Антарктыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15: Радок 15:

== Прававы статус ==
== Прававы статус ==
У міжнародным праве Антарктыка — міжнародная тэрыторыя, прававы рэжым якой рэгуліруецца [[Дагавор аб Антарктыцы (1 студзеня 1959, Вашынгтон)|Дагаворам аб Антарктыцы]]. Выкарыстанне марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі рэгуліруецца асобнымі пагадненнямі паміж удзельнікамі Дагавора 1959: Міжнароднай канвенцыяй па рэгуліраванню кітабойнага промыслу ([[2 снежня]] [[1946]]), Канвенцыяй аб захаванні цюленяў Антарктыкі (1972), Канвенцыяй аб захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (1980). Выкарыстанне мінеральных рэсурсаў не дапускаецца Пратаколам 1991 да Дагавора аб Антарктыцы. Існуе ідэя абвясціць Антарктыку агульнай спадчынай чалавецтва.

== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

{{Біягеаграфічныя рэгіёны}}
{{Біягеаграфічныя рэгіёны}}

Версія ад 19:06, 10 мая 2013

Антарктыка

Антарктыка  (супрацьлеглая Арктыцы, ад стар.-грэч.: ἀντί (anti) — супраць, грэч. (arktikos) — паўночны, ἄρκτος (arctos) — мядзведзь, па сузор'ю В. Мядзведзіца) — паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна.

Рэльеф

Мяжа Антарктыкі — паўночнае размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48° і 60° паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн. км2. Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Белінсгаўзена і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Найглыбейшая частка — Паўднёва-Сандвічаў жолаб (да 8428 м) з вялікай сейсмічнасцю.

На поўначы ад катлавін знаходзяцца Паўднёва-Антыльскі і Афрыканска-Антарктычны хрыбты, Аўстрала-Антарктычнае і Паўднёва-Ціхаакіянскае ўзвышша з тэтктанічнымі разломамі і вулканічнымі масівамі.

Клімат

Антарктыка — найбольш суровая вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі.

Мацярык — вобласць пастаяннага марозу. У субантарктычных раёнах сярэднія тэмпературы паветра самага цёплага месяца 10°C, самага халоднага ад 0 да -10°C. Ападкаў 300—500 мм каля ўзбярэжжа Усходняй Антарктыды і да 1000 мм за год на паўночна-заходнім узбярэжжы Антарктычнага паўвострава і субантарктычных астравах.

Тэмпература антарктычных водаў ад -1,8 да 2°C зімой і ад -1,2 да 3,5°C летам. Салёнасць каля 34‰.

Прававы статус

У міжнародным праве Антарктыка — міжнародная тэрыторыя, прававы рэжым якой рэгуліруецца Дагаворам аб Антарктыцы. Выкарыстанне марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі рэгуліруецца асобнымі пагадненнямі паміж удзельнікамі Дагавора 1959: Міжнароднай канвенцыяй па рэгуліраванню кітабойнага промыслу (2 снежня 1946), Канвенцыяй аб захаванні цюленяў Антарктыкі (1972), Канвенцыяй аб захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (1980). Выкарыстанне мінеральных рэсурсаў не дапускаецца Пратаколам 1991 да Дагавора аб Антарктыцы. Існуе ідэя абвясціць Антарктыку агульнай спадчынай чалавецтва.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Шаблон:Link FA