Озія (цар іўдзейскі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: 760 г. да н.э. → 760 г. да н.э., вайсков → ваенн, землятрус → землетрасенне (2), Іудзей → Іўдзей (3) using AWB |
др removed Category:Цары іўдзейскія; added Category:Цары іудзейскія using HotCat |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Цары |
[[Катэгорыя:Цары іудзейскія]] |
Версія ад 12:20, 20 мая 2013
Озія (іўр.: עֻזִּיָּהוּ, што значыць Мая моц – Іегова;грэч. Οζίας; лац.: Ozias), таксама вядомы як Азарыя (іўр.: עֲזַרְיָה грэч. Αζαρις; лац.: Azarias) – дзясяты цар Іўдзейскага царства, сын Амасіі. Згодна Бібліі стаў царом ва ўзросце 16 год і панаваў на працягу 52 год, гады яго кіравання над Іўдзеяй – з 791 па 740 да н.э. У гады яго валадарства Іўдзейскае царства дасягнула перыяду росквіту.
Озія характарызуецца як багабаязлівы цар, які падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Падчас эканамічнага ўздыму краіны сабраў вялізнае па тых часах войска ў 300 000 чалавек, з якім скарыў суседнія варожыя народы: Філістымлян, Аравіцян, Аманіцян. Адбудаваў вежы Іерусаліма, а таксама шматлікія вежы і замкі па ўсяму царству. Адначасова падтрымліваў земляробства ў краіне. У Іерусаліме цар назапасіў вялікую колькасць ваеннай амуніцыі, а таксама пабудаваў ваенныя машыны. Слава пра яго багацце і моц распаўсюдзілася далёка за межы Палесціны.
У апошнія гады жыцця з-за вялікай славы яго сэрца ўзганарылася. Цар уздумаў у Іерусалімскім Храме прынесці ахвяру, для чаго ўвайшоў у Святое Храма, што маглі рабіць толькі першасвятары. Іўдзейскія святары малілі цара не рабіць такога бясчынства, але цар з ахвярніцай увайшоў у Святое. У гэты момант Озія быў паражоны праказай. Апошнія гады свайго жыцця згодна ізраільскіх законаў наконт праказы цар жыў у асобным доме, у той час як краінай кіраваў яго сын Іяфам.
Пахаваны цар у Іерусаліме, але асобна ад магіл продкаў, таму што гаварылі, што "ён пракажоны". У год смерці Озіі быў пакліканы на служэнне прарок Ісайя.
Прарок Амас паведамляе, што падчас валадарання Озіі ў Іўдзеі адбылося землетрасенне. Згодна зархеалагічнымі даследаваннямі землетрасенне магло адбыцца ў Палесціне каля 760 г. да н.э.
У 1931 была знойдзена так званая "таблічка Озіі". На ёй на старажытнаяўрэйскай мове напісана: "Тут ляжаць косці Озіі. Не адчыняць." Вучоныя адносяць таблічку да 30-70 гадоў н.э. і звязваюць яе напісанне з перапахаваннем Озіі падчас перабудовы другога Храма.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |