Агульны Сырт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызн|1=Агульны Сырт}}, узгорыста-увалістае ўзвышша (сырт) на паўднё...
(Няма розніцы)

Версія ад 10:24, 31 мая 2008

Шаблон:Вызн, узгорыста-увалістае ўзвышша (сырт) на паўднёвым усходзе Еўрапейскай часткі Расіі. Працягваецца ў широтном накірунку на 500 км; на ўсходзе прымыкае да гор Паўднёвага Урала. Вышыня да 405 м, вышэйшая кропка — гара Мядзведжы лоб (Арапава гара) — 405 м.

Па Агульным Сырце праходзіць водападзел паміж басейнамі рэк Волгі і Урала. Гэтым і тлумачыцца першая частка тапоніма — «Агульны», сырт падзяляе воды двух басейнаў на ўсім сваім працягу.

Сырт складзены пяшчанікамі, глинами, вапнякамі пермскага і мезазойскага ўзросту. Для Агульнага Сырта характэрныя платападобныя водападзелы і ступеньчатасць схілаў. Месцамі сустракаюцца купалападобныя астанцы — шыханы. Развіты карст. На тэрыторыі Агульнага Сырта размешчаныя стэпы, з перавагай дзернавінна-злакавых.

Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах — Самара, Мача, Бароўка, Бузулук, Вялікі Іргіз (басейн Волгі), Чаган (басейн Урала).