Павук-серабранка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Taxobox | name = Argyroneta aquatica | image file = Argyroneta_aquatica_Paar.jpg | image descr = | imgae title = Argyroneta aquatica | regnum =...'
 
tagged isolated of cluster сірата0.
Радок 32: Радок 32:
== Арэал і лад жыцця ==
== Арэал і лад жыцця ==
Argyroneta aquatica шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, [[лічынка]]мі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо - месца паглынання здабычы і размнажэння; [[самка]] змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.

{{Ізаляваны артыкул}}

Версія ад 09:56, 21 чэрвеня 2013

Argyroneta aquatica

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Членістаногія
Клас: Павукападобныя
Парадак: Павукі
Падпарадак: Аранеаморфныя павукі
Сямейства: Cybaeidae
Род: Argyroneta
Від: Argyroneta aquatica
Навуковая назва
Argyroneta aquatica (Clerck, 1757)
Сінонімы
  • Araneus aquaticus
  • Aranea aquatica
  • Aranea urinatoria
  • Aranea amphibia
  • Clubiona fallax
ITIS  874490
NCBI  375087

Argyroneta aquaticaчленістаногая жывёла сямейства Argyronetidae; адзіны прадстаўнік атрада павукоў, які жыве ў прэснай вадзе.

Апісанне

Даўжыня цела самца 15-20 мм, самкі - 12 мм. Галавагрудзі чырванавата-бурыя, брушка пакрыта аксаміцістымі валасінкамі. Пры апусканніArgyroneta aquatica ў ваду на валасінках ўтрымліваецца пласт паветра (з-за чаго цела павука здаецца серабрыстым), паветра служыць павуку для дыхання (у Argyroneta aquatica скурнае дыханне пераважае над лёгачным).

Арэал і лад жыцця

Argyroneta aquatica шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, лічынкамі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо - месца паглынання здабычы і размнажэння; самка змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.