Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др DEFAULTSORT
Радок 137: Радок 137:
{{Шаблон:Паслы СССР у ПНР}}
{{Шаблон:Паслы СССР у ПНР}}


{{DEFAULTSORT:Бровікаў Уладзімір Ігнатавіч}}
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]

Версія ад 10:01, 20 чэрвеня 2013

Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў
2-і сакратар Аршанскага РК КПБ
1965 — 66
Сакратар Віцебскага абкама КПБ
1970 — 72
2-гі сакратар ЦК КПБ
снежань 1978 — ?
Сцяг7-ы Старшыня Савета Міністраў БССР
8 ліпеня 1983 года — 10 студзеня 1986 года
Папярэднік А. Н. Аксёнаў
Пераемнік М. В. Кавалёў

Нараджэнне 12 мая 1931(1931-05-12)
г. Ветка
Смерць 10 лютага 1992(1992-02-10) (60 гадоў)
г. Масква
Месца пахавання
Партыя КПСС з 1958
Член у
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Прафесія журналіст
Дзейнасць дыпламат, журналіст, палітык, дзяржаўны служачы
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў (12 мая 1931, г. Ветка — 10 лютага 1992) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1981—1990). Член КПСС з 1958[1].

Біяграфія

Сын служачага.

У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1969 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. кандыдат філасофскіх навук. З 19551959 загадчык аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты «Ленинский призыв» Оршы. У 19591960 гадах рэдактар раённай газэты «Клич Ильича» ў Суражы, у 19601962 і 1963 намеснік рэдактара і рэдактар газеты «Ленинский призыв», у 19621963 газеты «Днепровская правда». З 1963 намеснік сакратара парткама Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання[1].

У 1965-66 2-й сакратар Аршанскага РК КПБ. У 1969 абараніў дысертацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі»[2]. З 1969 рэдактар ​​газеты «Віцебскі рабочы», з 1970 сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1972-78 інспектар, памочнік сакратара ЦК КПСС, намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. Са снежня 1978 года 2-ы сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПСС з 1981. Член ЦК КПБ з 1979, член Бюро ЦК КПБ з 1978. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР з 1979[1].

З ліпеня 1983 Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. Са снежня 1985 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 на пенсіі. У 19791989 Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в Бровиков Владимир Бровиков // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  2. Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.

Літаратура

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник./Сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. — ISBN 5-8243-0014-3
  • Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.

Спасылкі

Шаблон:ПА

Шаблон:Главы ўрадаў Беларусі