Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
[[Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр| ]] |
[[Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр| ]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1989 годзе]] |
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1989 годзе]] |
||
[[be-x-old:Беларускі ПЭН-цэнтар]] |
Версія ад 11:12, 16 мая 2013
Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.
Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 году на Сусветным Кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.
ПЭН-цэнтр аб’яднанне прафесыйных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесый, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.
Прэзідэнты
- Рыгор Барадулін (1990—1999)
- Васіль Быкаў (1999—2003),
- Лявон Баршчэўскі (2003—2005),
- Уладзімір Някляеў (2005—2009)
- Андрэй Хадановіч (з 2009)
Праграмы
Літаратурныя прэміі
У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.
Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і Літаратурнай прэміі «Дэбют».
Пісьменнікі ў зняволенні
З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.
Пісьменнікі ў выгнанні
Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.
Лінгвістычнае права
Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».