VK: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→У Сеціве: папраўлены адрасы |
|||
Радок 22: | Радок 22: | ||
== У Сеціве == |
== У Сеціве == |
||
* [http:// |
* [http://vk.com Асноўны адрас сацыяльнай сеткі «У Кантакце»] |
||
* [http://vkontakte.ru Стары адрас сеткі] |
|||
* [http://vk.cоm Міжнародная версія сайту. Галоўнае адрозненне - адсутнасць таргетынгавай рэкламы.] |
|||
* [http://www.insight-it.ru/masshtabiruemost/arkhitektura-vkontakte/ Архітэктура «У Кантакце»] |
* [http://www.insight-it.ru/masshtabiruemost/arkhitektura-vkontakte/ Архітэктура «У Кантакце»] |
||
Версія ад 12:46, 30 красавіка 2013
«У Кантакце» — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці па папулярнасці сайт на Украіне і ў Казахстане, чацвёрты - у Беларусі, 42-й - у свеце[1]. Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе ў якасці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[2], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[3]. Са студзеня 2009 года «у Кантакце» наведвала больш людзей, чым галоўнага канкурэнта ў Расіі - «Аднакласнікі»[4]. У жнівені 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек.[5]
Функцыянальнасць
Карыстачам «У Кантакце» даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навінаў актыўнасць сяброў і суполак. Інтэрфейс «У Кантакце» і яго міжнароднай версіі VK.cоm даступны больш чым на 50 мовах, у тым ліку на беларускай (клясычным правапісам).
Гісторыя
Уладальнікі
На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з'яўляліся Mail.ru Group (39,99%), сям'я Мірілашвілі (40%), Павел Дураў (12%), Леў Левіеў (8%).
Даччыныя праекты
- «У кадры»
- «У штаце»
- Durov.ru
- У Саюзе
Крытыка
Распаўсюджана меркаванне, што "У Кантакце", як і некаторыя іншыя іншамоўныя сацыяльныя сеткі, капіруе не толькі ідэю Facebook, але таксама дызайн і архітэктуру сайта. Часта яго называюць клонам гэтай англамоўнай сеткі. Павел Дураў ў адказ на абвінавачванні сцвярджаў, што сапраўды ўпершыню азнаёміўся з прынцыпамі сацыяльнай сеткі на прыкладзе Facebook, але рэалізацыя сайта запатрабавала адаптацыі канцэпцыі пад расійскую сістэму адукацыі, а таксама напісання ўласнага праграмнага кода. Падабенства дызайну тлумачыцца выкарыстаннем адкрытай канцэпцыі стыляў, апісанай, у прыватнасці, у кнізе «The CSS Anthology: 101 Essential - Tips, Tricks & Hacks». Акрамя таго, у адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў «У Кантакце».
Першага сакавіка 2011 улады ЗША абвінавацілі сацыяльную сетку «У Кантакце» у пірацтве[6].