Лідыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2: Радок 2:
'''Лідыя''' ({{lang-grc|Λυδία}}) — старажытная [[гістарычная вобласць]] і [[дзяржава]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]].
'''Лідыя''' ({{lang-grc|Λυδία}}) — старажытная [[гістарычная вобласць]] і [[дзяржава]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]].

==Лакалізацыя==
== Лакалізацыя ==
[[Антычнасць|Антычныя]] аўтары называлі Лідыяй цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Яна межавала з [[Троя|Траадай]], [[Фрыгія|Фрыгіяй]], [[Іонія]]й, [[Эолія]]й, [[Карыя]]й, [[Мізія]]й. У [[7 стагоддзе да н.э.|VII]] - [[6 стагоддзе да н.э.|VI]] стст. да н. э. лідыйскія ўладары здолелі падпарадкаваць увесь захад Малой Азіі да ракі Галіс. Палітычным і эканамічным цэнтрам Лідыі з'яўляўся [[горад]] [[Сарды]]. Жыхары Лідыі размаўлялі на [[лідыйская мова|лідыйскай мове]], якая ўваходзіла ў [[Анаталійскія мовы|анаталійскую группу]] [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай сям'і моў]].

== Гісторыя ==
У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. на захадзе Малой Азіі сфарміравалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы [[Горад Эфес|Эфеса]]. У пачатку [[12 стагоддзе да н.э.|XII]] ст. да н. э. яна была заваявана [[хеты|хетамі]]. Пасля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]] відавочна кантраляваліся [[Фрыгія]]й.

Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў [[7 стагоддзе да н. э.|VII]] ст. да н. э., што было звязана з дзейнасцю валадара [[Гігес]]а. Дзякуючы саюзу з [[Асірыя]]й лідыйскія [[манарх]]і здолелі адбіць напады [[Кімерыйцы|кімерыйцаў]], паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія [[горад|гарады]] і землі на ўсход ад Лідыі. У [[585 да н.э.|585]] г. да н. э. лідыйцы спынілі наступ [[Мідыя|мідыйцаў]] на захад. Лідыйцы даволі прыхільна ўспрымалі культуру [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх [[бог|багоў]]. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць [[манета|манеты]].

==Спасылкі==
==Спасылкі==

Версія ад 01:58, 4 мая 2013

Лідыйская дзяржава ў VII - VI ст. да н. э.

Лідыя (стар.-грэч.: Λυδία) — старажытная гістарычная вобласць і дзяржава на захадзе Малой Азіі.

Лакалізацыя

Антычныя аўтары называлі Лідыяй цэнтральныя раёны захаду Малой Азіі. Яна межавала з Траадай, Фрыгіяй, Іоніяй, Эоліяй, Карыяй, Мізіяй. У VII - VI стст. да н. э. лідыйскія ўладары здолелі падпарадкаваць увесь захад Малой Азіі да ракі Галіс. Палітычным і эканамічным цэнтрам Лідыі з'яўляўся горад Сарды. Жыхары Лідыі размаўлялі на лідыйскай мове, якая ўваходзіла ў анаталійскую группу індаеўрапейскай сям'і моў.

Гісторыя

У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. на захадзе Малой Азіі сфарміравалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы Эфеса. У пачатку XII ст. да н. э. яна была заваявана хетамі. Пасля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду Малой Азіі відавочна кантраляваліся Фрыгіяй.

Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў VII ст. да н. э., што было звязана з дзейнасцю валадара Гігеса. Дзякуючы саюзу з Асірыяй лідыйскія манархі здолелі адбіць напады кімерыйцаў, паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія гарады і землі на ўсход ад Лідыі. У 585 г. да н. э. лідыйцы спынілі наступ мідыйцаў на захад. Лідыйцы даволі прыхільна ўспрымалі культуру Старажытнай Грэцыі і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх багоў. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць манеты.

Спасылкі