Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13132890 на Wikidata |
ілюстрацыя |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
| дата нараджэння =1822 |
| дата нараджэння =1822 |
||
| месца нараджэння = [[Вадовічы]], [[ |
| месца нараджэння = [[Вадовічы]], [[Рэчыцкі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] |
||
| дата смерці = 30.12.1896 |
| дата смерці = 30.12.1896 |
||
| месца смерці =[[Варшава]] |
| месца смерці =[[Варшава]] |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
| рэлігія = |
| рэлігія = |
||
| узнагароды = |
| узнагароды = |
||
| аўтограф = |
| аўтограф =Baliaslau Askerka 1822-1896 - autograf 1864 AD.jpg |
||
| Commons = |
| Commons = |
||
| Rodovid= |
| Rodovid= |
||
}} |
}} |
||
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] (1862—1863), удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. |
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, вёска [[Вадовічы]], [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] (1862—1863), удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. |
||
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Род Аскеркаў|Аскеркаў]] гербу «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]]. |
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Род Аскеркаў|Аскеркаў]] гербу «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]]. |
Версія ад 22:00, 10 ліпеня 2013
Баляслаў Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911) | ||||||
Пераемнік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1822 Вадовічы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
30 снежня 1896 Варшава |
||||||
Месца пахавання | Павазкоўскія могілкі | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка | ||||||
Маці | Францішка Янаўна Яленская | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, вёска Вадовічы, Рэчыцкага павету — 30.12.1896, Варшава), мазырскі павятовы маршалак (1862—1863), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).
Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Ліфляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвізскія душы.
У 1862 быў выбраны ў Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862—1863). Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.