Вулканічныя газы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вулканічныя газы''' — газы, якія вылучаюцца падчас і пасля вывяржэння з кратара, з раскол...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:49, 28 чэрвеня 2013

Вулканічныя газы — газы, якія вылучаюцца падчас і пасля вывяржэння з кратара, з расколін, размешчаных на схілах вулкана, з лававых патокаў і піракластычных парод. Вулканічныя газы, якія вылучаюцца падчас вывяржэнняў з кратара, называюцца эруптыўнымі, а ўсе астатнія, якія вылучаюцца ў перыяды спакойнай дзейнасці вулкана ў выглядзе струменьчыкаў і палымяных мас з асобных участкаў кратара або з паверхні лававых патокаў, фумарольнымі газамі. Эруптыўныя газы вызначаюць характар ​​выбуховых вывяржэнняў і ўплываюць на цякучасць вулканічных лаў; у іх складзе ўтрымоўваюцца пары H2O, H2, HCl, HF, H2S, CO, CO2 і невялікія колькасці лятучых злучэнняў, пераважна галагенаў з многімі хімічнымі элементамі. Фумарольныя газы (гл. фумаролы) — сумесь газаў, якія вылучыліся з лавы або піракластычных парод з захопленымі газамі з атмасферы і ўтворанымі з імі арганічнымі рэчывамі, якія знаходзіліся пад гарачымі лававымі патокамі або піракластычнымі адкладамі.