Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated; untagged dead-end.
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031334 на Wikidata
Радок 10: Радок 10:


[[Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі]]

[[be-x-old: Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца]]

Версія ад 11:32, 16 мая 2013

Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца — літаратурная прэмія, створаная Фундацыяй Крачэўскага. Прысуджалася аднойчы ў 2004 годзе.

Апісанне

Створаная Фундацыяй Крачэўскага з мэтай ўшанавання памяці вядомага беларускага пісьменніка-эмігранта Янкі Юхнаўца і спрыянню ў развіцці беларускай літаратуры. Мелася прысуждацца штогадова ў дзень народзінаў пісьменніка 3 лістапада. У камітэт прысуджэння прэміі ўваходзілі Андранік Антанян, Андрусь Жвір, Марат Клакоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш (cтаршыня камітэту) і Лявон Юрэвіч. Лаўрэатам прэміі мог стаць кожны творца, чые творы ў любой форме (друкаванай, электроннай, ці іншай) даступныя сябрам Прэміяльнага камітэту. Прэміяльны камітэт самастойна выбіраў творы для разгляду, а таксама прыймае да разгляду творы, дасланыя на ягоны адрас. Адной з важкіх умоваў удзелу з’яўляўся правапіс твору. Камітэт разлядаў толькі творы, напісаныя тарашкевіцай. Вынікі прэміі друкаваліся на старонках газэты «Беларус». Адзіным лаўрэатам прэміі стаў у 2004 годзе Макс Шчур за раман «Там, дзе нас няма».

Вонкавыя спасылкі