Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13132795 на Wikidata
Радок 36: Радок 36:


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[be-x-old:Алесь Суша]]

Версія ад 20:41, 12 мая 2013

Алесь СУША, Алякса́ндр Алякса́ндравіч СУ́ША — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Кандыдат культуралогіі.

Атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «культуралогія») і Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «культуралогія»). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.

З 2005 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009-2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.

Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Аўтар больш 200 навуковых прац. Намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Бібліяграфія

  • Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. – Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. – 156 с.
  • Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
  • Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
  • Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
  • Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
  • Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
  • Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
  • Асветніцтва // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
  • Баброўскі Міхаіл // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.353-354.
  • Багушэвіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.401-402.
  • Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
  • Дакументальная спадчына Якуба Сушы : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
  • Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
  • Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 5. – С. 38–46.

Складанне электронных выданняў

  • Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
  • Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda's heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.

У Сеціве