Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя |
|||
{{Арганiзацыя |
|||
|Імя = Беларускі ПЭН-цэнтр |
|Імя = Беларускі ПЭН-цэнтр |
||
|Фота = http://pen-centre.by/images/pen.png |
|Фота = http://pen-centre.by/images/pen.png |
||
|Шырыня = |
|Шырыня = |
||
|Дата стварэння |
|Дата стварэння = 1989 |
||
|Сайт =http://pen-centre.by/ |
|Сайт =http://pen-centre.by/ |
||
|Вікітэка = |
|Вікітэка = |
||
}} |
}} |
||
'''Беларускі ПЭН-цэнтр''' — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе [[1989]] года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў. |
'''Беларускі ПЭН-цэнтр''' — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе [[1989]] года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў. |
||
Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны [[ПЭН-клуб]]» у маі |
Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны [[ПЭН-клуб]]» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Мінюстам Рэспублікі Беларусь]] [[16 лістапада]] [[1990]] года на падставе Статута і Пастановы [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савета Міністраў]] рэспублікі № 274 ад [[1 лістапада]] [[1990]] года, а таксама перарэгістраваны [[31 кастрычніка]] [[1999]] года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус '''«А»''' ў [[ЮНЕСКА]] і дарадчы статус у [[ААН]]. |
||
ПЭН-цэнтр |
ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных [[літаратар]]аў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў. |
||
== Прэзідэнты == |
== Прэзідэнты == |
||
Радок 44: | Радок 43: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://pen-centre.by/ |
* [http://pen-centre.by/ Афіцыйная старонка PEN-CENTRE.BY] |
||
* [http://www.ngo.by/projects/professional/b888849c2d1438d1.html Пра праграмы РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр»] |
* [http://www.ngo.by/projects/professional/b888849c2d1438d1.html Пра праграмы РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр»] |
||
Версія ад 14:52, 15 ліпеня 2013
Беларускі ПЭН-цэнтр | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | саюз пісьменнікаў[d] |
Кіраўнік | Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1989 |
penbelarus.org |
Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.
Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.
ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.
Прэзідэнты
- Рыгор Барадулін (1990—1999)
- Васіль Быкаў (1999—2003),
- Лявон Баршчэўскі (2003—2005),
- Уладзімір Някляеў (2005—2009)
- Андрэй Хадановіч (з 2009)
Праграмы
Літаратурныя прэміі
У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.
Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і Літаратурнай прэміі «Дэбют».
Пісьменнікі ў зняволенні
З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.
Пісьменнікі ў выгнанні
Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.
Лінгвістычнае права
Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».