Ліма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70: Радок 70:
Заснаваны ў [[1535]] годзе іспанскім канкістадорам [[Франсіска Пісара]]. У 16- пачатку 19 стагоддзя цэнтр іспанскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёвай Амерыцы і сталіца і віцэ-каралеўства Перу. У 1551 годзе заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт (старэйшы ў [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]]). Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі ў 1821 годзе Ліма — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 гадах горад зруйнаваны землетрасеннямі. У Ціхаакіянскую вайну 1864-66 і [[Салетравая вайна|Салетравую вайну]] горад акупіравалі войскі Чылі. Ліма доўгі час (з 1884 па 1929 год) знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Толькі да 1930-х гадоў становішча горада пачало стабілізавацца. Аднак у перыяд палітычнай нестабільнасці, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х гадоў да пачатку 1990-х, у сталіцы зноў адзначаліся масавае беспрацоўе і высокі ўзровень [[інфляцыя|інфляцыі]].

З 1993 года ў эканоміцы Перу азначыўся некаторы прагрэс, да пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.
З 1993 года ў эканоміцы [[Перу]] азначыўся некаторы прагрэс, да пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.

== Архітэктура і памятныя мясціны ==
== Архітэктура і памятныя мясціны ==

Версія ад 09:03, 8 ліпеня 2013

Горад
Ліма
Lima
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
18 студзеня 1535[1]
Першая згадка
Плошча
2672,3 км²
Вышыня цэнтра
154 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7 605 742[2] чалавек (2007)
Шчыльнасць
2846,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
51 1
Паштовыя індэксы
15001
Афіцыйны сайт
munlima.gob.pe (ісп.)
Ліма на карце Перу
Ліма (Перу)
Ліма
Ліма (Перу)
Ліма

Ліма (ісп.: Lima) — самы буйны горад, сталіца Перу, цэнтр дэпартамента Ліма. Плошча горада 804 км², разам з прыгарадамі 4310 км². Знаходзіцца на раўніне паміж падножжам Андаў і ўзбярэжжам Ціхага акіяна, на рацэ Рымак. Буйнейшы транспарт вузел краіны, праходзіць Панамерыканская шаша. Марскі порт — Кальяа, амаль зліўся з Лімай. Міжнародны аэрапорт. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Патронка горада — Роза Лімская.

Гісторыя

Заснаваны ў 1535 годзе іспанскім канкістадорам Франсіска Пісара. У 16- пачатку 19 стагоддзя цэнтр іспанскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёвай Амерыцы і сталіца і віцэ-каралеўства Перу. У 1551 годзе заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт (старэйшы ў Паўднёвай Амерыцы). Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі ў 1821 годзе Ліма — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 гадах горад зруйнаваны землетрасеннямі. У Ціхаакіянскую вайну 1864-66 і Салетравую вайну горад акупіравалі войскі Чылі. Ліма доўгі час (з 1884 па 1929 год) знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Толькі да 1930-х гадоў становішча горада пачало стабілізавацца. Аднак у перыяд палітычнай нестабільнасці, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х гадоў да пачатку 1990-х, у сталіцы зноў адзначаліся масавае беспрацоўе і высокі ўзровень інфляцыі.

З 1993 года ў эканоміцы Перу азначыўся некаторы прагрэс, да пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.

Архітэктура і памятныя мясціны

Горад захаваў прамавугольную сетку вуліц каланіяльнага часу. У цэнтры — Стары горад з архітэктурнымі помнікамі, на паўночным захадзе — прамысловы раён, на паўднёвым захадзе — дзелавыя кварталы, на поўдні і паўднёвым усходзе — раёны асабнякоў. Вакол галоўнай плошчы Пласа дэ Армас знаходзяцца Кафедральны сабор Лімы (1572-1797), Палац прэзідэнта (1937-38, неакаланіяльны стыль). У 16-18 стагоддзях у стылі барока пабудаваны комплексы кляштараў (Сан-Франсіска, 1556-1624; Санта-Дамінга, сярэдзіна 16 стагоддзя; Ла Мерсед, 1628-30) і цэрквы са складанай разьбой на парталах і ў інтэр'ерах, палацы (Торэ-Талье, 1735), жылыя дамы з унутранымі дварамі, драўлянымі балконамі, ляпнымі парталамі. У 19 стагоддзі будавалі ў духу эклектызму, у 1-й палове 20 стагоддзя — у "неаперуанскім стылі" (будынак Саюза архітэктараў, 1947), у 2-й палове 20 стагоддзя — у стылі тагачаснай амерыканскай і еўрапейскай архітэктуры (жылы раён Магутэ, 1952). Гістарычны цэнтр Лімы ўнесены ЮНЕСКА ў 1991 годзе спіс Сусветнай спадчыны[3].

Эканоміка

Ліма і яе прыгарады вырабляюць 80% прадукцыі апрацоўчай прамысловасці Перу. Тут сканцэнтраваны металаапрацоўчая, хімічная, тэкстыльная, абутковая, рыбаперапрацоўчая, электрабудаўнічая, аўтамабільная прамысловасці. Таксама ў сталіцы сканцэнтраваны ўсе фінансавыя і банкаўскія цэнтры дзяржавы. У горадзе вялікая колькасць прадстаўніцтваў офісаў замежных карпарацый і кампаній. Даволі інтэнсіўна развіваецца турыстычны бізнэс.

Навука і адукацыя

Універсітэты, у тым ліку Сан-Маркас (з 1551), 3 акадэміі навук.

Транспарт

Музеі

  • Музей золата ў Перу
  • Нацыянальны музей перуанскай культуры
  • Нацыянальны музей антрапалогіі і археалогіі
  • Музей натуральнай гісторыі "Хаўер Прада"

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 259. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Henry A. Dietz: Urban poverty, political participation, and the state. Lima, 1970–1990. University of Pittsburgh Oress, Pittsburgh 1998 (тэкст цалкам)
  • Peter Faecke: Lima, die Schöne, Lima, die Schreckliche. Edition Köln, Köln 2005, ISBN 3-936791-16-3

Зноскі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA