Роберт Уільямс Вуд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Роберт Уільямс Вуд '''Роберт Уільямс Вуд''' ({{ДН|2|5|1868}}, Канкорд - {{ДС|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:57, 28 чэрвеня 2013

Роберт Уільямс Вуд

Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Канкорд - 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

Біяграфія

У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901-38 прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтыморы. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ва ўльтрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ва ўльтрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ўльтрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.