Хомінг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 5: Радок 5:
* [http://slounik.org/149754.html Хомінг. Артыкул на Slounik.org]
* [http://slounik.org/149754.html Хомінг. Артыкул на Slounik.org]


[[Катэгорыя:Паводзіны жывёл]]
{{Няма катэгорый}}
[[Катэгорыя:Цыталогія]]

Актуальная версія на 15:14, 22 ліпеня 2013

Паштовы голуб. Іх выбарачна разводзілі дома для палётаў на вялікія адлегласці.

Хомінг - інстынкт дому, здольнасць жывёлы пры пэўных умовах вяртацца са значнай адлегласці на свой участак пражывання, да свайго сховішча, месца нераставання, зімоўкі і інш. Вялікая прыхільнасць абумоўлена шэрагам прычын, якія забяспечваюць выжыванне асобін. Мечанне асобін у летні перыяд паказала, што жабы добра ведаюць мясцовасць і вельмі шырока перамяшчаюцца ў суседнія зімавальныя ямы. Існуе думка, што земнаводныя прыходзяць размнажацца ў вадаём, дзе яны вывеліся. Аднак эксперыментальна гэту думку пацвердзіць не ўдалося. Ёсць думка, што прыхільнасць да таго ці іншага вадаёма ў іх фармуецца ў перыяд першага ў жыцці нераставання. Эксперыменты ў лабірынце паказалі, што дарослыя самцы заўсёды адназначна выбіралі напрамак на вадаём, дзе адбываўся нераст. Доследы ў Белавежскай пушчы ў перыяд размнажэння выявілі розную ступень прыхільнасці да вадаёмаў размнажэння. Пры перамяшчэнні на адлегласць 150-200 м ад вадаёма ўсе жабы правільна выбіралі напрамак да яго. Пры вялікім аддаленні (1200 м) памылка ў выбары правільнага напрамку да роднага вадаёма павялічвалася на 30%. Квакша, якая апынулася ў спрыяльных для размнажэння ўмовах, пачынала гучна выдаваць шлюбныя крыкі і не пакідала новага вадаёма. З улікам назіранняў у Белавежскай пушчы створаны новы штучны вадаём размнажэння гэтага віду. Было адзначана, што запаўненне нераставага вадаёма адбываецца не пасля метамарфозу ў ім, а ў час першага нераставання. Хомінг назіраецца і ў паўзуноў, што праяўляецца ў вялікай прыхільнасці да месцаў удалых зімовак, сваіх індывідуальных участкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]