Зміцер Колас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13030868 на Wikidata
Радок 63: Радок 63:
{{DEFAULTSORT:Колас Зм}}
{{DEFAULTSORT:Колас Зм}}
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]

[[be-x-old:Зьміцер Колас]]

Версія ад 08:40, 16 мая 2013

Зміцер КОЛАС (нар. 29 снежня 1956, Мінск) — перакладчык, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзіміра Коласа. Скончыў перакладчаскі факультэт Інстытута замежных моў (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Алжыры і Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчаскім факультэце Інстытута замежных моў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.

Пераклаў на беларускую мову творы:

Альбэра Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесць «Падзенне»[1][2], апавяданні[1][2], п'есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];

Жана-Поля Сартра — п'есы «Пры зачыненых дзвярах»[3], «Мухі» [6] і інш. творы[7][8];

Гі дэ Мапасана — апавяданні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[9];

Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»[10], апавяданне «Сцэна»[11];

Наталі Сарот — апавяданне «Трапізмы»[12];

Луі Арагона — апавяданне «Падсадная качка»[11];

Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[13][14];

Бруна Шульца — апавяданне «Самота»[15];

Жаашэн дзю Беле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы»[16] і інш. творы[17];

Сафія дэ Сегюр — кніга для дзяцей «Зачаравая хатка» (1992);

Шарль Перо — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);

Франсуа Віён[18];

Андрэ Шэнье[19]

Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[20];

Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[21];

Нікола Макіявелі — «Уладар»[22];

Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);

Поля Вейна — «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000);

Эжэна Ёнэска — п'есы «Непадкупны забойца»[23], «Лысая спявачка»[24][25];

Андрэ Русэна — п'еса «Хатка»[26]

Сэмюэля Бэкета — п'еса «Канец гульні»[6]

Франсіса Вэбэра — п'еса «Вячэра з дурнем»[27]

Жана Лякуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[28]

Патрыка Бесона — раман «Ліст да страчанага сябра»[29].

Таксама пераклаў урыўкі з «Песні пра Раланда»[30].

Зноскі

  1. а б в г д Камю А. «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні» (1986)…
  2. а б в г д серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005)…
  3. а б зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
  4. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2
  5. часопіс «Крыніца»
  6. а б (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
  7. зборнік «Мур: Апавяданні» (1991)
  8. «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»)
  9. зборнік «Навелы», 1987
  10. серыя «Літаратурная скарбонка», 2005
  11. а б («Французская навела ХХ ст.», 1992)
  12. «Французская навела ХХ ст.», 1992…
  13. «Крыніца», № 7 (1), 1994
  14. «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
  15. зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006
  16. «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
  17. анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»
  18. (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
  19. (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
  20. (альманах «Далягляды», 1983)
  21. («Галерэя чалавечай думкі», 2007)
  22. «Галерэя чалавечай думкі», 2008
  23. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1
  24. альманах «Далягляды», 1992
  25. зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995
  26. (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1)
  27. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3
  28. серыя «Постаці гісторыі», 2009
  29. серыя Littera scripta, 2010
  30. «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1.

Літаратура