Вуліца Кірава (Віцебск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 6: | Радок 6: | ||
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), Л. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада. |
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), Л. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада. |
||
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната |
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната [[Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі|Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі]]. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 14:12, 4 чэрвеня 2013
Вуліца Кірава — адна з асноўных магістраляў Віцебска. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на Прывакзальнай плошчы да Кіраўскага моста. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня - 64,5 м. На сваім працягу перасякае вуліцы Дзімітрава, Камсамольскую, Ільінскага.
Архітэктура
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), Л. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.
Літаратура
- Воінаў, А.А. Ансамбль вуліцы Кірава / А.А. Воінаў, В.Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 47.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1