Падшыпнік: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў]] |
[[Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў]] |
||
[[hr:Ležaj]] |
|||
[[pt:Mancal]] |
Версія ад 07:37, 8 ліпеня 2013
Падшыпнік — апора вярчальных дэталей (валоў, восей), якая ўспрымае ад іх нагрузку і забяспечвае свабоднае іх вярчэнне. Шырока выкарыстоўваецца ў машынах, механізмах, прыладах і інш.
Падшыпнік качэння
Падшыпнікі качэння складаюцца з унутранага і вонкавага кольцаў, цел качэння (шарыкаў ці ролікаў) і сепаратара, які утрымлівае целы качэння на пэўнай адлегласці адно ад аднаго Целы качэння верцяцца паміж паверхняй дэталі (вала) і апоры, значна зніжаюць трэнне. Бываюць шарыкавыя і ролікавыя (цыліндрычныя, канічныя, сферычныя, сфераканічныя); адна-, двух- і шматрадныя; радыяльныя, радыяльна-ўпорныя, упорныя (падпятнікі), розных памераў і класаў дакладнасці.
Каб зменшыць трэнне, знос і награванне падшыпнікі змазваюць змазачнымі матэрыяламі.
Падшыпнік слізгання
У падшыпніку слізгання цапфа вала слізгае непасрэдна па апорнай паверхні, якая бывае цыліндрычнай, канічнай ці шаравой формы. Такія падшыпнікі працуюць ва ўмовах паўвадкаснага і вадкаснага трэння. Звычайна гэты падшыпнік — адтуліна з нераздымнай утулкай (ці з двума паўцыліндрычнымі раздымнымі ўкладышамі) з антыфрыкцыйнага матэрыялу, у якой размешчаны вярчальны вал.
Пры вырабе такіх падшыпнікаў выкарыстоўваецца бабіт[1].
Гідрастатычны падшыпнік
Зноскі
- ↑ Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
Літаратура
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
Спасылкі
- Подшипник качения // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Подшипник скольжения // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Гидростатический подшипник // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падшыпнік