Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава''' ('''КІЖ''') — дзяржаўная вышэйшая нав...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:32, 18 ліпеня 2013

Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску ў 1932—1941 гг.

Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя В. І. Леніна. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935. Рыхтаваў кадры для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.

Спасылкі