Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031181 на Wikidata
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел уніяцкай царквы]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел уніяцкай царквы]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]

[[be-x-old:Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)]]

Версія ад 11:37, 16 мая 2013

Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (мітраполія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існавання Рэчы Паспалітай і некаторы час пасля яё падзелаў у Расійскай імперыі, Аўстрыі і Прусіі.

Юрыдычна ахоплівала ўсе былыя праваслаўныя землі Рэчы Паспалітай. Акрамя таго некаторы час у 1671 мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Венгрыі і Трансільваніі, а таксама мукачаўская епархія  (укр.).

Адміністрацыйны падзел мітраполіі

Мітрапаліты кіеўскія, галіцкія і ўсяе Русі

Узначальвалася мітрапалітам (меў тытул мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі), які пасля яго абрання або прызначэння каралём зацвярджаўся Папам Рымскім. Кафедра мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы[1].

Гісторыя

Мітраполія створана ў выніку пераводу Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі праваслаўнай мітраполііі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596, калі праваслаўны мітрапаліт Міхаіл Рагоза і епіскапат Рэчы Паспалітай (акрамя 2 епіскапаў) прызналі вяршэньства Папы Рымскага.

Пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795 тэрыторыя мітраполіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Прусія

У 1797 на тэрыторыі, якая апынулася пад уладай Прусіі, была ўтворана супраслеўская ўніяцкая епархія. Але ўжо ў 1807 згодна з умовамі Тыльзіцкага міру Беласточчына была далучана да Расійскай імперыі. Супраслеўская ўніяцкая епархія была скасавана ў 1809, а яе тэрыторыя аб’яднана з Берасцейскай уніяцкай епархіяй.

Расія

Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя полацкай архіепархіі была далучана да Расійскай імперыі. Полацкаму архібіскупу былі падначалены ўсе парафіі на далучанных тэрыторыях. З канца 18 стагоддзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1795 былі ліквідаваны ўсе епархіі акрамя полацкай архіепархіі. У 1798 адноўлены ў іншых межах берасцейская і луцкая епархіі. У 1806 створана невялікая віленская мітрапаліцкая епархія, а таксама адноўлена пасада мітрапаліта, якому ўжо не дазвалялась ужываць тытул «кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі». Гэтая пасада, аднак не была зацведжана Апостальскай Сталіцай. Уніяцкія мітрапаліты, прызначанныя расійскімі ўладамі лічыліся Рымам толькі адміністратарамі, а мітрапаліцкая ўлада была парададзена новай галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі  (польск.). У 1828 ўсе 4 епархіі зноў былі ліквідаваны, а замест утвораны 2 новыя: літоўская з кафедрай у Жыровічах і беларуская з мітрапаліцкай кафедрай у Полацку.У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква ў Расійскай імперыі была скасавана, засталася толькі холмская епархія  (польск.) ў межах Царства Польскага, частка галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі  (польск.), але і яна была ліквідавана ў 1878 годзе.

Аўстрыя

На тэрыторыі Аўстрыі апынуліся перамышальская  (польск.) і львоўская з часткамі галіцкай і камянецкай. Па волі імператрыцы Марыі Тэрэзіі ў 1774 назва «ўніяцкая» была зменена на «грэка-каталіцкую». У 1807 льўская епархія пераўтворана ў архіепархію  (польск.), а таксама створана Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія  (польск.) з кафедрай у Львове. У склад новай мітраполіі ўвайшлі: львоўская архіепархія  (польск.), холмская  (польск.) і перамышальская епархіі  (польск.). У 1885 створана яшчэ адна грэка-каталіцкая епархія — станіславаўская  (польск.).

Зноскі

  1. Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 91.

Літаратура