епархіі ў свой склад.

Эканоміка

Прамысловасць

Асноўнымі галінамі прамысловасці Паўднёвай Асеціі з'яўляюцца машынабудаванне, дрэваапрацоўка, горназдабыўная, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Да нападу Грузіі прамысловасць Паўднёвай Асеціі налічвала 22 невялікіх прадпрыемства, якія ў 2006 году вырабілі прадукцыі (без ПДВ) на 61,6 млн. расійскіх рублёў, што на 2,4% перавысіла ўзровень 2005 года. Найбуйныя прадпрыемствы – заводы «Электравібрамашына», «Эмальпровад», механічны завод, лесакамбінат, Багіацкі налівачны завод, Цхінвальскі завод піва і фруктовых вод, прадпрыемства «Югастальк». Дзейнічаюць прыватные сталярныя цэха. Але маштабы гаспадарчай дзейнасці ў рэспубліцы ў цэлым мізэрныя, і асноўнай крыніцай паступлення фінансавых сродкаў з'яўляецца расійская дапамога і гандаль (як законны, так і кантрабандны) з Расіяй і Грузіяй.

Грашовая адзінка – расійскі рубель. У перспектыве – па меры нармалізацыі палітычнага і эканамічнага становішча варта чакаць развіцця турызму.

Сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы дамінуе жывёлагадоўля, развіта збожжавая гаспадарка, садоўніцтва і вінаградарства. У 2008 годзе плошча пасеваў пшаніцы вырасла ў параўнанні з 1990-мі гадамі больш за 10 разоў - з 130 да 1,5 тыс. га, чаканы ўраджай – больш за 2,5 тыс.т. (ураджайнасць – больш за 16,7 цэнтнераў з гектара)[крыніца?].

Транспарт

Транспарт Паўднёвай Асеціі прадстаўлены пераважна аўтамабільным. Менавіта ім здзяйсняюцца зносіны з іншымі краінамі і рэгіёнамі. Асноўнай транспартнай артэрыяй з'яўляецца Транскаўказская аўтамагістраль, якая праходзіць праз Роцкі тунэль, пабудаваны ў 1985 годзе працягласцю 3660 метраў – адзіная дарога, што злучае напрост з Паўночнаю Асеціяй (Расія).

Чыгуначныя зносіны на адзінай у Паўднёвай Асеціі чыгуначнай галінцы Цхінвалі–Горы спыніліся ў 1991 годзе. Трубаправодны транспарт прадстаўлены газаправодам з Грузіі Агара-Цхінвалі. Агульная працягласць газавых сетак – 80 км, з іх газаправодаў сярэдняга ціску – 16 км, нізкага ціску – 54 км. Існуюць праекты будаўніцтва чыгуначнай лініі Уладзікаўказ-Цхінвалі і газаправоду з Расіі[8].

Адукацыя і навука

У Паўднёвай Асеціі маецца каля 55 сярэдніх школ, 1 ВНУ — Паўднёва-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Цібілова і 1 даследчая ўстанова — Паўднёва-Асецінскі навукова-даследчы інстытут.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Конституция Республики Южная Осетия — статья 4 — ИА РЕС
  2. Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція — артыкул 3 — ІА РЕС
  3. [http://cominf.org/node/1127818105 Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Артыкул 47, пункт 1.
    Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція з'яўляецца главой дзяржавы і главой выканаўчай улады
    ]
  4. Камуніст Станіслаў Кочиев ізноў узначаліў парламент Паўднёвай Асеціі
  5. «Рэспубліка» — Сайт прэзідэнта РЮА
  6. Абхазия вошла в зону России. Газета.Ru (25 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2009.
  7. [http://lenta.ru/news/2011/11/14/dzhioeva/ Ала Джыёева выйшла наперад на прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Асеціі
    ЦВК не мог апублікаваць вынікі галасавання, якое скончылася ў 20:00 па маскоўскім часе (супадае з мясцовым).
    ]
  8. (руск.)Запуск трубы с российским газом в Южной Осетии приурочили к началу "пятидневной войны"

Спасылкі

Шаблон:Паўднёвая Асеція ў тэмах Шаблон:Выбары ў Паўднёвай Асеціі

Шаблон:За дэмакратыю і правы народаў Шаблон:Каўказ