Людовік II Заіка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
| перыядпачатак_2 = [[29 верасня]] [[866]]
| перыядпачатак_2 = [[29 верасня]] [[866]]
| перыядканец_2 = [[10 красавіка]] [[879]]
| перыядканец_2 = [[10 красавіка]] [[879]]
| папярэднік_2 = [[Карл III, кароль Аквітаніі|Карл III Дзіцё]]
| папярэднік_2 = [[Карл III, кароль Аквітаніі|Карл III Дзіця]]
| пераемнік_2 = [[Карламан II, кароль Францыі|Карламан II]]
| пераемнік_2 = [[Карламан II, кароль Францыі|Карламан II]]
| пасада_3 = [[кароль Латарынгіі]]
| пасада_3 = [[кароль Латарынгіі]]

Версія ад 11:45, 17 чэрвеня 2013

Людовік II Заіка
лац.: Ludowicus Balbus, фр.: Louis le Begue
2-і кароль Заходне-Франкскага каралеўства
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Каранацыя 8 снежня 877, Камп'ень
паўторная каранацыя:
7 верасня 878, Труа
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Людовік III
Карламан II
кароль Аквітаніі
29 верасня 866 — 10 красавіка 879
(пад імем Людовік III)
Каранацыя сакавік 867
Папярэднік Карл III Дзіця
Пераемнік Карламан II
5-ы кароль Латарынгіі
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Людовік III Малодшы
4-ы кароль Праванса
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Базон В'енскі

Нараджэнне 1 лістапада 846(0846-11-01)
Смерць 10 красавіка 879(0879-04-10) (32 гады)
Камп'ень (Францыя)
Месца пахавання царква Св. Марыі, Камп'ень, Францыя
Род Каралінгі
Бацька Карл II Лысы
Маці Ірментруда Арлеанская
Жонка 1-я: Ансгарда Бургундская
2-я: Адэлаіда Парыжская
Дзеці Ад 1-га шлюбу:
сыны: Людовік III, Карламан II
дочкі: Хільдэгарда, Гізела
Ад 2-га шлюбу:
сын: Карл III Прастак
дачка: Ірментруда
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.

Жыцяпіс

У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў папа рымскі Іаан VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.

У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.

У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.

Сям'я

Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.

Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.

Спасылкі