Бруклін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 73 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q18419 (translate me)
др clean up, replaced: двума → дзвюма, ыбарнік → ыбаршчык, вэй → вей, кампаніяў → кампаній, асцяў → асцей, назовам → назвай using AWB
Радок 70: Радок 70:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Спачатку Бруклін быў [[Нідэрланды|галандскай]] вёскай пад назовам «Брокелен», змешчанай на беразе [[Іст-Рывер]], на востраве [[Лонг-Айленд]]. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя [[Канарсі]], якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». [[Галандская Вест-Індcкая кампанія]] заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:
Спачатку Бруклін быў [[Нідэрланды|галандскай]] вёскай пад назвай «Брокелен», змешчанай на беразе [[Іст-Рывер]], на востраве [[Лонг-Айленд]]. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя [[Канарсі]], якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». [[Галандская Вест-Індcкая кампанія]] заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:


* Gravesend (1645);
* Gravesend (1645);
Радок 81: Радок 81:
У [[1664]] англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў [[1854]] годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з'яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра [[Бронкс]].
У [[1664]] англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў [[1854]] годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з'яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра [[Бронкс]].


"…да стварэння «Вялікага Нью-Ёрка» ў [[1898]] годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] (пасля самога Нью-Ёрка і [[Чыкага]]). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі [[Бруклінскі музей]], і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за [[Луўр]]. У адказ на манхэтэнскі [[Цэнтральны парк, Нью-Ёрк|Цэнтральны парк]] бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…" На рэферэндуме аб аб'яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбарнікаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.
"…да стварэння «Вялікага Нью-Ёрка» ў [[1898]] годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] (пасля самога Нью-Ёрка і [[Чыкага]]). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі [[Бруклінскі музей]], і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за [[Луўр]]. У адказ на манхэтэнскі [[Цэнтральны парк, Нью-Ёрк|Цэнтральны парк]] бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…" На рэферэндуме аб аб'яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.


== Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна ==
== Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна ==
Радок 92: Радок 92:
Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.
Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.


На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцяў, будынкаў буйных кампаніяў, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.
На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцей, будынкаў буйных кампаній, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.


== Проспект-парк ==
== Проспект-парк ==

Версія ад 21:52, 30 чэрвеня 2013

Бруклін

Brooklyn

Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Горад
Каардынаты
Прэзідэнт
Заснаваны
1634
Плошча
251 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 567 098 чалавек (2009)
Шчыльнасць
14 037,1 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
112xx
Афіцыйны сайт
brooklyn-usa.org (англ.)
На карце
Бруклін на карце ЗША
Бруклін (ЗША)
Бруклін

Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрку — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч імігрантаў. Размешчаны на востраве Лонг-Айленд.

Гісторыя

Спачатку Бруклін быў галандскай вёскай пад назвай «Брокелен», змешчанай на беразе Іст-Рывер, на востраве Лонг-Айленд. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». Галандская Вест-Індcкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:

  • Gravesend (1645);
  • Brooklyn / «Breuckelen» (1646);
  • Flatlands / «New Amersfoort» (1647);
  • Flatbush / «Midwout» (1652);
  • New Utrecht (1657) названы ў гонар горада Утрэхт;
  • Bushwick / «Boswijck» (1661).

У 1664 англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з'яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра Бронкс.

"…да стварэння «Вялікага Нью-Ёрка» ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасля самога Нью-Ёрка і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музей, і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Луўр. У адказ на манхэтэнскі Цэнтральны парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…" На рэферэндуме аб аб'яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.

Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна

Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з'яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада Нью-Ёрк. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.

Раён звязаны з Манхэтэнам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.

Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амерыканскімі індзейцамі племені Ленапэ. У 1600 годзе галандцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 года цэнтр Брукліна і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Манхэтэнам. Гэта зрабіла Бруклін Хайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Манхэтэна, а цэнтр Брукліна — дзелавым цэнтрам.

Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.

На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцей, будынкаў буйных кампаній, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.

Проспект-парк

Размешчаны ў цэнтры Брукліна, дакладней на Флетбуш-авеню (Flatbush avenue), уздоўж якой размяшчаецца. Мае туалеты, альтанкі, музеі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсць сажалкі. Маса бюстаў амерыканскіх палітыкаў і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Проспект-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвер Во пасля таго, як яны скончылі праект Манхэтэнскага Цэнтральнага парку.

Акварыум

Бруклінскі Акварыум размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным праменадам, які ідзе ўздоўж берага. Акварыум мае некалькі павільёнаў і басейн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні з удзелам рыб.

Масты і дарогі Брукліна

Бруклінскі мост

З Манхэтэна ў Бруклін вядуць 3 моста: Бруклінскі мост, Манхэтэнскі мост і Вільямсбургскі мост. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з'яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — Мост Верэзана. Гэты мост злучае раёны Бруклін і Статэн-Айленд. У Брукліне таксама ёсць і Belt Parkway, якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.

Транспарт

Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёркскім метрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.

Спасылкі

Шаблон:Нью-Ёрк Шаблон:Штат Нью-Ёрк