Сэрвач (прыток Віліі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: Сэрв → Серв (7) using AWB |
катэгорыя |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна]] |
||
[[Катэгорыя:Вілейскі раён]] |
[[Катэгорыя:Вілейскі раён]] |
||
[[Катэгорыя:Павілле]] |
Версія ад 00:26, 14 ліпеня 2013
Сэрвач | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 85 км |
Басейн | 1 105 км² |
Расход вады | 7,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | в. Сэрвач |
• Каардынаты | 55°01′17″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілейскае вадасховішча |
• Каардынаты | 54°33′11″ пн. ш. 27°17′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэрвач — рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 85 км. Вадазбор 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Асноўныя прытокі
Справа: Патачанка, Наква, Катлянка Злева: Галядза, Зуйка
На рацэ
Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні р. Наквы) Зоны адпачынку: Вілейка
Агульнае
Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад в. Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.