Вялікі пост: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 63 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q82866 (translate me)
Радок 21: Радок 21:
У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне «Пераможнасці Праваслаўя», усталяванае пры [[Візантыя|візантыйскай]] царыцы Феадоры ў [[842]] годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — [[іканаборства|іканаборскім]].
У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне «Пераможнасці Праваслаўя», усталяванае пры [[Візантыя|візантыйскай]] царыцы Феадоры ў [[842]] годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — [[іканаборства|іканаборскім]].


=== 2-я нядзеля, Грыгорыя Паламы ===
=== 2-я нядзеля, Рыгора Паламы ===
Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. [[Святы Грыгорый Палама|Свяціцель і цудатворца Грыгорый Палама]], архіепіскуп Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.
Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. Свяціцель і цудатворца [[Рыгор Палама]], архіепіскап Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.


=== 3-я, Крыжапаклонная нядзеля ===
=== 3-я, Крыжапаклонная нядзеля ===

Версія ад 15:29, 29 мая 2013

Вя́лікі пост — самы галоўны і строгі пост у Каталіцкім касцёле і ў Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Вялікадню.

Праваслаўная традыцыя

Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў перад Пасхай (Вялікаднем) і складаецца з саракадзённага посту (Чатырыдзясятніцы) і посту Страсной сядміцы ў памяць выратавальных страсцей Хрыстовых.

Патрабаванні да поснай ежы

У Вялікі пост царкоўны статут дазваляе ўжываць алей толькі па суботах, нядзелях і ў дні памяці асабліва шаноўных святых, а рыбу — толькі ў святы Благавешчання і Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербная нядзеля). Прычым тлушч і мяса выключаюць з ежы ўжо ў апошні прадпосны тыдзень — Масленіцу, ва ўсе дні якой дазваляецца ўжываць малочную ежу.

Падрыхтоўчыя тыдні

Да Вялікага посту хрысціяне рыхтуюцца тры тыдні, дзеля чаго ўсталяваныя:

  • нядзеля аб мытары і фарысеі;
  • Нядзеля аб блудным сыне;
  • Нядзеля мясапусная, аб Страшным судзе.

Загавіны адбываюцца ў сырапусную нядзелю, у якую ўспамінаецца Адамава выгнанне з раю. Гэтая нядзеля таксама называецца «Даравальная».

Першая сядміца

Першая сядміца Вялікага посту адрозніваецца асаблівай строгасцю. У першыя чатыры дні на вячэрнім богаслужэнні чытаецца Вялікі пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага з прыпевамі: «Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне». У пятніцу Першай сядміцы па заканчэнні ранішняга набажэнства адбываецца асвячэнне куцці ў памяць аб вялікамучаніку Фёдары Ціроне.

1-я нядзеля, Пераможнасці Праваслаўя

У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне «Пераможнасці Праваслаўя», усталяванае пры візантыйскай царыцы Феадоры ў 842 годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — іканаборскім.

2-я нядзеля, Рыгора Паламы

Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. Свяціцель і цудатворца Рыгор Палама, архіепіскап Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.

3-я, Крыжапаклонная нядзеля

Трэцяя нядзеля Вялікага посту і наступная за ёю сядміца называецца Крыжапаклоннай, бо Царква ўслаўляе Святы Крыж і духоўныя плады смерці на Крыжы Збавіцеля. На гэтым тыдні да пятніцы Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там для пакланення вернікаў. Пры пакланенні Крыжу ў царкве гучыць спеў: «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладар, і Святое Уваскрасенне Тваё славім». Гэта дабравешчанне аб Крыжы і пакланенне яму ўсцешна напамінаюць нам аб набліжэнні светлага свята Уваскрасення Хрыстовага.

4-я нядзеля, Іаана Лесвічніка

Набажэнствы чацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя прападобнага Іаана Лесвічніка, аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.

5-я нядзеля, Марыі Егіпецкай

У пятую нядзелю Вялікага Посту Царква ўслаўляе святую Марыю Егіпецкую. Жыццё блудніцы, якая раскаялася, вучыць нас, што ніякія грахі і беззаконнасць не могуць быць непераадольнай перашкодай на шляху чалавека да Бога, калі толькі гэты прыход дапаўняецца постам, малітваю і шчырым пакаяннем.

Страсная сядміца

Чатырыдзясятніцу і Страсную сядміцу падзяляе Вербная нядзеля. Перадвялікодная сядміца прысвячаецца ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста, Ягоным пакутам на Крыжы, смерці і пахаванню. Па велічы і важнасці гэтых падзеяў кожны дзень сядміцы называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрадзейнасці і міласэрднасці - каб належным чынам сустрэць радаснае свята Вялікадня.

Каталіцкая традыцыя

Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў, які пачынаецца ў Папяльцовую сераду. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл рыхтуецца да Пасхальнага Трыдуума. Гэты перыяд звязаны з пакаяннем і аскезай, а таксама асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана (пасійныя набажэнствы). У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды быў звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алкаголю. Знешнімі праявамі Вялікага посту з'яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алілуя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы.

Вялікі тыдзень — апошні тыдзень перад Вялікаднем, асаблівым чынам прысвечаны разважанню над збавеннай Мукай Пана. Ён пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, а завяршаецца ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Асноўныя літургічныя цэлебрацыі Вялікага тыдня наступныя: у Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана; у Вялікую пятніцу — літургія на ўшанаванне Мукі Пана, падчас якой адбываецца адарацыя святога Крыжа; і, нарэшце, Пасхальная вігілія ў Святую ноч (святы пасхальны Трыдуум).

Шаблон:Стаб