Польская абарончая вайна (1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50: Радок 50:
У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).
У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).


Дэкрэтам Гітлера ад [[7 кастрычніка]] [[1939]] польская дзяржава аб'яўлялася ліквідаваным. Познаньскае, [[Паморскае ваяводства|Паморскае]], [[Сілезскае ваяводства|Сілезскае]], [[Лодзінскае ваяводства|Лодзінскае]], частка Келецкага і Варшаўскага ваяводств былі аб'яўлены «нямецкімі землямі» і далучаны да [[Трэці Рэйх|Трэцяга Рэйху]]. На астатняй тэрыторыі было створана «генерал-губернатарства акупаваных польскіх тэрыторый»<ref>Лебедева, Н. С. Польша между Германией и СССР // Война и политика, 1939-1941 / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщей истории, Тель-Авивский ун-т, Центр каммингса по исслед. России и стран Восточной Европы; Отв. ред. А. О. Чубарьян, Г. Городецкий. — М.: , 2000. — 494, [1] с. — С. 81. — ISBN 5-02-008732-7.</ref>.
Дэкрэтам Гітлера ад [[7 кастрычніка]] [[1939]] польская дзяржава аб'яўлялася ліквідаванай. [[Познаньскае ваяводства|Познаньскае]], [[Паморскае ваяводства|Паморскае]], [[Сілезскае ваяводства|Сілезскае]], [[Лодзінскае ваяводства|Лодзінскае]], частка [[Келецкае ваяводства|Келецкага]] і [[Варшаўскае ваяводства|Варшаўскага ваяводстващ]] былі аб'яўлены «нямецкімі землямі» і далучаны да [[Трэці Рэйх|Трэцяга Рэйху]]. На астатняй тэрыторыі было створана «генерал-губернатарства акупаваных польскіх тэрыторый»<ref>Лебедева, Н. С. Польша между Германией и СССР // Война и политика, 1939-1941 / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщей истории, Тель-Авивский ун-т, Центр каммингса по исслед. России и стран Восточной Европы; Отв. ред. А. О. Чубарьян, Г. Городецкий. — М.: , 2000. — 494, [1] с. — С. 81. — ISBN 5-02-008732-7.</ref>.


Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.
Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.


<u>Гл.таксама:</u> [[Заходняя Беларусь]], [[Беларускі фронт 1939]].
== Гл. таксама ==
* [[Заходняя Беларусь]]
* [[Беларускі фронт 1939]]

{{зноскі}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 18:27, 7 мая 2013

Польская абарончая вайна 1939
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 1 верасня6 кастрычніка 1939
Месца Польшча, Данцыг
Вынік Перамога Германіі, Славакіі і СССР. Пачатак Другой сусветнай вайны
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі Славакія
Сцяг СССР СССР
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Данцыга Данцыг
Камандуючыя
Сцяг Нацысцкай Германіі Адольф Гітлер
(галоўнакамандуючы)
Сцяг Нацысцкай Германіі Федар фон Бок
(група армій «Поўнач»)
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рундштедт
(група армій «Поўдзень»)
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі Фердынанд Чатлаш
Сцяг СССР Клімент Варашылаў
(наркам абароны СССР)
Сцяг СССР Міхаіл Кавалёў
(Беларускі фронт)
Сцяг СССР Сямён Цімашэнка
(Украінскі фронт)
Сцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сміглы
Сілы бакоў
Сцяг Нацысцкай Германіі 1,5 млн
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі 51.306
Сцяг СССР 466.516
950 тыс.
Страты
59 тыс. 904 тыс.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Польская абарончая вайна, Польская кампанія 1939 — першая ваенная кампанiя Другой сусветнай вайны, баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі Польшчы з 1 верасня па 5-6 кастрычніка 1939.

Напярэдадні кампаніі

План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сілезіі, Памераніі і Усходняй Прусіі разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.

Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.

Пачатак вайны

Зачэпкай, якую Германiя выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім горадзе Гляйвiц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (аперацыя "Гімлер").

У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).

Польскае камандаванне на чале з маршалам Э. Рыдз-Сміглым планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).

Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы

Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi 17 верасня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i "ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi".

Гл.далей: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну.

Завяршэнне заваявання Польшчы нямецкімі войскамі

У ноч на 18 верасня польскі ўрад пакінуў краіну.

Нямецкія войскі завяршылі заваяванне Польшчы. 28 верасня капітуліравалі абаронцы Варшавы, 29 верасня - крэпасці Модлін, 2 кастрычніка - паўвострава Гэль. Пасля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітуліравала самастойная аператыўная група "Палессе" пад камандаваннем генерала Ф.Клееберга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флатыліі.

Вынікі кампаніі

У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).

Дэкрэтам Гітлера ад 7 кастрычніка 1939 польская дзяржава аб'яўлялася ліквідаванай. Познаньскае, Паморскае, Сілезскае, Лодзінскае, частка Келецкага і Варшаўскага ваяводстващ былі аб'яўлены «нямецкімі землямі» і далучаны да Трэцяга Рэйху. На астатняй тэрыторыі было створана «генерал-губернатарства акупаваных польскіх тэрыторый»[1].

Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лебедева, Н. С. Польша между Германией и СССР // Война и политика, 1939-1941 / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщей истории, Тель-Авивский ун-т, Центр каммингса по исслед. России и стран Восточной Европы; Отв. ред. А. О. Чубарьян, Г. Городецкий. — М.: , 2000. — 494, [1] с. — С. 81. — ISBN 5-02-008732-7.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA