Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1638570 аўтарства 92.201.63.244 (размова)
JAnDbot (размовы | уклад)
др incorrect interwiki
Радок 42: Радок 42:
|WP=
|WP=
}}
}}

[[nv:Íiyisíí Naaltsoos]]

Версія ад 00:09, 22 чэрвеня 2013

Лагатып Вікіпедыі

Вікіпедыя — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя якая ствараецца ў супрацоўніцтве ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, Фларыда.

Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з'яўляецца англійскі, ён налічвае больш за 3,9 мільёны артыкулаў (для параўнання — вядомая «Брытанская Энцыклапедыя» у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — нямецкая, налічвае больш за 1,4 мільён артыкулаў. Усяго ў Вікіпедыі існуе больш за 250 моўных раздзелаў, у розных моўных выданнях. Больш чым 500 тыс. артыкулаў утрымліваюць французская, польская, японская, італьянская, нідэрландская, партугальская, іспанская, шведская, руская. Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найбольш папулярная старонка ў Інтэрнэце.

Вікіпедыя першапачаткова была складовай часткай пісанай экспертамі Нупедыі15 студзеня 2001). Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб'ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі. У 2002 за аснову была ўзятая вікі-тэхналогія (ад гавайск.: wikiwiki — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і планаваныя.

Праект «Вікіпедыя» існуе як публічная універсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Фундатарамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага з'явіліся пабочныя праекты, такія як ВікіСлоўнік, ВікіКнігі, і ВікіНавіны. Вікіпедыя рэдагуецца ахвотнікамі на базе вікі праграмы.

Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку «нейтральнага погляду», у якім апублікаваныя меркаванні вядомых людзей, ці іхныя спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спробаў ацэнкі аб'ектыўнай праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі, вандалізм і неаб'ектыўнасць становяць для Вікіпедыі значную праблему.

Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.

Статус Вікіпедыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумненне. Энцыклапедыю хвалілі за тое, што яна бясплатна распаўсюджвалася, рэдагавалася, і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несістэматычнасць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасць адказнасці і аўтарытэтнасці ў параўнанні з традыцыйнымі энцыклапедыямі. Артыкулы Вікіпедыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяроддзі.

Праект з'яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA