Беларускі пасольскі клуб: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13028785 на Wikidata
Радок 6: Радок 6:


[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы]]

[[be-x-old:Беларускі пасольскі клюб]]

Версія ад 06:03, 16 мая 2013

Файл:Беларускі пасольскі клуб.jpg
Беларускі пасольскі клуб. Сядзяць (злева направа): у 1-м радзе — А. Аўсянік, Ф. Ярэміч, П. Валошын; у 2-м радзе — В. Багдановіч, М. Кахановіч, Б. Тарашкевіч, А. Назарэўскі, А. Уласаў; стаяць: В. Рагуля, С. Якавюк, А. Станкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла. Варшава. 1923.

Беларускі пасольскі клуб — беларуская фракцыя ў парламенце Польскай Рэспублікі ў 19221927 і 19281930.

Створаны ў лістападзе 1922. Першапачаткова членамі БПК з’яўляліся 11 дэпутатаў (паслоў) сейма (Антон Аўсянік, Сяргей Баран, Уладзімір Каліноўскі (пасля яго замяніў Павел Валошын), Міхал Кахановіч, Пятро Мятла, Васіль Рагуля, Сымон Рак-Міхайлоўскі, ксёндз Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Якавюк і Фабіян Ярэміч) і 3 сенатары (Вячаслаў Багдановіч, Аляксей Назарэўскі, Аляксандр Уласаў). У працэсе сваёй дзейнасці клуб адстойваў сацыяльныя і нацыянальныя правы беларускага насельніцтва ў Польшчы. Cпачатку займаў лаяльную пазіцыю ў адносінах да польскага ўрада, але ў сярэдзіне 1923 перайшоў у апазіцыю; дапускаў тактычнае ўзаемадзеянне з польскімі левымі і цэнтрысцкімі партыямі. 24 чэрвеня 1925 з-за тактычных рознагалоссяў у БПК адбыўся раскол. Паслы сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павел Валошын і Пятро Мятла стварылі асобны пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Дэпутаты, якія засталіся ў БПК, займалі апазіцыйнае становішча ў дачыненні да пасольскага клуба БСРГ і польскага ўрада. Пасля новых выбараў у сакавіку 1928 БПК быў створаны паўторна ў складзе 4 дэпутатаў сейма (Павел Каруза, Альбін Стэповіч, Кастусь Юхневіч і Фабіян Ярэміч) і 2 сенатараў (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). У сакавіку – лістападзе 1928 з’яўляўся аўтаномнай часткай аб’яднанага Украінска-беларускага клуба, затым дзейнічаў самастойна. У парламенце дзейнічаў паралельна з паркамуністычным Беларускім сялянска-работніцкім пасольскім клубам “Змаганне”, з якім вёў вострую ідэалагічную барацьбу. У розны час БПК узначальвалі Браніслаў Тарашкевіч (1922 – 1924), Васіль Рагуля (1924 – 1925), Фабіян Ярэміч (1925 – 1927, 1928 – 1930).